- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Адам Глобус нарадзіўся 29 верасня 1958 г. у горадзе Дзяржынску Мінскай вобласці ў сям'і пісьменніка Вячаслава Адамчыка. У 1959 г. з бацькамі пераехаў у Мінск. Вучыўся ў Мінскай мастацкай вучэльні на педагагічным аддзяленні. У 1983 скончыў мастацкае аддзяленне Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага... Болей »
У Сене пад Парыжам вырас велізарны, як бервяно, сом. Вырашыў той зялёны сом ажаніцца. Ён прыплыў у Парыж і запатрабаваў тры нявесты, каб было з каго выбіраць. Сом быў такі вялікі, а Парыж тады быў яшчэ такі маленькі, што парыжане спалохаліся рачной пачвары. Збаяліся, што выпаўзе на бераг і разбурыць... Болей »
Казалі, што ў горадзе ёсць Галоўны. Чуткі хадзілі, што без Яго нічога важнага ў Вільні не робіцца. Як скажа Галоўны – так яно і будзе. Ніхто дакладна не ведаў ні прозвішча Галоўнага, ні імя Яго. Нават месца, дзе жыве Ён, ніхто дакладна не ведаў. Усё рабілі шэрыя людзі, праз якіх Галоўны кіраваў Вільняй.... Болей »
Гэтая кніга Адама Глобуса складзена з казак, напісаных у розных сталічных гарадах. Дзіўныя падзеі адбываюцца ў Парыжы, Вільні і Мінску. Пісьменніку пашанцавала, і ён змог пажыць і папрацаваць у гэтых цудоўных сталіцах. У дадатку Глобус змясціў казкі пра мастакоў віцебскай школы і неверагодныя гісторыі... Болей »
У Вікторыі Кальварыйскай блакітныя вочы. Такіх чыстых і такіх блакітна-блакітных вачэй, як у Вікторыі, я ні ў кога не бачыў. Запамінальныя вочы: хто бачыў, той не забудзе. Пра яе бялюткую скуру на твары і пяшчотна-рудыя валасы мала хто згадвае, як і пра яе шырокую сялянскую паставу не ўспамінаюць. Пра... Болей »
Хлопец пакахаў дзяўчыну, а тая ўзяла ды памерла напярэдадні вяселля. Так вяселле ператварылася ў хаўтуры. Жаніх горка плакаў над труною нявесты, ён яе моцна кахаў, асабліва моцна ён любіў яе доўгія і залатыя валасы. Уначы, калі ніхто не бачыў, хлопец адрэзаў валасы ў нябожчыцы і схаваў іх у шафу. Нявесту... Болей »
Trzymają Państwo w ręku wydanie jedyne w swoim rodzaju. Po raz pierwszy znane i łubiane przez wszystkie dzieci świata baśnie ukazują się w autentycznym języku Białorusinów z okolic Bielska, Hajnówki i Siemiatycz na Podlasiu. To przede wszystkim do dzieci i rodziców pochodzących z tych terenów kierujemy... Болей »
Беларускія перадачы "Пад знакам Пагоні" зьяўляюцца ў эфіры Радыё Беласток кожны дзень: панядзелак-чацьвер 18:45 - 19:00, пятніца 18:30 - 19:00, субота 18:30 - 18:45, нядзеля 8:30 - 9:00. "Kazki po-svojomu, Najpiękniejsze baśnie w języku Białorusinów Podlasia" - rozmowa z Joanną Troc z teatru Czrevo,w... Болей »
«Я быў тады малы і яшчэ не разумеў, што і ў казках для дзяцей можна сказаць пра важныя рэчы. Відаць, так думаў ня толькі я, і таму дзіцячую кніжку выдаць было лягчэй, чым кнігу для дарослых. Калі я выяжджаў з Зэльвы ў іншыя гарады, напрыклад, у Гомель, у Рыгу, Ларыса Антонаўна заўсёды прасіла мяне, каб... Болей »
Пісаць казкі на пачатку XXI стагоддзя не абы-які занятак. Цяжка дадаць чагосьці новага да таго сапраўднага багацця казачных сюжэтаў і вобразаў, якое чалавецтва назапасіла за тысячы гадоў існавання. Аднак людзі працягваюць ствараць уласны свет, насяляць яго чароўнымі істотамі ды прыдумляць ім гісторыі.... Болей »
Ігар Кузьмініч мае 38 год, бацька двух сыноў, для якіх і пачаў складаць казкі. Нарадзіўся, вучыўся і стала жыве ў Горадні. Скончыў юрыдычны факультэт, працуе намеснікам дэкана юрыдычнага факультэту Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Янкі Купалы. Выкладае агульную тэорыю права, кіруе Інавацыйным... Болей »
Джавані Франчэска Радары – італійскі пісьменьнік, аўтар шматлікіх твораў для дзяцей, сярод якіх "Прыгоды Цыбуліны", "Джып у тэлевізары", "Торт у небе" і "Казкі па тэлефоне". У 1970 годзе за ўнёсак да дзіцячае літаратуры быў узнагароджаны Прэміяю Ганса Хрысьціяна Андэрсэна, што зрабіла яго адным з найвядомейшых... Болей »
Гэтая кніжка незвычайная, бо яе напісалі дзеці - вучні розных школ Беларусі. У кніжку ўвайшлі лепшыя казкі з тых, што былі дасланы на конкурс «Усім па казцы», абвешчаны Беларускім фондам сацыяльнай падтрымкі дзяцей і падлеткаў «Мы - дзецям».... Болей »
Гэта першае пасля 1911 года перавыданне фальклорнага зборніка, у якім змешчаны лепшыя ўзоры народнай казачнай прозы. Запісы і назіранні аўтара — славутага беларускага фалькларыста, этнографа, мовазнаўцы А. К. Сержпутоўскага — даюць шырокую карціну жыцця сялян дарэвалюцыйнага Беларускага Палесся, раскрываюць... Болей »
Лепшыя казкі беларускіх пісьменнікаў увайшлі ў новы том бібліятзкі. Гэта ў першую чаргу наша класіка -казкі Максіма Багдановіча, Якуба Коласа, Максіма Танка, Уладзіміра Караткевіча, а таксама казкі іншых пісьменнікаў.... Болей »
Прыгодніцкія казкі Раісы Баравіковай – вядомай беларускай пісьменніцы, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь – даўно палюбіліся юным чытачам. І вось – чарговая кніга казак, напісаных ад імя астранаўта-беларуса. Дзівосны, заманлівы і таемны свет далёкіх планет адкрыецца чытачу і, безумоўна, захопіць... Болей »
Кніга вядомай беларускай пісьменніцы, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Раісы Баравіковай расказвае пра займальныя прыгоды фантастычна-казачнага героя Мупсякарнашжабулвака, які сам сябе называе вельмі коратка — Мупся. Ён — нябачны чалавечаму воку, і яго можна ўявіць кім заўгодна, нават чараўніком... Болей »
«Казкі па целефоне» — калекцыя выбраных дыялёгаў паміж паўмітычнымі пэрсанажамі палітычнага жыцьця Беларусі і замежжа, якія ў жанры гіпэррэалізму ад агульнай млявасьці і асабістага суму ў 2015 годзе пачаў пісаць у Фэйсбуку журналіст Алесь Пілецкі. Чытачы плакалі ад сьмеху і тысячамі ставілі лайкі, начальства... Болей »
Свет казак Вільгельма Гаўфа — змрочны і таямнічы. Тут ёсць усё, што толькі магло прымроіцца нямецкаму рамантыку ў XIX стагоддзі: жорсткія і яркія гісторыі з краінаў Усходу, якіх ніколі не існавала, разбойнікі і караваны, што рухаюцца праз пустэльню, — і гэтыя вечныя героі, якіх палюбіла ўжо шмат пакаленняў... Болей »
Гэта было даўно, мой мілы хлопчык. Жыў быў Кіт. Ён плаваў па моры і еў рыбу. Ён еў і ляшчоў, і яршоў, і бялугу, і сяўругу, і селядца, і селядцову цётку, і плотачку, і яе сястрычку, і шустрага, жвавага ўюна вертуна вугра. Якая рыба трапіцца, тую і з'есць. Разявіць рот, гам – і гатова! Так што ўрэшце ва... Болей »