Дзядзенка Зміцер

Зміцер Дзядзенка

Нарадзіўся ў 1972 годзе ў Оршы. У 1979-1983 гадах разам з сям'ёй пражываў у Манголіі.

У 1989-м закончыў філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта, пасля чаго працаваў у розных СМІ.

Друкаваўся ў часопісах "Маладосць", "Спадчына", "Паміж", "Першацвет", "Полымя", "Arche", "Верасень". Лаўрэат літаратурнай прэміі "Празрысты ЭОЛ" (2019). Удзельнік бардаўскіх фэстаў "Аршанская бітва" і "Бардаўская восень".

Аўтар кніг:

"Аршанская шляхта" (1996)
"Беларусь: ні Эўропа, ні Расея" (2006)
"Наша страва" (2008, у суаўтарстве)
"Гісторыі ў прыцемках" (2015)
"Вялікая пралетарская сэксуальная рэвалюцыя" (2017, электроннае выданне)
"Ордэн Прамяністых" (2020, электроннае выданне)

 

Дзядзенка Зміцер :: Выданьні

epub
Дзядзенка Зміцер, Чыстка кармы найноўшымі тэхналогіямі

Чыстка кармы найноўшымі тэхналогіямі

Апавяданне

Дзядзенка Зміцер

Аркадзь Барысавіч стаяў перад пад’ездам блякла-жоўтага дома. Бронзавая шыльда на доме паведамляла, што будынак перад ягонымі вачыма лічыцца помнікам архітэктуры канца дзевятнаццатага стагоддзя і ахоўваецца дзяржавай. Калі меркаваць па вонкавым выглядзе будынка, то насамрэч дзяржаву не вельмі клапаціў стан помніка. Прынамсі, помнікі другой паловы дваццатага на суседніх вуліцах выглядалі значна больш дагледжанымі і ахайнымі. (фрагмент) Болей »


epub
Дзядзенка Зміцер, Мінус

Мінус

Апавяданне

Дзядзенка Зміцер

— І з таго часу ўсё, усё пайшло не так і не туды! — Што пайшло не так? Куды — не туды? — зняможана спытаўся Бучацкі. Ён ужо стаміўся ад напорыстага госця, але той нібыта і не заўважаў, што гаспадар кабінета глядзіць на яго жаласлівым позіркам пабітага сабакі. Госць шпаркімі крокамі хадзіў па кабінеце з кута ў кут, няспынна жэстыкулюючы: яго рукі круціліся, як на шарнірах — яны патэтычна падымаліся ўгору, пагражаючы нябёсам; потым разлят... Болей »


epub
Дзядзенка Зміцер, „Што ж ты дрыстануў, спадарок”

„Што ж ты дрыстануў, спадарок?”

Апавяданне

Дзядзенка Зміцер

Гога расплюшчыў вочы і пацягнуўся. Яркія сонечныя промні прабіваліся нават праз шчыльныя фіранкі, паказваючы, што ўжо даўно пачаўся дзень. Аднак нахабнае сонца Гогу не бянтэжыла: калі прачнуўся, тады і раніца. А зранку ён спяшацца не любіў, нават калі ранак пачынаўся пасля дванаццатай гадзіны. Прыняўшы душ, ён павольна, шоргаючы тапкамі, зайшоў на кухню і ўключыў апошні альбом Свідрыгайлы Докшыцкага — гэта быў ягоны ўлюбёны спявак (фраг... Болей »


epub
Дзядзенка Зміцер, За нашу і вашу чарку і шкварку

За нашу і вашу чарку і шкварку

Апавяданне

Дзядзенка Зміцер

Вялікі гетман літоўскі каторы дзень піў, не пакідаючы пакоі ў аршанскім замку. У князя Канстанціна Іванавіча быў кепскі настрой. Кепскі, як жнівеньскае надвор'е, што не змянялася ўжо колькі дзён: ліў бясконцы дождж. Вялікі гетман піў, шукаючы ў моцных напоях адзінага ратунку ад свайго неймаверна паганага настрою. Ён піў салодкую італьянскую раманею, кіслы вугорскі такай, крамбамбулю, згатаваную ўласным кухарам, гаркаватае піва з сутарэн... Болей »


epub
Дзядзенка Зміцер, Стод для бацькаўшчыны

Стод для бацькаўшчыны

Апавяданне

Дзядзенка Зміцер

З артыкула ў газеце "Сакрэтныя абследаванні": "На думку навукоўцаў, знойдзены ў Дрысе стод з'яўляецца ня проста старажытным паганскім божышчам. Не выключана, што гэта ключ для ўваходу ў іншыя часава-прасторавыя вымярэнні". (фрагмент) Болей »


epub
Дзядзенка Зміцер, Першая фотасесія „Арыйца”

Першая фотасесія „Арыйца”

Апавяданне

Дзядзенка Зміцер

"Парадку" Валік, як і ўсе астатнія курсанты, падрыхтаваў яшчэ напярэдадні, з вечара: адпрасаваў белую кашулю, навёў стрэлкі на чорных нагавіцах, пантофлі нашмараваў так, каб блішчэлі як у ката яйцы. Словам, рыхтаваўся да сённяшняга дня як мае быць. Дзень быў не абы сабе — лёсавызначальны, і таму Валік рыхтаваўся сустрэць свой лёс пры поўным парадзе. Сёння ён, як і іншыя курсанты міліцэйскай акадэміі, мусіў пачуць пра месца сваёй будучай... Болей »


epub
Дзядзенка Зміцер, Гаў

Гаў

Апавяданне

Дзядзенка Зміцер

Кніжніка забралі пад раніцу. Два бамбізы ў спартовых нагавіцах і рыпучых скуранках выцягнулі яго з кватэры, запхнулі ў ліфт і пільна сачылі за кожным ягоным рухам. Кніжніка не расстралялі імем рэвалюцыі пад вокнамі ўласнай кватэры, таму што скуранкі насілі ўжо не прагныя да крыві чэкісты, а іх больш вегетарыянскія спадкаемцы. Пакуль яго выводзілі з пустога пад'езда і штурхалі ў машыну на бязлюдным двары, Кніжнік смакаваў ранішняе веснав... Болей »


epub
Дзядзенка Зміцер, Ягорка

Ягорка

Апавяданне

Дзядзенка Зміцер

Аднарукі паварушыў прутком у вогнішчы, вакол якога сядзела дзятва і слухала ягоны расповед. Падтрымліваць цяпельца стала ягоным абавязкам пасля таго, як мужчына страціў адну руку і быў ужо непрыдатны ні для палявання, ні для якой іншай мужчынскай працы. (фрагмент) Болей »


epub
Дзядзенка Зміцер, К-версія

К-версія

Апавяданне

Дзядзенка Зміцер

На сцэну выйшаў невысокі таўстун у аранжавым камбінезоне. У камбінезонах такога зыркага колеру зазвычай працуюць дарожныя рабочыя і прыбіральшчыкі вуліцаў: так аўтамабілісты здалёк могуць пабачыць, што наперадзе нехта ёсць. На галаве ў яго была вялікая мужчынская насоўка, завязаная вузламі па краях, каб не звальвалася. Рожкі, якія тырчалі з вузельчыкаў, надавалі яму падабенства з кіношнай Бабай-Ягой у выкананні Георгія Міляра. (фрагмент... Болей »


epub
Дзядзенка Зміцер, Люстэрка Напалеона

Люстэрка Напалеона

Апавяданне

Дзядзенка Зміцер

Канец 1927-га выдаўся вельмі сцюдзёным. Старажылы казалі, што не памятаюць такіх лютых маразоў за ўсё сваё жыццё. Зрэшты, Антон Хлюдзінскі прывык да такіх размоваў: старажылы ніколі нічога такога не памятаюць. І часта — не таму, што такога ніколі не было, а таму, што дажылі ўжо да склерозу. Але маразы і праўда былі моцныя: па начах слупок тэрмометра апускаўся ніжэй за 20 градусаў, дый удзень цяплей станавілася ненашмат. (фрагмент) Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-3]   Наступная   Апошняя