- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кніга прысвечана дэкаратыўна-прыкладному мастацтву – аднаму з найбольш пашыраных відаў нацыянальнай культуры Беларусі, які мае глыбокія карані і багатыя мастацкія набыткі. Разглядаюцца асноўныя яго віды: кераміка, дрэваапрацоўка, шкларобства, мастацкі метал, пляценне з прыродных матэрыялаў, мастацкі... Болей »
Том прысвечаны навуковаму аналізу праблем паходжання і этнічнага развіцця беларускага народа, яго вытокаў, каранёў, змен, якія адбываліся ў яго культуры на працягу стагоддзяў. Высвятляюцца этнічныя асаблівасці беларускага народа, яго культурныя сувязі з іншымі народамі, сучасны стан і шляхі далейшага... Болей »
У кнізе на вялікім фактычным матэрыяле даследаваны асаблівасці развіцця сямейнага ўкладу жыцця ў мінулы і сучасны перыяд. Прааналізаваны ўзаемаадносіны ў сям’і, паказаны ролі гаспадыні, гаспадара, а таксама палажэнне састарэлых людзей у розныя гістарычныя перыяды. Значная ўвага ўдзелена вывучэнню традыцый... Болей »
Том прысвечаны даследаванню праблем гістарычнага развіцця разнастайных форм грамадскіх традыцый беларусаў. З пазіцыі сучаснай этналагічнай навукі асвятляецца дзейнасць сялянскай грамады, развіццё звычаёвага права і судовай сістэмы; раскрываюцца характэрныя рысы грамадскіх форм выкарыстання вольнага часу... Болей »
Чарговы том серыі „Беларусы” прысвечаны аднаму з каштоўнейшых духоўных і мастацкіх здабыткаў беларускага народа – яго вуснапаэтычнай творчасці. Аўтары паказваюць жанравую разнастайнасць і ідэйна-тэматычнае багацце нацыянальнага фальклору, увасабленне ў ім высокіх маральна-этычных ідэалаў і прынцыпаў... Болей »
Агульнае комплекснае даследаванне «Славянскія этнакультурныя традыцыі» з'яўляецца чарговым томам серыі «Беларусы». Складаецца з трох раздзелаў, якія падпарадкаваны мэце высвятлення славянскіх каранёў культурных традыцый беларусаў. Кніга мае навуковую навізну і з'яўляецца вынікам шматгадовай працы. Разлічана... Болей »
Комплекснае даследаванне "Музыка" з'яўляецца чарговым томам серыі "Беларусы". Кніга прысвечана вывучэнню мастацкай культуры Беларусі - традыцыйнай і акадэмічнай. Разгледжаны агульныя пытанні гісторыі і тэорыі музычнага мастацтва, праблемы нацыянальнай культурнай спадчыны і сучаснага стану мастацтва Беларусі. Разлічана... Болей »
Трэцяе мінскае выданне працы В. Кіпеля «Беларусы ў ЗША» значна дапрацаванае і дапоўненае аўтарам з улікам падзей апошніх дзесяцігодцзяў. Уступны нарыс прысвечаны жыццю і дзейнасці самога В. Кіпеля. У кнізе адлюстраваныя розныя этапы беларускай прысутнасці ў Злучаных Штатах - ад першых вядомых паасобных... Болей »
Другое мінскае выданне працы В. Кіпеля “Беларусы ў ЗША” значна дапрацаванае аўтарам з улікам падзей апошніх дзесяцігоддзяў. У кнізе адлюстраваныя розныя этапы беларускай прысутнасці ў Злучаных Штатах — ад з’яўлення першых вядомых паасобных эмігрантаў да апошніх хваляў масавай эміграцыі. Чытач знойдзе... Болей »
Новы беларускі праект MALDZIS запусцілі ў верасні. Яго місія – усталяванне дошак і помнікаў выбітным беларусам, стварэнне мапы “Зямля Мальдзіса”, вяртанне культурнай спадчыны. Расказваем падрабязней. Ініцыятыва стварэння праекту MALDZIS належыць былому дыпламату і часоваму паверанаму ў справах Беларусі... Болей »
“Кожны раз чалавецтва бліжэй да шчасця на вышыню нашых магіл”. Калісьці Уладзімір Караткевіч у п’есе “Кастусь Каліноўскі” ўклаў гэтыя афарыстычныя словы ў вусны галоўнага героя. Ключавое слова тут – “нашых”: тых, хто прысвяціў сябе справе свабоды і Беларусі, хто беларус не толькі і не столькі паводле... Болей »
Вялікая канферэнцыя “Беларусь–Літва: у будучыню праз агульныя каштоўнасці” адбылася 2 снежня ў Вільні. Размаўлялі і пра культуру, што праўда, ужо пад фінал мерапрыемства. Хаця, як заўважаюць датычныя да гэтай сферы, пытанні светапогляду, самаідэнтыфікацыі ці не першасныя для беларусаў у вымушанай... Болей »
Кніга прысвечана вывучэнню гісторыі беларусаў у Літве. У першай частцы на матэрыялах Літоўскага дзяржаўнага цэнтральнага архіва разглядаюцца факты беларускага рэлігійнага жыцця Віленскага краю за польскім часам (1921-1939 гг.). У другой частцы змешчаны інтэрв’ю з асобамі, якія ўдзельнічалі ў беларускім... Болей »
Кніга прысвечана вывучэнню гісторыі беларусаў у Літве. Змешчаны матэрыялы, успаміны, здымкі аб асобах, якія ўдзельнічалі ў беларускім жыцці ў Літоўскай Рэспубліцы на мяжы ХХ-ХХІ ст.ст. Выданне адрасавана навукоўцам, выкладчыкам, стуцэнтам, краязнаўцам і ўсім тым, хто цікавіцца гісторыяй беларусаў за... Болей »
Фонд “Камунікат”і Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку перавыдаюць успаміны паэткі Ларысы Геніюш, якія раней выходзілі з назвай “Споведзь”. Новае выданне будзе называцца “Птушкі без гнёздаў”. Кнігу можна проста цяпер замовіць са зніжкай на сайце Kamunikat.shop! Высылка пачнецца пасля 16 лютага. Кніга... Болей »
У гады Другой сусьветнай вайны беларусы ваявалі на розных франтох і ў войсках розных краінаў. Некаторыя з іх па волі лёсу апынуліся ў шэрагах Польскіх Узброеных Сілаў на Захадзе (ПУСЗ). Гэта былі рэгулярныя вайсковыя фармаваньні, якія падпарадкоўваліся польскаму эміграцыйнаму ўраду і змагаліся ў Паўночнай... Болей »
Беларусы і палякі: дыялог народаў і культур. Х-ХХ ст. Праграма міжнароднага круглага стала. Гродна. 28-30 верасня 1999 г. Гродна-Беласток 1999... Болей »
The idea for this publication is based on the conviction that among foreign organizations there is little reliable information concerning Belarus, and in particular information regarding social organizations in this country. This results in a lack of understanding by foreign and international organizations... Болей »
Беларусь - цудоўная краіна ў сярэдзіне Еўропы, дзе захаваліся некранутыя ландшафты і архаічная традыцыйная культура. Яе насяляе адзін з усходне-славянскіх народаў - беларусы. Першыя людзі з’явіліся ў гэтых мясцінах Усходне-Еўрапейскай раўніны каля 100 тысяч гадоў таму назад. На рубяжы VIII і IX стагоддзяў... Болей »
Паспрабуйце самі сабе адказаць на просценькае, здавалася б, пытанне — за што, чаму я люблю сваю краіну? — і вы сутыкняцеся з невырашальнай праблемай. Наўрад ці хто здолее адказаць. Наўрад ці хто здолее зразумець. I ніхто не здолее растлумачыць ні асаблівую чысціню роднага неба, ні асаблівы смак роднага... Болей »