- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Бібліяграфічны паказальнік вядомага літаратуразнаўцы, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, доктара філалагічных навук, прафесара БДУ Вячаслава Пятровіча Рагойшы ўключае кароткі нарыс жыцця і дзейнасці вучонага, храналагічны спіс яго прац, літаратуру аб ім, тэматычны і імянны паказальнікі.... Болей »
Кнігу склалі літаратурна-крытычныя артыкулы i літаратурныя эсэ, у якіх асвятляюцца кантакты беларускай літаратуры i культуры з літаратурай i культурай народаў СССР. Частка артыкулаў (пра Цётку, Максіма Багдановіча i інш.) напісана на аснове малавядомых фактаў, расшуканых у архівах i даўніх перыядычных... Болей »
Сілуэт сучаснай беларускай літаратуры вызначаюць найперш тры вяршыні: Купала, Колас i Багдановіч. Асобныя невядомыя ці забытыя сёння сцяжыны ix няпростага творчага шляху ўваскрашаюцца ў гэтай кнізе, напісанай з пазіцый сучаснага літаратуразнаўства ў форме захапляючага эўрыстычнага пошуку: Адрасуецца... Болей »
Кнігу «Полюс цяпла» вядомага гісторыка і тэарэтыка літаратуры, доктара філалагічных навук, прафесара Вячаслава Рагойшы склалі асобныя вершы, якія на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў «здараліся» ў яго побач з напісаннем артыкулаў, манаграфій, «Паэтычнага слоўніка», перакладамі на беларускую мову паэтычных... Болей »
Сярод важнейших літаратурных падзей апошняга часу — вяртанне чытачам імя i творчасці трагічна-легендарнага беларускага дарэвалюцыйнага крытыка i публіцыста, сябра Я. Купалы i М. Багдановіча Сяргея Палуяна (1890-1910), стагоддзе з дня нараджэння якога спаўняецца ў кастрычніку гэтага года. Т. Кабржыцкай... Болей »
У вучэбным дапаможніку "Беларускае вершаванне" разглядаецца цэлы шэраг пытанняў, звязаных як з гісторыяй і тэорыяй беларускага верша (верш і проза, верш і паэзія, сістэмы вершавання, віды верша, верлібр і г. д.), так і з функцыянаваннем верша ў сістэме беларускай паэтычнай творчасці ("беларускі верш"... Болей »
У аснову кнігі-эсэ пра народнага паэта Беларусі Янку Купалу пакладзены невядомыя раней факты з яго біяграфіі, пісьмы, выступленні, артыкулы, творы, якія не ўвайшлі ў Зборы твораў. Разлічана на шырокае кола чытачоў.... Болей »
Калісьці Максім Багдановіч марыў пра час, калі беларуская літаратура, узмацнелая і акрыяўшая, прынясе свой дар не толькі беларускаму народу, але і сусветнай культуры. Сёння наша літаратура нясе гэты дар, шырока перакладаецца на многія мовы свету. Праблемам перакладу беларускай паэзіі на рускую і ўкраінскую... Болей »
Кнігу «На шляху да Парнаса» можна лічыць не толькі даведнікам маладога літаратара, але і даведнікам чытача: у ёй тлумачацца асноўныя літаратуразнаўчыя паняцці, без ведання якіх не зможа абысціся як пачынаючы пісьменнік, так і той, хто разгортвае кнігу паэзіі ці прозы і жадае глыбей зразумець і аб'ектыўна... Болей »
У ВМК "Уводзіны ў літаратуразнаўства: Вершаванне", які грунтуецца на аднайменным курсе лекцый В. П. Рагойшы (Мн.: БДУ, 2002) змешчаны хрэстаматыйны матэрыял па метрыцы і рытміцы, рыфміцы і строфіцы беларускага верша. Дадзены тлумачэнні асноўных паняццяў і тэрмінаў, пытанні і заданні для кантролю самастойнай... Болей »
У кнізе на аснове шматлікіх друкаваных i архіўных матэрыялаў асвятляюцца малавядомыя i невядомыя факты беларуска-украінскіх літаратурных узаемасувязей пачатку XX ст., вызначаюцца ix заканамернасці i эвалюцыя, xapaктap беларуска-ўкраінскага мастацкага перакладу, сувязі творчасці беларускіх пісьменнікаў... Болей »
Кнігу склалі новыя артыкулы і эсэ доктара філалагічных навук, прафесара Вячаслава Рагойшы пра малавядомыя старонкі жыцця і творчасці трох класікаў беларускай літаратуры, што ўяўляюцца яму ў вобразе Трыглава — найвышэйшай гары Славеніі. У прыватнасці, чытач даведаецца пра Янку Купалу як бацьку нацыі... Болей »
У слоўніку доктара філалагічных навук, прафесара В. П. Рагойшы тлумачыцца каля тысячы тэрмінаў па тэорыі паэзіі. Улічваюцца дасягненні сучаснай літаратуразнаўчай думкі ў галіне агульнай паэтыкі і паэтыкі верша, вопыт паэзіі народаў СНД і замежных краін. Асноўная ўвага ўдзяляецца гісторыі і тэорыі беларускага... Болей »
У кнізе разглядаюцца сутнасць і прынцыпы перакладчыцкай дзейнасці Якуба Коласа, асвятляецца праца паэта па аўтарызацыі перакладаў сваіх твораў на рускую мову. Разлічана на літаратуразнаўцаў, выкладчыкаў вышэйшых навучальных устаноў, перакладчыкаў і ўсіх тых, хто цікавіцца тэорыяй і практыкай мастацкага... Болей »
Вывучаючы літаратуру ў папярэдніх класах, вы пазнаёміліся з некаторымі фальклорнымі тэкстамі, вершаванымі і празаічнымі творамі асобных беларускіх пісьменнікаў. Пры гэтым атрымалі ўяўленне і пра літаратуру як від мастацтва, пра сутнасць паэзіі, прозы, публіцыстыкі, пра эпічны, лірычны і драматычны роды... Болей »
У кнізе даследуецца непаўторны свет вобразнасці і рытму паэзіі Максіма Танка. Акцэнтуючы ўвагу на творчасці паэта апошняга дзесяцігоддзя, аўтар імкнецца выявіць сутнасць і прычыны яе эвалюцыі, характар пошукаў аднаго з лепшых майстроў паэтычнага слова ў галіне вершаванай формы. Значнае месца адводзіцца... Болей »
Дапаможнік змяшчае больш за 1100 літаратуразнаўчых паняццяў якія аўтар трактуе ў многім па-новаму, больш грунтоўна і дьшамічна, у развцці, — у катэксце з іншымі культуралагічнымі дысцыплінамі: фальклорам, міфалогіяй, гісторыяй беларускай і сусветнай літаратур, герменеўтыкай. Кніга дапаможа абнавідь выкладанне... Болей »
У папулярнай форме раскрываецца непаўторны свет вершаванага слова, разглядаюцца асноўныя кампаненты паэтыкі верша — метрыка, рытміка, фоніка. Разлічаны на настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры.... Болей »
У “Слоўніку-мінімуме па літаратуразнаўству” вытлумачана каля 450 тэрмінаў, з іх каля 100 асноўных i 350 адсылачных. Тэорыя літаратуры максімальна спалучана з гісторыяй літаратуры, найперш — беларускай. Амалъ кожны артыкул утрымлівае не толькі неабходныя тэарэтычныя звесткі, але з‘яўляецца і своеасаблівай... Болей »
У слоўніку разглядаюцца ўсе тэарэтыка-літаратурныя паняцці, якія прадугледжаны ў новых праграмах па беларускай i рускай літаратурах для агульнаадукацыйных устаноў Рэспублікі Беларусь. Можа аказаць дапамогу як вучням, так i абітурыентам, студэнтам у галіне гісторыі i тэорыі літаратуры, літаратурна-мастацкай... Болей »