- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Казкі па целефоне» — калекцыя выбраных дыялёгаў паміж паўмітычнымі пэрсанажамі палітычнага жыцьця Беларусі і замежжа, якія ў жанры гіпэррэалізму ад агульнай млявасьці і асабістага суму ў 2015 годзе пачаў пісаць у Фэйсбуку журналіст Алесь Пілецкі. Чытачы плакалі ад сьмеху і тысячамі ставілі лайкі, начальства шалела і рабіла рэпосты, а новая чалавечая камэдыя вірусным чынам падвышала агульнанацыянальны гемаглябін.