- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Разглядаюцца пытанні арганізацыі гістарычных даследаванняў па дадзенай праблеме, стан і выкарыстанне архіўных крыніц, аналізуюцца працы беларускіх і замежных гісторыкаў па пытаннях барацьбы супраць нямецкіх захопнікаў, акупацыйнага рэжыму, вызначаецца ступень вывучанасці праблемы, кірункі далейшага навуковага... Болей »
У даследаванні ў абагульненым выглядзе дадзена характарыстыка працэсу станаўлення беларускай дзяржаўнасці і дыпламатыі ў канцы 1918-пачатку 1921 г., адлюстраваны ўплыў працэсаў, якія адбываліся ў міжнародным жыцці Еўропы і Расіі, на формы беларускай дзяржаўнасці і дыпламатыі, падсумоўваюцца, дапаўняюцца... Болей »
Вучэбны дапаможнік уключае дакументы і матэрыялы, якія раскрываюць гісторыю Беларусі ў перыяд Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай вайны. Асноўная ўвага ў дапаможніку адводзіцца становішчу Беларусі ў гады нямецкай акупацыі і барацьбе беларускага народа супраць фашызму. Разлічана на студэнтаў БДУ. Кніга... Болей »
Успаміны Галіны Пазьняк (Палачанінай-Вашчанкі) – адна зь першых спробаў асэнсаваньня перыяду нацыянальнага адражэньня Беларусі канца 80-х пачатку 90-х гадоў праз прызму ўласнага досьведу грамадзскай дзейнасьці. На фармаваньне актыўнай грамадзскай пазыцыі аўтаркі паўплывалі знакавыя “Дзяды” 1988 года... Болей »
Абагульнены і прааналізаваны матэрыялы аб становішчы беларускіх зямель у складзе Вялікага княства Літоўскага ў адзін з важнейшых перыядаў іх гісторыі. Разгледжаны, у прыватнасці, пытанні, якія тычацца ўтварэння гэтай дзяржавы, яе ўнутрыпалітычнага і міжнароднага жыцця, сацыяльна-эканамічнага развіцця... Болей »
У гэтым выданні шырока адлюстраваны падзеі Вялікай Айчыннай вайны, якія адбыліся на тэрыторыі Беларусі. Каля 3 тысяч артыкулаў змяшчаюць інфармацыю пра франты і арміі, што ўдзельнічалі ў абарончых баях і ў вызваленні рэспублікі, пра буйныя вайсковыя аперацыі і бітвы. Кніга знаёміць з біяграфіямі выдатных... Болей »
Дапаможнік уключае дакументы і матэрыялы, якія раскрываюць гісторыю Беларусі ў перыяд Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай вайны. Асноўная ўвага звернута на становішча Беларусі ў гады нямецкай акупацыі і барацьбу беларускага народа супраць фашызму. Разлічаны на студэнтаў БДУ, будзе карысны таксама выкладчыкам... Болей »
У манаграфіі паказана роля і месца Беларусі ў савецка-польскіх міждзяржаўных адносінах у адзін з найбольш складаных перыядаў – другой палове 40-х – канцы 50-х гг. Даследуюцца праблемы вызначэння і дэмаркацыі беларуска-польскага ўчастку савецка-польскай дзяржаўнай граніцы, масавых перамяшчэнняў насельніцтва... Болей »
Сабраны матэрыял зьяўляецца часткай гісторыі бурлівых гадоў Першай Сусьветнай вайны, у якім я стараўся дайсьці праўды, ды апублікаваць яе для тых беларусаў, якія цікавяцца гісторыяй Беларусі, але мала яе ведаюць і мала ведаюць сваіх суседзяў. Закрануў я таксама крыху і перадваенны матэрыял, каб такім... Болей »
На падставе некалі сакрэтных спраў уладных органаў разгорнута шматпланавая карціна ўключэння беларускіх зямель у склад Ра-сійскай імперыі па выміках першага ладзелу Рэчы Паспалітай. Упершыню дэталёва вызначаюцца сферы, тэмпы і шляхі падпарадкавання тэрыторыі, якая была арганізавана ў беларускія намесніцтвы.... Болей »
Беларусь для большасці жыхароў Захаду застаецца белай плямай, яе проста няма ў іх свядомасці. У лепшым выпадку штосьці чулі пра «апошнюю дыктатуру Еўропы», а ў апошні год яшчэ і пра палітычных зняволеных. Беларусь дала свету дзясяткі знакамітых людзей - Марка Шагала, Казіміра Малевіча, Францыска Скарыну... Болей »
Аўтары нарысаў разглядаюць ключавыя праблемы барацьбы еўрапейскіх джяржаў на беларускім геапалітычным полі 1918-1925 г.г. У кантэксце гэтай барацьбы асвятляюцца асобныя пытанні міжнародна-палітычнай дзейнасці БНР і заходнебеларускага нацыянальнага руху. Рэкамендуецца шырокаму колу гісторыкаў.... Болей »
Ілюстраванае выданне «Беларусь у вайне 1812 года. Паміж Напалеонам і Аляксандрам» прысвечана падзеям вайны 1812 года на тэрыторыі Беларусі, у т. л. на тэрыторыі Пружанскага раёна, а таксама ўшанаванню гістарычных падзей 1812 г. сродкамі манументальнага і выяўленчага мастацтва. Аўтар кнігі Л. М. Несцярчук... Болей »
У вашых руках кніга рэдкаснага жанру — зборнік ліставанняў чалавека, беларуса, з інстанцыямі па статусе беларускімі, але па сваёй дзейнасці пераважна антыбеларускімі, хаця і тут ёсць прыемныя выключэнні. Размова ідзе пра камфортнасць ці дыскамфортнасць пражывання беларуса на сваёй зямлі, пра яго змаганне... Болей »
Сборник докладов зарубежных и белорусских историков посвящен анализу основных проблем исторических событий Беларуси XX столетия. На основе анализа архивных материалов, статистических и других источников, объективного подхода к историческим событиям и персоналиям представлен анализ противоречивых явлений... Болей »
Хочучы азнаёміць нашае граманзянства, а асабліва моладзь, закінутую сваёю доляю на чужыну і адарваную, дзякуючы гістарычным абставінам, ад родных хат, лясоў і поля, але ўсёю душою адданую свайму роднаму краю і народу, з тым абразом, які павінен быць ёй найдаражэйшым і найхарашэйшым, з абразом, які выяўляе... Болей »
У кнізе ўпершыню ў беларускім літаратуразнаўстве разглядаюцца творы мемуарнай літаратуры XVIII ст., якія ўзніклі на тэрыторыі Беларусі або цесна звязаны з ёй. Абапіраючыся на старадаўнія дзённікі і ўспаміны, аўтар дае «сацыяльныя партрэты» магнацтва, шляхты, мяшчанства і сялянства XVIII ст., расказвае... Болей »
Нумар прысвечаны гісторыі і культуры Палескага рэгіёна. Ён працягвае традыцыю выдання тэматычных нумароў, прысвечаных гэтаму спецыфічнаму беларускаму рэгіёну, запачаткаванай у свой час вельмі папулярным сярод чытачоў № 3 за 2011 год. Сярод аўтараў — Аляксандр Пашкевіч, Андрэй Кіштымаў, Валер Кісель... Болей »
У том увайшлі гістарычныя творы Яна Станкевіча (1891—1976),напісаныя паміж 1930 і 1976 гадамі. Пераважная бальшыня апублікаваных твораў была раней недаступная беларускаму чытачу. У працэсе падрыхтоўкі тэкстаў да друку былі выяўленыя артаграфічныя разыходжаньні ў напісаньні адных і тых жа слоў у межах... Болей »