- Kamunikat.org
- Library
- Catalogs
- Collections
- Other
Барыс Пятровіч (cапраўднае імя Барыс Сачанка) прыйшоў у гэты сьвет 17 ліпеня 1959 году. Памёр увечары 1 верасьня 1970-га, каб ранкам наступнага дня зноў нарадзіцца і жыць... У кастрычніку 2002 году сышоў з часопісу "Полымя", каб налета ў верасьні заснаваць часопіс "Дзеяслоў" і жыць вольна... У перапынках між гэтым скончыў факультэт журналістыкі БДУ, працаваў у савецкіх і беларускіх выданьнях, выдаў некалькі кніг прозы.
Галоўны рэдактар часопіса «Дзеяслоў»
Барыс Пятровіч пра “Дзеяслоў”: “Ня думаў, што давядзецца так надоўга затрымацца на гэтым полі. Думаў: ну сапраўды, вось ёсьць цудоўная ідэя, ёсьць хлопцы – чаму б нам не паспрабаваць зрабіць пару-тройку, як вы кажаце, нумароў, не засьведчыць тое, што і мы нешта можам, што мы не скарыліся. Холдынгавая ідэя ад пачатку была заганная, і думалася, што, можа быць, апамятаюцца тыя людзі, якія ўтварылі гэты холдынг. Я вось згадваю дахолдынгавыя часы: цэнзура была, але цэнзура пасьля выхаду часопісу. Сьмеласьць выданьня шмат у чым залежала ад пазыцыі галоўнага рэдактара – мог ён сабе дазволіць друкаваць Быкава ці іншых аўтараў, на той час забароненых, ці ня мог. А ўжо потым, калі выйдзе нумар, яго выклічуць некуды на дыван і будуць разьбірацца. Але гэта будзе потым, і гэта будзе ведаць адзін ён, наколькі цяжка ў гэтай сытуацыі працаваць. А для чытачоў самае важнае будзе тое, што ёсьць нумар, ёсьць тэксты. Такім чынам мы і працавалі ў дзяржаўных часопісах да 2002 году.
Верылася, што гэтая сытуацыя можа вярнуцца. Але іншыя людзі, якія стваралі холдынг, думалі іначай. Таму нам давялося рэгістраваць незалежны “Дзеяслоў”, што было вельмі няпроста. Мы паставілі перад сабой мэту быць выданьнем сур’ёзным, а сур’ёзнае выданьне мае на ўвазе найперш пэрыядычнасьць. Сказаўшы А, трэба казаць Б, В – і так да канца алфавіту. Карацей, гэтая справа нас зацягнула ў сябе, і мы вось так, не агледзеўшыся нават, і прайшлі гэтыя гады на адным дыханьні.
Адным з нашых галоўных прынцыпаў, калі мы пачыналі ствараць часопіс, быў той, што мы павінны даць альтэрнатыўную недзяржаўную трыбуну маладым літаратарам. Каб у іх быў выбар: несьці свае творы ў падцэнзурныя выданьні альбо ў незалежныя. І таму зь першых нумароў мы пачалі друкаваць творы маладых у рубрыцы “Дэбют”. Прычым друкуем абсалютных дэбютантаў, тых, хто сапраўды ўпершыню адважыўся паказаць свае творы шырокаму чытачу. Такіх дэбютантаў у нас за гэтыя гады больш за пяцьдзесят. Як яны даведваюцца пра часопіс? Дзякуй Богу, цяпер ёсьць інтэрнэт, а ў інтэрнэце ёсьць “Дзеяслоў”.
Барыс Пятровіч у 2009 годзе быў узнагароджаны літаратурнай прэміяй Гліняны Вялес за кнігу Жыць не страшна.
Мы жывём, пакуль святло ў нас перамагае цемру… Да такой высновы прыходзіць галоўны герой гэтай кнігі, які прабыў без прытомнасці — у цемры — амаль тры гады і паступова вяртаецца да жыцця, згадваючы, хто ён, адкуль і за што яго хацелі забіць… Падзеі разгортваюцца ў 90-я гады мінулага стагоддзя ў жахлівых...… More
Ніколі не думаў, што жыццё маё мне некалі спатрэбіцца, што буду апісваць пражытае і бачанае мною. Хоць большасць пісьменнікаў толькі гэтым і займаюцца. Жыццё маё мне здавалася нецікавым, беcпадзейным, пустым, аднастайным... Гэтаксама і праца, незважаючы на тое, што быў я журналістам, а значыць, увесь...… More
Надвячоркам Максім выйшаў з гатэля і вырашыў прагуляцца па горадзе, які быў для яго новым у журналісцкіх вандроўках. Хоць горад быў знакаміты – адзін з самых маладых у краіне і населены ў асноўным моладдзю: другім пакаленнем ягоных будаўнікоў, – за некалькі гадоў працы ён так ні разу сюды і не дабраўся....… More
Беларуская Інтэрнэт Бібліятэка Kamunikat.org прапануе вашай увазе новую вострасюжэтную аповесць Барыса Пятровіча, якая друкавалася раней ў перыядычным друку, але асобнай кнігай ня выйшла. У «Наіўным дэтэктыве» апавядаецца пра расследаванне загадкавай смерці галоўнай гераіні... Як звычайна ў творах Барыса...… More
...І вось ідзе ён лесам: ноч, дождж – што яшчэ можа быць горш. А ён – не зважае на непагадзь, цемру, страх, які дыхае ў твар. На ім лёгкая, прамоклая наскрозь кашуля, а яму ня холадна. Ён крочыць не адчуваючы стомы, ён – ляціць. Ён не заўважае адлегласьці, не заўважае адзіноты. І дарога дадому – шэсьць...… More
Аповесць пісалася амаль праз трыццаць гадоў пасля той памятнай паездкі праз увесь СССР з Усходу на Захад. Вядома, за гэты час адбыліся вялізарныя перамены ў нашым жыцці, не стала той вялікай краіны, з’явіліся новыя тэхналогіі і, каб пабачыць Далёкі Усход і тыя гарады, якія наведалі падарожнікі, цяпер...… More
…Дзяўчаты ад Антося назаўтра не з’ехалі. Не так проста напрыканцы верасня знайсці ў Менску кватэру. Засталіся яшчэ на тыдзень-другі. Антось быў не супраць, разумеючы гэта. За той час, што ён жыў тут адзін, без сяброўкі, крыху і засумаваў па «опчаству». Дзяўчаты трымаліся сціпла, можна сказаць, строга....… More
«Грэшнікі» ізноў праязджаю паўз гэтую вёску, у якой не спыняўся ні разу, але ведаю пра яе шмат, пачынаючы з ейнай амаль княскай даўняй гісторыі; учора тэлефанавала мама і сказала, што хлопец, які нядаўна прыйшоў з турмы, колькі дзён таму засёк тут сякераю трох жанчын, дакладней бабуль-пенсіянерак, з...… More
У кнігу Барыса Пятровіча ўвайшлі ўпершыню сабраныя разам фрэскі, у якіх верлібры дапаўняе рытмізаваная проза. Барыс Пятровіч - вядомы беларускі літаратар. Дэбютаваў апавяданьнем «Успамін. Яблыкі» ў 1988 годзе (часопіс «Крыніца»). Аўтар кніг «Ловы» (1992), «Сон між пачвар» (1994), «Фрэскі» (1998), «Шчасьце...… More
Гэтая незвычайная кніга складаецца з запісаў, зробленых у далёкім студзені 1993 года, калі аўтар раптам вырашыў весці дзённік, а таксама штодзень пісаць кароткую прозу ў прыдуманых ім «жанрах». У выніку атрымаўся адзін месяц жыцця, асветлены з розных бакоў, – асабістага, грамадскага, творчага... Другой...… More