- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Прыйшоў час далучыцца да папулярных курсаў беларускае мовы і гледачам «Белсату». Шмат хто з беларусаў, называючы беларускую мову роднаю, не можа свабодна размаўляць на ёй. Дый беларускамоўным праз адсутнасць шырокага моўнага асяроддзя не будзе лішнім засвоіць новыя словы, формы і правілы. У адрозненне ад «жывых» курсаў, дзе збіраецца вялікая грамада, у тэлеверсіі прысутнічаюць вядоўцы ды эксперт у заяўленай тэме.
Хто такі майстар лесу? Ляснік і ляснічы – ці гэта тое самае? У якіх установах можна атрымаць прафесію ляснічага? Колькі адсоткаў нашай краіны пакрыта лясамі? Гай, бор, бярэзнік… Якія яшчэ лясы мы маем у Беларусі? Хто іх сёння насяляе? У лесе і пра лес вядоўцы перадачы Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка... Болей »
Складальнік слоўніка Авіяцыя па – беларуску Мікалай Кавалёў быў госцем папярэдняга выдання праграмы «Мовы Нанова» на Белсаце. Тады вялося больш пра тэорыю: авіяцыйныя тэрміны па – беларуску. У другой частцы праграмы пра авіяцыю вядоўцы Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка гутараць з Мікалаем Кавалёвым... Болей »
Які серыйны верталёт у свеце – самы вялікі? Што такое штучны небасхіл, знадворныя падвесы, крок-газ, вагар? З чаго складаецца фюзеляж? Лётнішча, аэрадром, аэрапорт – ці гэта адно і тое ж? Як па-беларуску падаць сігнал SOS? На гэтыя і іншыя пытанні вядоўцы перадачы Глеб Лабадзенка і Алеся Літвіноўская... Болей »
Чым шкло адрозніваецца ад крышталю? Чаму шкло і крышталь «спяваюць»? Што такое гута? На гэтыя і іншыя пытанні вядоўцам Глебу Лабадзенку і Алесі Літвіноўскай адкажа мастак, майстрар па крышталі і шклу Васіль Рубцоў.www.belsat.eu ... Болей »
З якіх частак складаецца дуда? Што такое мех, гук і сапель? Скуру якой ахвярнай жывёлы ў паганскія часы выкарыстоўвалі для вырабу меха? Якое дрэва звычайна выбіралі, каб інструмент гучаў найбольш меладычна? Пра канструкцыю дуды і прынцыпы грання на ёй расказвае вядоўцам перадачы Глебу Лабадзенку і Алесі... Болей »
Якога памеру мусіць быць футбольнае поле? Ці дазволена брамніку дакранацца да мяча і да іншых футбалістаў у штрафной пляцоўцы? Хто з гульцоў падчас матчу прабягае найбольш кіламетраў: абаронцы, паўабаронцы ці нападнікі? Пра футбол вядоўцы перадачы Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка размаўляюць з капітанам... Болей »
Калі вы хочаце навучыцца правільнаму беларускаму вымаўленню – гэта перадача для вас! Народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка, якая сёння вядзе папулярныя курсы дыктарскага майстэрства, распавядзе гледачам і вядоўцам перадачы «Мова Нанова» як трэба прамаўляць па-беларуску і пакажа карысныя практыкаванні.www.belsat... Болей »
Яе голас пазнаваў кожны беларус. Дзеткі клікалі яе Цётка Буслік, а дарослыя – Беларускай Мадоннай. Яна годна і шчыра несла і працягвае несці беларускае слова нават пасля таго, як вымушана была сысці з афіцыйнага беларускага тэлебачання.www.belsat.eu ... Болей »
Якія адпаведнікі ў літаратурнай мове маюць словы «тармазок», «клетка» і «спяцоўкі»? Навошта шахцёрам патрэбныя самавыратавальнікі? Наколькі доўгі працоўны век гарнякоў? Пра тое, што адбываецца пад зямлёй у ваколіцах Салігорска распавядзе вядоўцам перадачы Алесі Літвіноўскай і Глебу Лабадзенку беларускамоўны... Болей »
Чаму на радзіме сусветна вядомага пісьменніка публічна называлі «літаратурным паліцаем»? Якія праўкі савецкія цэнзары зрабілі ў творах Быкава? Колькі праляжалі на паліцы аповесці «Мёртвым не баліць», «Праклятая вышыня» і «Круглянскі мост»? Пра гэта і пра шмат што іншае вядоўцам праграмы «Мова нанова»... Болей »