- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Прыйшоў час далучыцца да папулярных курсаў беларускае мовы і гледачам «Белсату». Шмат хто з беларусаў, называючы беларускую мову роднаю, не можа свабодна размаўляць на ёй. Дый беларускамоўным праз адсутнасць шырокага моўнага асяроддзя не будзе лішнім засвоіць новыя словы, формы і правілы. У адрозненне ад «жывых» курсаў, дзе збіраецца вялікая грамада, у тэлеверсіі прысутнічаюць вядоўцы ды эксперт у заяўленай тэме.
Ці патрэбны сёння Дом культуры вясковым жыхарам? Што трэба рабіць, каб у яго пайшла моладзь? Як захаваць аўтэнтычную беларускую спадчыну, не сказіўшы яе? І галоўнае – як пазнаёміць з ёй сучасных людзей? Гэтыя і шмат якія іншыя пытанні вядоўцы Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка абмяркуюць з гасцямі... Болей »
Дзе звычайна гукалі вясну беларусы? Якія песні спявалі, якія танцы танчылі, у якія гульні гулялі падчас гэтага веснавога свята? Як сёння ўжываюцца побач язычніцкія абрады гукання вясны з хрысціянскімі традыцыямі? Ці можа прыжыцца гэтае свята ў горадзе?www.belsat.eu ... Болей »
Які адсотак дзяржаўных законаў і актаў існуе сёння па-беларуску? Ці нясе небяспеку беларускай мове ўваход краіны ў Мытны саюз? У чым сутнасць кампаніі «Справаводства па-беларуску»? І ўрэшце, хто быў пакараны за абразу беларускай мовы? Вядоўцы перадачы Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка размаўляюць... Болей »
Кожны з нас у дзяцінстве гуляў у лато, кідаючы кубік і перастаўляючы фішкі. Потым, як сталі студэнтамі, усе павальна захапляліся «Манаполіяй». А што ж сёння? Ці гуляюць цяпер у настольныя гульні беларусы? А калі гуляюць, дык у якія? Ці маем свае аналагі «Манаполіі», «Імаджынарыюму» і іншых сусветна вядомых... Болей »
Што азначаюць словы ведаць, знаць у традыцыйнай культуры? Каго называлі простым, а каго няпростым чалавекам нашыя продкі? Чым адрозніваюцца знахары і шаптуны ад чараўнікоў і ведзьмакоў? У чым выражалася дзіцячая магія? Пра гэта і шмат пра што іншае вядоўцы перадачы Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка... Болей »
Якія жаночыя фрызуры і колеры сёння ў модзе? Як вярнуць валасам былую прыгажосць? Што такое барбершоп? Ці варта мужчынам хаваць лысіну? Пра гэта і шмат пра што іншае вядоўцы перадачы Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка пагавораць з уладальніцай салона прыгажосці «Фабрыка мрояў» Святланай Жукавай. А... Болей »
Як выглядае працэс стварэння ілюстрацый да гістарычнага твора? Якая ў іх доля фантазіі мастака? Ці можна аднаўляць у будучыні Наваградскі і Смалянскі замкі паводле гістарычных малюнкаў? Што такое рэтраспекцыйная рэканструкцыя? Пра гэта і шмат пра што іншае вядоўцы перадачы Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка... Болей »
Колькі гатункаў піва вырабляецца ў Беларусі? Што такое лагер і эль? Якія традыцыі піваварэння ў нашай краіне? Дзе знаходзіцца найстарэйшы беларускі бровар і хто яго заснаваў? Адкуль пайшла назва «Аліварыя»? Пра гэта і шмат пра што іншае вядоўцы Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка пагавораць з гасцьмі... Болей »
З якіх элементаў складаецца культура хіп-хопу? Што такое рэп-батл, фрыстайл, эмсі, флоў? Якім чынам дасягаецца гукавы эфект пад назвай «скрэтчынг»? Ці ёсць у ангельскіх тэрмінаў хіп-хопу беларускія адпаведнікі? Пра гэта і шмат пра што іншае вядоўцы перадачы Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка пагавораць... Болей »
Якая папера найбольш прыдатная для акварэлі? З чаго вырабляюць акварэльныя фарбы? Што такое сепія і ўльтрамарын? Якія спецэфекты можна паспрабаваць выкарыстаць пачаткоўцу? Пра гэта і шмат пра што іншае вядоўцы перадачы Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка пагавораць з мастачкай, дызайнеркай Настай Арайс... Болей »