- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Трыпціх "Стах", напісаны ў 90-я гады, чытаецца, як быццам быў напісаны зусім нядаўна. Вось толькі тэмы, што хвалявалі ў 90-я толькі невялікую частку беларускага грамадства, зараз закранулі большасць беларусаў. Адвечныя беларускія пытанні пададзеныя пісьменнікам у яркай форме калейдаскопа падзей, якія адбываюцца з галоўным героем. Успаміны вясковага дзяцінства, страта цноты, пошукі праўды ў палітычных спрэчках, з'яўленне "чорнага чалавека", які абвяшчае дату смерці. Цікава, калі б Вам абвясьцілі дакладны час сыходу, што б Вы рабілі ў апошнія дні жыцця...? Герой Барыса Пятровіча прымае свой рок мужна і... Зрэшты, ня будзем спойлерыць. Паслухайце - не пашкадуеце.