- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Чалавек-інстытуцыя ці тыповы каралеўскі чыноўнік? Дзяржаўны дзеяч ці апантаны кар’ерыст? Эканаміст-рэфарматар ці самадур-прыгоннік? Усё гэта – характарыстыкі аднае асобы – Антонія Тызэнгаўза. Пратэжэ караля Станіслава Аўгуста, міністр фінансаў і каралеўскі аканом, маючы ў распараджэнні агромністыя сродкі, разгарнуў бурлівую дзейнасць у Горадні ды ў сваім маёнтку Паставы. Скончыў нядобра, але свой след у гісторыі пакінуў.