- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Самай рэзанансавай падзеяй апошніх дзён у Беларусі стаў выбух самаробнага прыстасаваньня ў ноч на 4 ліпеня на гала-канцэрце ў гонар Дня незалежнасьці ў Менску. Параненыя каля паўсотні чалавек, некалькі зь іх дагэтуль у цяжкім стане. На канцэрце прысутнічаў прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка. Паводле афіцыйных... Болей »
Заявы напярэдадні Новага году кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і ягонага міністра замежных справаў Сяргея Мартынава, у якіх былі закрануты пытаньні ўзаемаадносінаў з Эўразьвязам і ЗША, аптымізму ў заходніх сталіцах дадаць не маглі. «Дыялёг паміж партнэрамі ня можа грунтавацца на папярэдніх умовах... Болей »
1 сьнежня павінен быў адбыцца Вышэйшы дзяржаўны савет Саюзнай дзяржавы (ВДС СД), прычым абодва бакі падсілкоўвалі чаканьні публікі намёкамі на нейкую лёсавызначальнасьць рашэньняў, якія на ім будуць прынятыя. Мерапрыемства давялося перанесьці, у чым бакі абвіна- вацілі адно аднога. ВДС тым ня менш павінен... Болей »
Бадай што, з галоўных падзеяў у Беларусі апошніх дзён можна вылучыць дзьве: 7 красавіка Эўразьвяз прадоўжыў яшчэ на год санкцыі ў дачыненьні да найбольш адыёзных прадстаўнікоў беларускага рэжыму, 16 красавіка ў судзе Цэнтральнага раёну беларускай сталіцы пачнецца “Працэс 14-ці” – разгляд крымінальнай... Болей »
Днямі прэм'ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі паведаміў пра вынікі эканамічнага разьвіцьця краіны ў першым квартале 2008 году. У прыватнасьці, валавы ўнутраны прадукт павялічыўся на 10,5% пры гадавым прагнозе 11%. Сідорскі назваў і шэраг іншых паказчыкаў, якія, на ягоны погляд, сьведчаць пра станоўчыя... Болей »
Цягам апошняга тыдня беларускія ўлады працягвалі дэманстраваць жорсткі курс як ва ўнутранай, так і ў замежнай палітыцы. 22 красавіка суд Цэнтральнага раёну Менску вынес прысуды дзесяці ўдзельнікам зімовай несанкцыянаванай акцыі пратэсту індывідуальных прадпрымальнікаў. Падсудныя прызнаныя вінаватымі ў... Болей »
6 красавіка Аляксандар Лукашэнка прыняў адстаўку міністра ўну траных спраў Уладзімера Навумава. Афіцыйная вэрсія — «паводле стану здароўя» — выклікала ў бальшыні камэнтатараў сумневы. 53-гадовы Навумаў рэгулярна дэманстраваў прыхільнасьць да здаровага ладу жыцьця: пераадольваў спартовай хадой па сто... Болей »
10 красавіка адбыліся чарговыя перамовы Аляксандра Лукашэнкі і Дзьмітрыя Мядзьведзева. Мяркуючы па інфармацыі пра сустрэчу, Лукашэнка паспрабаваў дабіцца абяцаньняў ад расейскага прэзыдэнта па ключавых для Беларусі пытаньнях. Лукашэнка таксама распавёў Мядзьведзеву пра пэрспэктывы ўдзелу Беларусі ў праграме... Болей »
17 красавіка вырашылася інтрыга, якая некалькі тыдняў напружвала журналістаў ды апазыцыю: ці атрымае Аляксандар Лукашэнка запрашэньне на ўстаноўчы саміт новай праграмы Эўразьвязу «Ўсходняе партнэрства»? Напярэдадні знакавыя фігуры з апазыцыі апэлявалі да структураў ЭЗ з заклікам не рабіць такой памылкі.... Болей »
Мінулы тыдзень прайшоў для беларускіх ды многіх іншых СМІ пад знакам сустрэчаў Лукашэнкі з Папам Рымскім у Ватыкане і прэм’ерам Бэрлюсконі падчас нефармальнай вячэры. Прыезд Лукашэнкі ў Італію стаў нагодай для канстатацыі, што 14-гадовая замежнапалітычная самаізаляцыя для беларускага рэжыму скончылася.... Болей »
Існуе шмат сайтаў, прысьвечаных падзеям у Беларусі, аднак яны малавядомыя ў Заходняй Эўропе, асабліва тым, хто займаецца фармаваньнем палітыкі адносна Беларусі й ня ведае беларускай ды расейска моваў. Сэрвіс www.belarus-live запаўняе гэты прагал. Штотыднёвую рассылку на ангельскай, нямецкай, францускай... Болей »
23 лістапада Аляксандар Лукашэнка правёў вялікую прэсавую канфэрэнцыю для ўкраінскіх журналістаў. Ён прапанаваў Кіеву шчыльную супрацу ў энэргетычных пытаньнях. І нават пайшоў далей, паразважаўшы аб пэрспэктывах стварэньня саюзнай дзяржавы з Украінай. Аналітыкі вылучылі як ключавую думку Лукашэнкі пра... Болей »
Эўразьвяз павінен добра разважыць пытаньне адмены гандлёвых прэфэрэнцыяў для Беларусі – лічыць Менск – бо ж у выніку эканамічных санкцыяў найперш пацерпяць звычайныя грамадзяне. Гэта адказ на рашэньне групы экспэртаў Эўразьвязу выключыць Беларусь з Генэральнае сыстэмы прэфэрэнцыяў. Беларусь у адказ на... Болей »
Галоўнай навіной тыдня стала рашэньне расейскага ўраду увесьці мыты на экспарт нафты ў Беларусь. На думку незалежных аналітыкаў, гэта можа прывесьці да каляпсу створанай тут эканамічнай мадэлі, якая ў значнай ступені грунтавалася на танных расейскіх энэрганосьбітах. Тым болей што ад новага году варта... Болей »
14 студзеня 2007 г. беларускія грамадзяне будуць выбіраць больш за 22,5 тыс. дэпутатаў мясцовых органаў улады. Ранг дазенага галасаваньня немагчыма параўноўваць з прэзыдэнцкімі выбарамі, у якіх вызначаецца ня толькі галава дзяржавы, але й напрамак разьвіцьця краіны на бліжэйшыя 5 гадоў. Каго й навошта... Болей »
Пры канцы году самай хвалюючай тэмай для беларусаў стала газавая. Магчымы ланцуговы рост усіх коштаў у зьвязку з рэзкім падаражэньнем расейскіх энэрганосьбітаў трывожыць нават апалітычных абываталяў. Але яшчэ цяжэйшы роздум пануе ў кіроўных вярхох: разбураецца падмурак "беларускага эканамічнага цуду"!... Болей »
Галоўнай інтрыгай апошняга тыдня стаў нафтагазавы двубой між Менскам і Масквою. 31 сьнежня, за дзьве хвіліны да Новага году, у офісе расейскага „Газпрому” быў нарэшце падпісаны кантракт. Ягоныя ўмовы беларускае кіраўніцтва адразу назвала нявыгаднымі. У 2007 годзе расейскі газ будзе каштаваць Беларусі... Болей »
Галоўным сюжэтам тыдня стала нафтавая вайна між Менскам і Масквою. Тыднем раней ў газавым пытаньні бакі дасягнулі кампрамісу за дзьве хвіліны да Новага году, і да закрываньня засаўкі ў трубаправодзе не дайшло. Гэтым жа разам Эўропа адчула наступствы канфлікту непасрэдна на сабе. Труба нафтаправоду "Дружба"... Болей »
12 студзеня Беларусь і Расея падпісалі пагадненьне аб урэгуляваньні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў галіне экспарту нафты і нафтапрадуктаў. Канфлікт на гэтай глебе нібыта ўлагоджаны. Бакі пайшлі на кампраміс. Беларусь скасавала мыта на транзыт расейскай нафты. Са свайго боку, Масква зьнізіла стаўку... Болей »
Галоўнай падзеяй тыдня ў Беларусі стала нарада ў пытаньнях энэргетычнай бясьпекі 23 студзеня. Прэзыдэнт Лукашэнка наладзіў гэтую размову з урадоўцамі непасрэдна на нафтаперапрацоўчым прадпрыемстве "Нафтан" у Наваполацку. Характар нарады быў прадыктаваны цяжкімі наступствамі новай палітыкі Масквы ў пытаньнях... Болей »