- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Незвычайная гісторыя беларускае гімназіі ў міжваеннай Польшчы, сярэдняе беларускае школы, якая здолела пратрымацца 20 гадоў, не зважаючы на неспрыяльную палітыку ўладаў. Утрымалася адная з шасці, што існавалі ў Заходняй Беларусі. Амаль штодзённае змаганне за выжыванне, збіранне грошай усёю беларускаю грамадой, нават яе выпускнікамі – студэнтамі з Прагі са сваіх стыпендыяў дало плён тысячы беларускіх інтэлігентаў – патрыётаў. Мы пра іх мала ведаем, бо тыя, хто выжыў у вайну і сталінскія рэпрэсіі, маўчалі пра сваю беларускую адукацыю да самога падзення Савецкага Саюзу.