be

Дзядзенка Зміцер

Дзядзенка Зміцер

Зміцер Дзядзенка

Нарадзіўся ў 1972 годзе ў Оршы. У 1979-1983 гадах разам з сям'ёй пражываў у Манголіі.

У 1994-м закончыў філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта, пасля чаго працаваў у розных СМІ.

Друкаваўся ў часопісах "Маладосць", "Спадчына", "Паміж", "Першацвет", "Полымя", "Arche", "Верасень". Лаўрэат літаратурнай прэміі "Празрысты ЭОЛ" (2019). Удзельнік бардаўскіх фэстаў "Аршанская бітва" і "Бардаўская восень".

Аўтар кніг:

"Аршанская шляхта" (1996)
"Беларусь: ні Эўропа, ні Расея" (2006)
"Наша страва" (2008, у суаўтарстве)
"Гісторыі ў прыцемках" (2015)
"Вялікая пралетарская сэксуальная рэвалюцыя" (2017, электроннае выданне)
"Ордэн Прамяністых" (2020, электроннае выданне)

Дзядзенка Зміцер . Выданьні

Стод для бацькаўшчыны
epub

Стод для бацькаўшчыны

Апавяданне
Дзядзенка Зміцер

З артыкула ў газеце "Сакрэтныя абследаванні": "На думку навукоўцаў, знойдзены ў Дрысе стод з'яўляецца ня проста старажытным паганскім божышчам. Не выключана, што гэта ключ для ўваходу ў іншыя часава-прасторавыя вымярэнні". (фрагмент)... Болей »

За нашу і вашу чарку і шкварку
epub

За нашу і вашу чарку і шкварку

Апавяданне
Дзядзенка Зміцер

Вялікі гетман літоўскі каторы дзень піў, не пакідаючы пакоі ў аршанскім замку. У князя Канстанціна Іванавіча быў кепскі настрой. Кепскі, як жнівеньскае надвор'е, што не змянялася ўжо колькі дзён: ліў бясконцы дождж. Вялікі гетман піў, шукаючы ў моцных напоях адзінага ратунку ад свайго неймаверна паганага... Болей »

„Што ж ты дрыстануў, спадарок?”
epub

„Што ж ты дрыстануў, спадарок?”

Апавяданне
Дзядзенка Зміцер

Гога расплюшчыў вочы і пацягнуўся. Яркія сонечныя промні прабіваліся нават праз шчыльныя фіранкі, паказваючы, што ўжо даўно пачаўся дзень. Аднак нахабнае сонца Гогу не бянтэжыла: калі прачнуўся, тады і раніца. А зранку ён спяшацца не любіў, нават калі ранак пачынаўся пасля дванаццатай гадзіны. Прыняўшы... Болей »

Мінус
epub

Мінус

Апавяданне
Дзядзенка Зміцер

— І з таго часу ўсё, усё пайшло не так і не туды! — Што пайшло не так? Куды — не туды? — зняможана спытаўся Бучацкі. Ён ужо стаміўся ад напорыстага госця, але той нібыта і не заўважаў, што гаспадар кабінета глядзіць на яго жаласлівым позіркам пабітага сабакі. Госць шпаркімі крокамі хадзіў па кабінеце... Болей »

Чыстка кармы найноўшымі тэхналогіямі
epub

Чыстка кармы найноўшымі тэхналогіямі

Апавяданне
Дзядзенка Зміцер

Аркадзь Барысавіч стаяў перад пад’ездам блякла-жоўтага дома. Бронзавая шыльда на доме паведамляла, што будынак перад ягонымі вачыма лічыцца помнікам архітэктуры канца дзевятнаццатага стагоддзя і ахоўваецца дзяржавай. Калі меркаваць па вонкавым выглядзе будынка, то насамрэч дзяржаву не вельмі клапаціў... Болей »

Хто баіцца цмока
epub

Хто баіцца цмока

Апавяданне
Дзядзенка Зміцер

Рыцар з палёгкай уздыхнуў: апошнія пару гадзін ягоны меч прасякаў дарогу ў густым непралазным кустоўі. Зрэшты, яму гэтая пара гадзін падалася ледзь не парай стагоддзяў — ісці праз гэтыя паўночныя джунглі было вельмі нялёгка. Але цяпер нязручнасці дарогі засталіся ззаду, ён выйшаў на ўскраек лесу. Перад... Болей »

Каралеўскае паляванне
epub

Каралеўскае паляванне

Казкі пра цмокаў і прынцэс для дзетак ад шасці да дзевяноста шасці гадкоў
Дзядзенка Зміцер

Казкі любяць людзі ўсе — ад малых да старых. І не толькі чытаць, але і жыць у іх. Адны бясконца будуюць замкі на пяску, другія да старасці шукаюць сваіх прынцаў і прынцэс, трэція ўсё жыццё змагаюцца з цмокамі...... Болей »

К-версія
epub

К-версія

Апавяданні
Дзядзенка Зміцер

Сустрэча з незвычайным — вось што яднае герояў зборніка "К-версія". Незвычайнае можа быць у самых розных праявах: нячыстая сіла (як у альтэрнатыўнай гісторыі "За нашу і вашу чарку і шкварку"), містыка ("Чыстка кармы найноўшымі тэхналогіямі", "Першая фотсэсія "Арыйца"), гістарычная загадка ("Люстэрка... Болей »

Вялікая пралетарская сэксуальная рэвалюцыя
pdf

Вялікая пралетарская сэксуальная рэвалюцыя

крымінал у рытмах нэпа
Дзядзенка Зміцер

Травеньскім вечарам 1926 года на аршанскай вуліцы знаходзяць зарэзаную прастытутку Рыўку Гольдберг. Праз некалькі дзён гіне савецкая актывістка Валянціна Мачуга... Ці аб'ядноўвае штосьці гэтыя два забойствы? Расследаванне злачынстваў адбываецца на фоне нэпманскіх загулаў і маладнякоўскіх вершаў, палавой... Болей »

Гісторыі ў прыцемках
pdf

Гісторыі ў прыцемках


Дзядзенка Зміцер

Творы ў кнізе вострасюжэтныя, з загадкамі, містыкай і нечаканымі паваротамі. І, вядома, са зваротам да гісторыі — куды без яе? Апавяданне "Яйкі птушкі Рух" і дэтэктыўная аповесць “Голем з Малой Мар'ямпольскай” маюць у сабе больш містычных матываў. Аповесць “Вуаерыст” — бліжэй да дэтэктыву ў жанры “нуар”... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org