- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Да стагодзьдзя клясыка беларускай літаратуры Васіля Бы-кава ў кнігу сабраныя 100 цытатаў пісьменьніка, якія гучалі на Радыё Свабода, агляд яго выданьняў у Чэхаславаччыне, лісты з Хэльсынкі, Бэрліну і Франкфурту ў Прагу, успаміны пра ягонае знаходжаньне ў сталіцы Чэхіі. Над кнігай працавалі Аляксандар... Болей »
За мяжой я пачуў ад выдаўцоў: «Ваш Васіль Быкаў прывучыў і нашага чытача да кніг аб вайне. Пачалі чытаць яго, а потым і іншых, не толькі беларускіх аўтараў...» Яго ўдзел у нашым агульнасаюзным літаратурным працэсе яшчэ больш значны. 3 імем Васіля Быкава я звязаў бы, найперш, устойлівасць ваеннай тэмы... Болей »
Апошнія гады жыцця пісьменніка праведзеныя ў вымушанай эміграцыі. Прычыны па якіх ён пакінуў Беларусь, чаму ён не мог вярнуцца ды пры якіх акалічнасцях вярнуўся на Радзіму за некалькі дзён да сваёй смерці ў стужцы "Васіль Быкаў. Апошнія дні". Фільм, які складаецца з 2-х частак па 25 хв. кожная знялі... Болей »
Апошнія гады жыцця пісьменніка праведзеныя ў вымушанай эміграцыі. Прычыны па якіх ён пакінуў Беларусь, чаму ён не мог вярнуцца ды пры якіх акалічнасцях вярнуўся на Радзіму за некалькі дзён да сваёй смерці ў стужцы "Васіль Быкаў. Апошнія дні". Фільм, які складаецца з 2-х частак па 25 хв. кожная знялі... Болей »
Васіль Быкаў – чалавек, не раз называны “ сумленьем Беларусі”, які праз сваю грамадзкую і жыццёвую паставу, безкампрамісна сьведчыў беларускую Праўду. Калі ў 2003 г. яго ня стала, узьнікла адчуваньне асірацэласьці і патрэба лепш пазнаць гэтага чалавека, што быў арыентырам для некалькіх пакаленьняў беларусаў.... Болей »
Гэтая кніга, па сутнасці, — першая спроба стварэння своеасаблівай энцыклапедыі Васіля Быкава, ці дакументальнага біяграфічнага летапісання народнага пісьменніка Беларусі. Сярод змешчаных тут матэрыялаў асаблівую цікавасць уяўляюць невядомыя архіўныя дакументы, рукапісы і эпісталярная спадчына В. Быкава... Болей »
Васіль Быкаў нарадзіўся 19 чэрвеня 1924 году ў вёсцы Бычкі Ушацкага раёну Віцебскай вобласьці. Навучаўся на скульптурным аддзяленьні Віцебскай мастацкай вучэльні. Скончыў Саратаўскую пяхотную вучэльню. У 1942 годзе будучы пісьменьнік уступіў у шэрагі Чырвонай Арміі. Ваяваў на Другім і Трэцім Украінскіх... Болей »
Кніга «Васіль Быкаў» — першае манаграфічнае даследаванне творчасці вядомага беларускага празаіка. Разглядаючы шлях пісьменніка ад яго ранніх апавяданняў да аповесці «Дажыць да світання», крытык паказвае фарміраванне творчай індывідуальнасці мастака.... Болей »
Бібліятэчка часопіса “Дзеяслоў” выдала творы Васіля Быкава, якія былі малавядомыя беларускаму чытачу. Некаторыя з замешчаных у кнізе “Бліндаж” раней друкаваліся на старонках “Дзяеслова”, некаторыя ўпершыню пабачылі свет у 1958 годзе на старонках перыядычных выданняў, а пасля не перавыдаваліся. Тэматыка... Болей »
Кніга народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава «Сьцяна» складаецца з празаічных твораў апошніх гадоў. Беларуская гісторыя XX стагодзьдзя стаэрыла нямала сытуацыяў, калі характары розных людзей па-рознаму выяўпяліся на мяжы жыцьця і сьмерці. Слуцкае антыбальшавіцкае паўстаньне, Курапаты, другая сусьветная... Болей »
Вядомы Быкаў і невядомы Быкаў адкрываецца перад чытачом у “пасьлясавецкай” аповесьці “Сьцюжа”. Абвостранае пачуцьцё перажываньня лёсу Беларусі перанесенае на старонкі твораў Васіля Быкава рабіла іх запатрабаванымі ў розных узростах і розныя часы. Аповесьць распавядае пра складаныя лёсы беларусаў перад... Болей »
Гэта быў звычайны чыгуначны пераезд, якіх нямала параскідана на сталёвых шляхах зямлі. Ён абраў тут зручную мясціну пуці, дзе скончыўся насып, што пралёг па асакаватай голай балацявіне, і рэйкі ўезджанай аднапуткі беглі па жвіры амаль на ўзроўні зямлі. Гасцінец, споўзшы з пагорка, пераскакваў чыгунку... Болей »
У кнігу ўвайшлі аповесці «Абеліск», «Жураўліны крык». «Аблава», «Сотнікаў», а таксама апавяданні «Ружовы туман» і «Сцяна». Большасць твораў прысвечана паказу гераічных падзей Вялікай Айчыннай вайны. У апавяданнях аўтар звяртаецца і да маральных праблем мірнага часу.... Болей »
«Герояў Быкава ніколі не перапаўняе радасьць жыцьця, памкненьне да творчасьці ці хоць бы да авантуры. Іхны сьвет складаецца зь перашкодаў і страху, так падобнага на дзіцячы, бо дзіцячы страх самы страшны. Але на выхадзе такой творчасьці заўсёды ёсьць катарсіс, бо быкаўскія творы, абсалютна пэсымістычныя... Болей »
Аказалася, што дзевяць гадоў, якія прайшлі са смерці Васіля Быкава, — недастатковы час для таго, каб асэнсаваць ролю пісьменніка ў гісторыі краіны і яе літпрацэсу ў прыватнасці. Дагэтуль застаецца спрэчным і месца, якое Быкаў заняў у пантэоне герояў сучаснай Беларусі. Гэтай кніжкай мы хочам падкрэсліць... Болей »
Выбраўшыся са змрочных, воглых на ранку лесавых нетраў, дзе яны праблукалі палову начы, Гусакоў апынуўся на краі жытняга поля і аж уздыхнуў з палёгкай – тут хоць стала відаць. Наперадзе, над прысмужанай сцяной суседняга лесу, паўзло ўгару зырка-агнянае кола летняга сонца. Промняў ад яго яшчэ не было... Болей »
Тыдзень ішоў нудны халодны дождж, мачыў і без таго намоклую ўжо зямлю. Дарога зусім раскісла, гразь распаўзалася пад нагамі, па каляінах сабраліся і нікуды не сьцякалі мутныя лужыны. Нават сьцежка наўзбоч за канавай і тая не высыхала за тыя невялікія прамежкі, як трохі пераставаў дождж, была сьлізкая... Болей »
У гэтым выданні хрэстаматыйная аповесць Васіля Быкава ўпершыню друкуецца з узнаўленнем усіх купюр, без цэнзуры. Другая частка кнігі апавядае пра гісторыю стварэння, публікацыі і крытыкі аповесці; у “Каментарыях” разглядаюцца тэксталагічныя разыходжанні паміж рознымі публікацыямі твора. Дасьледчык творчасьці... Болей »
На першым заходзе атака сарвалася. Ахапіўшы падковай вышыню, рота спрабавала ўварвацца ў траншэю на самай вяршыні, але не дайшла нават да палавіны схілу. Шквальны агонь нямецкіх кулямётаў паклаў аўтаматчыкаў на голым, умерзлым ад ранішняга марозца, палетку, і так нейкі час паляжаўшы на ветры, яны перабежкамі... Болей »
Ці лёгка было казаць праўду пасьля доўгіх дзесяцігодзьдзяў змовы маўчаньня і адкрытай хлусьні? Напэўна імкненьне да праўды і яе выкрываньня прывялі да таго, што Васіль Быкаў не пайшоў па цячэньні, але выступіў насупраць хлусьні і мане пра лёсы беларусаў. Яшчэ ў час калі Савецкі Саюз падаваўся непахісным... Болей »