- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Герояў Быкава ніколі не перапаўняе радасьць жыцьця, памкненьне да творчасьці ці хоць бы да авантуры. Іхны сьвет складаецца зь перашкодаў і страху, так падобнага на дзіцячы, бо дзіцячы страх самы страшны. Але на выхадзе такой творчасьці заўсёды ёсьць катарсіс, бо быкаўскія творы, абсалютна пэсымістычныя ў сваіх фабулах, не пакідаюць у чытача адчуваньня безвыходнасьці і пэсымізму. Растлумачыць гэта можна тым, як мы ставімся да вусьцішы дзіцяці — са спачуваньнем і суцяшэньнем». – піша Сяргей Дубавец. У свю чаргу перакладчык Быкава на ўкраінскую мову Аляксандр Ірванец зазначае: «Пахаджане” – гэта зусім іншая проза, зусім іншы Быкаў. Гэта такі смех скрозь слёзы. Гэта дастаткова сумная інтэрпрэтацыя лёсу беларускага народа. І не толькі беларускага, бо гэтыя яго прыпавесці вельмі добра праектуюцца на ўкраінскую рэчаіснасць»