![]() |
![]() |
У вершах новай кнігі Алены Ігнацюк рэальнасць трапляе ў свет фантазіі лірычнай гераіні і набывае адваротны змест, нечаканыя формы. Для філасофскага асэнсавання быцця, для пошукаў ідэальнага хараства, для размовы з паэзіяй паэтка абрала імпрэсіяністычную манеру пісьма, асацыятыўную вобразнасць і галоўнае — шчырасць. Więcej »
У маладога паэта звычайная біяграфія — вясковае дзяцінства, служба ў арміі, вучоба на філфаку універсітэта. Лірычна асэнсоўваючы гэты свой невялікі жыццёвы вопыт, Алесь Бадак свабодна ператварае яго ў паэзію пачуцця, у паэзію настрою. На схіл ідзе другая палова 80-х гадоў, на ветах — апошняя чвэрць стагоддзя... Час, калі ў цэлым у літаратуры назіраецца спад, пакуль што не яўны, не відавочны для чытачоў, для крытыкі, бо наўкол — дэкарацы... Więcej »
Гэтая кніга — пра вёску з паэтычнай назвай Зялёная Дуброва на Старадарожчыне, пра яе людзей і гісторыю. Калісьці малым я прачытаў у адной кніжцы пра дзівосны лясны край — Палессе. У ёй з такой замілаванасцю расказвалася пра яго таямнічыя пушчы і салаўіныя гаі, пра шырокія квяцістыя лугі і абласканыя сонцам жураўліныя балоты, пра чыстыя крынічныя рэкі і сінія люстэркі азёр, што мне да нясцерпу захацелася пабываць там, каб на свае вочы па... Więcej »
Так на пачатку мінулага стагоддзя ў Чэхіі і Славакіі называлі тых, хто будзіў людзей на супраціў Аўстра-Венгрыі. Былі і іншыя варыянты назвы, але спыніцца аўтар вырашыў на тым, што падказала Галіна Васільеўна Сіўчык. Сапраўды, гэтыя людзі будзяць тых, хто побач. У некаторым сэнсе перад вамі працяг тэмы кнігі "Асобы". Для шырокага кола чытачоў. Więcej »
Анталогія ў перакладзе з грэцкае мовы значыць букет кветак, а дакладней збіранне іх. Старажытныя грэкі так называлі зборнікі выбраных твораў паэзіі. Вось і ў нас наспеў час збору паэтычнага суквецця. Мінае сорак пяць год белавежскага прарастання. Адбывался яно пад уздзеяннем магутнай сілы — любові да роднага: мясцін, дому, слова. Святым пачуццём прасякнуты і дароўны „Букет”. Многіх дарцаў няма ўжо сярод белавежскай сябрыны. Хто адышоў у... Więcej »
На пераломе 80-90-х гадоў мінулага стагоддзя распалася і знікла са свету вялікая таталітарная краіна, што пацягнула за сабою яшчэ большую трагедыю - разбурэнне людскіх душ, выхаваных сродкамі нагнятання страху і пакарання ва ўмовах таго дзяржаўнага ладу. Ахвярамі тагачаснага трагічнага працэсу і зьяўляюцца гэроі аповесцяў, якія складаюць змест гэтай кнігі. Więcej »
Беларуская турэмная сістэма практычна закрытая ад грамадскасці. Толькі той, хто асабіста прайшоў праз турэмнае зняволенне, ведае, у якіх умовах і па якіх законах жывуць асуджаныя. У сучаснай Беларусі крымінальны пераслед выкарыстоўваецца ўладамі як сродак пакарання грамадскіх актывістаў, прадстаўнікоў апазіцыйных колаў за іх дзейнасць. Палітзняволеныя ў Беларусі, паводле савецкіх традыцыяў, у турмах пераследуюцца адмыслова. Важна захава... Więcej »
Дваццаць гадоў таму пакінулі родны дом, родны кут людзі. Не сотні, не тысячы — мільёны. Чарнобыльская бяда вырвала іх, з коранем, з роднай зямлі і расцерушыла па чужых гарадах і вёсках. Многія памерлі ад невылечных хвароб, іншыя хварэюць. «Мірны» атам зрабіў сваю д'ябальскую справу. Атам жа не ведае, што ён «мірны». Тыя, што жывуць, пакутуюць не толькі фізічна, але і маральна. Шмат хто, асабліва людзі старэйшага пакалення, не вытрымліва... Więcej »
Тэрмін “бэрлібр” прыдумалі мае сябры Ўладзімер Арлоў і Марыйка Мартысевіч для маіх бэрлінскіх вэрлібраў. З таго часу я яшчэ пару разоў пабываў у Бэрліне дый іншых гарадох, дзе працягваў пісаць у азначаным жанры. Скончылася тым, што “бэрлібры” сталі прыдумляцца нават у Менску. Карыстаюся нагодай выразіць удзячнасьць свайму калегу па жывым дзёньніку _kum_, без дапамогі якога гэта кніжка зьявілася б значна пазьней, а таксама бэрлінскаму “Л... Więcej »
У гэтай кнізе, як у бювары - папцы для захоўваньня паштовай паперы, канвертаў і карэспандэнцыі, сабраны эсэ, гутаркі і падарожныя нататкі. Але куды б ні прыводзілі ўспаміны і вандроўныя дарогі — пра ўсё празаік умее сказаць сьвежа і ўдумліва, ствараючы тонкі псіхалагічны малюнак сітуацыі. Адрасуецца аматарам прыгожага пісьменства, а найперш прыхільнікам «літаратуры факту». Więcej »