Гапеева Вольга

Вольга Гапеева (Volha Hapeyeva) – паэтка, пісьменніца, лінгвістка, мыслярка. Аўтарка сямі кніг паэзіі (“словы якія са мной адбыліся”, “Граматыка снегу”, “Чорныя макі”, “Няголены ранак” і інш.), рамана “Кэмэл-трэвэл”, кніг для дзяцей (“Адна Шкарпэтка”, “Сумны суп”, “Дзве Авечкі”). Стыпендыятка прэстыжных міжнародных праграм для пісьменнікаў і перакладчыкаў (Аўстрыя, Германія, Латвія, Швейцарыя), удзельніца шматлікіх міжнародных канферэнцый і літаратурных фестываляў (Славенія, Германія, Калумбія, Чэхія, Швейцарыя, Польшча і інш.). Творы Вольгі Гапеевай перакладзены на больш як 10 моваў свету. На нямецкай мове выйшаў раман "Кэмэл-трэвэл" (Droschl Verlag, 2021), а таксама зборнік вершаў "Mutantengarten" (Edition Thanhäuser, 2020). На англійскай мове – кніга вершаў “In My Garden of Mutants” (ARC Publication, 2021). Аўтарка супрацоўнічае з электроннымі музыкамі, выступае з аўдыёвізуальнымі перформансамі. Мае ступень кандыдата навук. Займаецца літаратурным перакладам, даследаваннямі ў галіне філасофіі мовы і сацыялогіі цела.

www.hapeyeva.org

Гапеева Вольга :: Выданьні

pdf
Гапеева Вольга, Прысак і пожня

Прысак і пожня

Гапеева Вольга

“Прысак і пожня” – кніга паэзіі ад Вольгі Гапеевай, дзе можна знайсьці сур’ёзныя разважаньні і занатоўкі, быццам зробленыя дзіцячай рукой. Тут удумлівасьць і наіўнасьць не супярэчаць адна адной, а ўзаемадапаўняюцца, ствараючы непаўторны сьвет вобразаў, куды хочацца зьбегчы разам з аўтаркай і чакаць там зьяўленьня новых вершаў. Для аматараў выбітнай і інтэлектуальнай паэзіі. Больш за тое, ёсьць унікальная магчымасьць — пачуць вершы ў вык... Болей »

pdf
Гапеева Вольга, Няголены ранак

Няголены ранак

Гапеева Вольга

Доўгачаканы праект сучаснай беларускай літаратуры — новая кніга Вольгі Гапеевай — зьмяшчае вершы апошніх гадоў. “Няголены ранак” — гэта шчырасьць, якая часам мяжуе з аголенасьцю, мэдытатыўнасьць, што можа ўвесьці ў транс, і разважаньні над экзыстэнцыяй, рэальнасьць якой ставіцца пад сумнеў. Як прызнаеууа сама аўтарка, пісаць вершы, седзячы за сталом, у яе не атрымліваецца — яны "лезуць у галаву", калі яна едзе ў аўтобусе або куды-небудз... Болей »

pdf
Гапеева Вольга, Рэканструкцыя неба

Рэканструкцыя неба

Гапеева Вольга

Звонку ўсё гэта выглядае на непралазны лес вобразаў, дзе неба амаль не відаць (пэўна, адтуль і паўстала патрэба ягонай рэканструкцыі), а галлё можа добра падрапаць твар кожнаму, хто наважыцца паспрабаваць прадзерціся праз гушчар. Раман В. Гапеевай “Рэканструкцыя неба” вылучаецца знікненнем падзейнасці і апеляцыяй да ўнутранага “я”. Пісьменніца калекцыяніруе псіхалагічныя, сацыяльныя, сексуальныя ды іншыя комплексы беларускага грамадства... Болей »

pdf
Літаратурная Беларусь, 7 (167) 2020

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

7 (167) 2020

На дварэ панаваў красавік, самы яго пачатак. Снег кагадзе сышоў, пазначыўшы ходнікі зыркімі люстрамі лужын. У лужынах мыліся і адчайдушна цвыркалі вераб’і, на пачарнелых шкілетах дрэваў, якія стаялі ўздоўж вуліцы, гракалі вароны, падставіўшы пукатыя грудзіны зыркаму сонцу, і грай гэты сведчыў аб набліжэнні сапраўднай вясны. Сцяпан Галабародзька міжволі прыслухаўся да бязладнага вераб’інага цвыркання і, азірнуўшыся, узбег па сходах. Дз... Болей »

pdf
Дзеяслоў, 101

Дзеяслоў

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

101

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі, а таксама самыя перспектыўныя маладыя аўтары. “Дзеяслоў”, па сутнасьці, застаецца адзінай альтэрнатывай дзяржаўным літаратурна-мастацкім ... Болей »

pdf
Дзеяслоў, 98

Дзеяслоў

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

98

epub
Дзеяслоў, 92

Дзеяслоў

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

92

Дзеяслоў, 85

Дзеяслоў

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

85

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі, а таксама самыя перспектыўныя маладыя аўтары. “Дзеяслоў”, па сутнасьці, застаецца адзінай альтэрнатывай дзяржаўным літаратурна-мастацкім ... Болей »

pdf
Полымя, 8 (1030) 2015

Полымя

Літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс

8 (1030) 2015

Мора ля прычала смярдзела, як быццам русалкі пераквасілі капусту. Марскую, вядома. Крываносыя чаіцы брыдка лаяліся хрыпатымі галасамі, забыўшыся, што калісьці карміліся з рук ангельскага святога Баўтрамея і вядуць свой род ад грэцкага князя Кеіка, ператворанага ў птушку. За што ператворанага? А не трэба было параўноўваць сябе са старым раўніўцам Зеўсам, а сваю жоначку — з фанабэрыстай Герай. Пад бокам каржакаватага партовага маяка матро... Болей »

pdf
Макулатура, 4 (Дзённікі па Англіі)

Макулатура

Часопіс беларускае прозы

4 (Дзённікі па Англіі)

Чаму чацьвёртая “Макулатура” мае назву “Дзёньнікі па Англіі”? А таму, што такую рэч, як Англія, беларусу проста грэх абмінаць: тут вам і клубніцы, і Таўэр оф Ландан, і чырвоныя тэлефонныя будкі, і пякучае жаданьне пабачыць горад, які стаўся амаль родным і блізкім праз школьныя ўрокі (London is the capital of Great Britain, сябры), дзе амаль ўсе мы ладна ці неахайна вучылі ангельскую мову, вершыкі й песенькі, стараліся правільна вымаўля... Болей »

Першая   Папярэдняя   [1-2]   Наступная   Апошняя