- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У кнігу Барыса Пятровіча ўвайшлі ўпершыню сабраныя разам фрэскі, у якіх верлібры дапаўняе рытмізаваная проза. Барыс Пятровіч - вядомы беларускі літаратар. Дэбютаваў апавяданьнем «Успамін. Яблыкі» ў 1988 годзе (часопіс «Крыніца»). Аўтар кніг «Ловы» (1992), «Сон між пачвар» (1994), «Фрэскі» (1998), «Шчасьце быць» (2004), «Жыць ня страшна» (2008), «Піліпікі» (2009), «Плошча» (2010), «Спакушэньне» (2013), «Спачатку была цемра» (2013), «Пуціна» (2015), «Ідзі адзін» (2019), «...Роўна і трошкі ўправа» (2019). Творы перакладзеныя на ангельскую, францускую, нямецкую, расейскую, польскую, чэскую, баўгарскую, славацкую, літоўскую, украінскую і іншыя мовы. З 2002 году — галоўны рэдактар недзяржаўнага часопіса «Дзеяслоў», з 2011-га — старшыня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.