Поўны спіс прэміі Гедройця-2022


Абвешчаны поўны спіс намінантаў на прэмію імя Ежы Гедройця за кнігі, выдадзеныя ў 2021 (ці ў асобных выпадках 2020) годзе. Сёлета ён складаецца з 21 кнігі; з 14 выдавецтваў найбольшая колькасць намінантаў – 5 – належыць “Кнігазбору”.

Сяргей Абламейка
. Невядомы Менск. Гісторыя знікнення. Кніга першая. Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2021 

Анатоль Бутэвіч. Распасажаны дом. Мінск, “Мастацкая літаратура”, 2020 

Вольга Гапеева. Самота, што жыла ў пакоі насупраць. Мінск, “Галіяфы”, 2021 

Валеры Гапееў. Жэнька, каралева мышак. Мінск, “Кнігазбор”, 2021

Алег Грушэцкі
. Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства. Мінск, Четыре четверти, 2021

Васіль Грынь
. Не адчайваемся. Мінск, Кнігазбор, 2021

Таццяна Дамаронак
. Маша і яе чароўны лес. Мінск, “Беларусь”, 2021 

Зміцер Дзядзенка. Ордэн Прамяністых. Мінск, “Янушкевіч”, 2020

Васіль Жуковіч
. Прадчуванні. Мінск, “Ковчег”, 2021  

Сяргей Календа. Дэкалог. Вільня, “Логвінаў”, 2021

Таццяна Карытка
. Чаму ўсё так? Мінск, “Кнігазбор”, 2020

Павел Каспяровіч
. Чорная рэчка. Мінск, “Кнігазбор”, 2021

Максім Клімковіч. Шкляная лялька і іншыя страшныя гісторыі. Мінск, “Галіяфы”, 2021

Маргарыта Латышкевіч, Уласны крыж. Мінск, “Мастацкая літаратура”, 2021  

Уладзімір Ліпскі
, Каранацыя душы. Мінск, “Адукацыя і выхаванне”, 2021  

Уладзімір Някляеў. Гэй Бэн Гіном. Беласток, Фонд Kamunikat.org, 2021

Сяргей Пляскач
. ДМБ-91: зычу вярнуцца да дому. Мінск, “Галіяфы”, 2021

Ганна Севярынец
. Мая школа. Мінск, “Лімарыус”, 2021

Аляксандр Хацкевіч
. Замак на ўзгорку. Мінск, “Галіяфы”, 2021

Вольга Шчукіна
. Чарадзейны крышталь, альбо Нечаканы госць. Мінск, Кнігазбор, 2021

Лаўрэн Юрага
. Замак з люстраной залай. Мінск, Выдавецкі дом “Звязда”, 2021

Прэмія імя Ежы Гедройця
ўручаецца з 2012 года за найлепшую кнігу ў жанры мастацкай i дакументальнай прозы. Лаўрэатамі ў папярэднія гады былі Павел Касцюкевіч “Зборная РБ па негалоўных відах спорту”; Уладзімір Някляеў “Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без”; Ігар Бабкоў “Хвілінка”; Віктар Казько “Час збіраць косці”; Макс Шчур “Завяршыць гештальт”; Зміцер Бартосік “Быў у пана верабейка гаварушчы”; Уладзімір Арлоў “Танцы над горадам”; Ілля Сін “Libido”; Сяргей Дубавец “Тантамарэскі”;  Ева Вежнавец “Па што ідзеш, воўча?”
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя