- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кніжніка забралі пад раніцу. Два бамбізы ў спартовых нагавіцах і рыпучых скуранках выцягнулі яго з кватэры, запхнулі ў ліфт і пільна сачылі за кожным ягоным рухам. Кніжніка не расстралялі імем рэвалюцыі пад вокнамі ўласнай кватэры, таму што скуранкі насілі ўжо не прагныя да крыві чэкісты, а іх больш вегетарыянскія спадкаемцы. Пакуль яго выводзілі з пустога пад'езда і штурхалі ў машыну на бязлюдным двары, Кніжнік смакаваў ранішняе веснавое паветра. (фрагмент)