- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Фонд “Камунікат”і Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку перавыдаюць успаміны паэткі Ларысы Геніюш, якія раней выходзілі з назвай “Споведзь”. Новае выданне будзе называцца “Птушкі без гнёздаў”. Кнігу можна проста цяпер замовіць са зніжкай на сайце Kamunikat.shop! Высылка пачнецца пасля 16 лютага. Кніга таксама выходзіла на некалькіх мовах і пад рознымі загалоўкамі – у арыгінале “Споведзь”, па-польску “Ptaki bez gniazd”, а пачэшску – “Pani Doktorowa”. Аднак, як у “Слове ад унука” піша Міхась Геніюш, сама аўтарка лічыла, што кніга мусіць называцца “Успаміны”. “Мая бабуля супраціўлялася такой назве [“Споведзь”] яшчэ пры жыцці, – дадае Міхась Геніюш, – сцвярджаючы, што людзі вызнаюць свае грахі і дрэнныя ўчынкі, але ў яе не было такіх перад сваёй краінай. Грахі і не справядлівасці сапраўды былі здзейсненыя, але ў адносінах да яе, і за гэта ейнай сям’і давялося заплаціць такую бязлітасную цану”. Прадмову да ўспамінаў Ларысы Геніюш “Птушкі без гнёздаў”, якія выходзяць у Беластоку, напісаў вядомы беларускі пісьменнік Уладзімір Арлоў, які часта наведваў Бабулю ў Зэльве: “Так мы называлі яе ў лістах і тэлефонных размовах, з любасцю, але і з асцярогаю, з увагі на “таварышаў маёраў”, нашых куратараў з органаў. Бабуляю яна часта была і проста ў прыяцельскіх гаворках, што маглі падслухаць чужыя вушы.