be
epub

Бунт на караблі, які плыве з нікуды ў нішто

Пятровіч Барыс
З нізкі „Спецкар”

Надвячоркам Максім выйшаў з гатэля і вырашыў прагуляцца па горадзе, які быў для яго новым у журналісцкіх вандроўках. Хоць горад быў знакаміты – адзін з самых маладых у краіне і населены ў асноўным моладдзю: другім пакаленнем ягоных будаўнікоў, – за некалькі гадоў працы ён так ні разу сюды і не дабраўся. Гадоў пяцьдзясят таму з усёй вялізнай краіны і з бліжэйшых вёсак хлопцы і дзяўчаты з’ехаліся ў невялікае тады мястэчка на камсамольскую будоўлю электрастанцыі ды так і засталіся тут назаўсёды, на што, відаць, і разлічваў урад той вялізнай краіны. Перажаніліся, нарадзілі дзяцей, якія падраслі і надалі гораду новую славу – тут быў самы вялікі ў Беларусі, ды і ў былым СССР, адсотак наркаманаў і, адпаведна, хворых на СНІД. На сустрэчы ў рэдакцыі кіраўнік абласной міліцыі назваў “закрытыя” лічбы і адных, і другіх. Яны былі жахлівыя. Наркаманам быў кожны другі жыхар горада ва ўзросце ад чатырнаццаці да трыццаці гадоў, а хворым на СНІД кожны дзясяты – тут ужо ўзрост не меў ролі, бо на ўліку былі і сямідзесяцігадовыя, і немаўляты… (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Пятровіч Барыс
  • Дата выхаду: 2022
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2021 by Дзеяслоў; Copyright © 2021 by Барыс Пятровіч; Copyright © 2022 by Kamunikat.org - ePub
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Пятровіч Барыс, Бунт на караблі, які плыве з нікуды ў нішто. З нізкі „Спецкар”; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 6 (115) 2021; с. 107-120
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org