- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У том увайшлі гістарычныя творы Яна Станкевіча (1891—1976),напісаныя паміж 1930 і 1976 гадамі. Пераважная бальшыня апублікаваных твораў была раней недаступная беларускаму чытачу. У працэсе падрыхтоўкі тэкстаў да друку былі выяўленыя артаграфічныя разыходжаньні ў напісаньні адных і тых жа слоў у межах адной і той жа публікацыі. Дзеля гэтага было вырашана правесьці ўніфікацыю варыянтных напісаньняў на карысьць больш частотных варыянтаў у межах аднаго твора. Такім чынам, тэксты, зьмешчаныя ў томе, не зьяўляюцца „люстранымi адбiткамi“ першапублiкацый. Пры перадруку выпраўленыя вiдавочныя памылкi друку, выяўленыя ў першапублікацыях, „разнабойныя“ напiсаньнi ў межах аднаго i таго ж тэксту ўнiфiкаваныя на карысьць найбольш частотнага варыянту. У тэкстах зробленая мадыфiкацыя спасылачнага апарату. У паасобных выпадках праведзеныя зьмены аўтарскай пунктуацыi.