- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У кнізе на вялікім фактычным матэрыяле даследаваны асаблівасці развіцця сямейнага ўкладу жыцця ў мінулы і сучасны перыяд. Прааналізаваны ўзаемаадносіны ў сям’і, паказаны ролі гаспадыні, гаспадара, а таксама палажэнне састарэлых людзей у розныя гістарычныя перыяды. Значная ўвага ўдзелена вывучэнню традыцый народнага выхавання, разглядаюцца асаблівасці побыту дзяцей, іх утрымання, харчаваня, лячэння, гігіены, адзення. Падрабязна даследаваны радзінныя, вясельныя, пахавальна-памінальныя і іншыя звычаі і абрады беларусаў, прыкметы і вераванні, магічныя ўчўленні, звязаныя з бытам беларусаў. Для этнолагаў, гісторыкаў, мастацтвазнаўцаў, архітэктараў і ўсіх тых, хто цікавіцца гісторыяй нацыянальнай культуры.