- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Апошнія гады жыцця пісьменніка праведзеныя ў вымушанай эміграцыі. Прычыны па якіх ён пакінуў Беларусь, чаму ён не мог вярнуцца ды пры якіх акалічнасцях вярнуўся на Радзіму за некалькі дзён да сваёй смерці ў стужцы "Васіль Быкаў. Апошнія дні". Фільм, які складаецца з 2-х частак па 25 хв. кожная знялі Галіна і Сяргей Навумчыкі. Васіль Быкаў (1924-2003) Нарадзіўся 19 чэрвеня 1924 году ў вёсцы Бычкі Ушацкага раёну Віцебскай вобласьці. Навучаўся на скульптурным аддзяленьні Віцебскай мастацкай вучэльні. Скончыў Саратаўскую пяхотную вучэльню. У 1942 годзе будучы пісьменьнік уступіў у шэрагі Чырвонай Арміі. Ваяваў на Другім і Трэцім Украінскіх франтах, прайшоў па тэрыторыі Румыніі, Баўгарыі, Вэнгрыі, Югаславіі, Аўстрыі, двойчы быў паранены.