![]() |
![]() |
Кніга Юрыя Станкевіча разлічаная на тых, хто любіць спорт, прыгоды, актыўнае, здаровае жыццё. Дзеянне змешчаных у зборніку мастацкіх твораў адбываецца як у сучаснасці, так і ў далёкім або блізкім мінулым; часам яно нясе прытчавую ці фантастычную афарбоўку. Аповесць “Брамнік заўжды самотны” распавядае пра маладога і вельмі таленавітага футбаліста, брамніка па прызванні, які хоча стаць такім самым вялікім галкіперам, як Луіс Чылаверт. Псі... Болей »
Аўтар, карыстаючыся паказаннямі сведкаў і архіўнымі дакумектамі, расказвае пра жорсткія расправы гітлераўцаў на Асвейшчыне ў гады Вялікай Айчыннай вайны. На шматлікіх прыкладах паказана дружба беларусаў, рускіх, латышоў, якая дапамагла ім аб'яднаць свае намаганні ў выратаванні маленькіх вязняў Саласпілса. Выкрываюцца чалавеканенавісніцкія ідэі фашызму, народная памяць заклікае да пільнасці перад пагрозай новага замаху імперыялістычнай р... Болей »
Вершы і паэмы Дануты Бічэль-Загнетавай усхвалява ныя і праўдзівыя, поўныя павагі да чалавека працы, да роднай Беларусі, яе светлай будучыні і гераічнага міну лага. У зборнік увайшло лепшае з напісанага паэтэсай больш чым за дваццаць гадоў творчага жыцця. Болей »
Кніга прысьвечаная слыннаму роду Гарэцкіх, што падараваў Беларусі не адно імя адданых і шчырых змагароў за Беларусь. Міксім і Гаўрыла Гарэцкія – гэта тыя людзі, якія ня гледзячы на нялюдзкасьць камуністычнага рэжыму спрабавалі прабіць шлях да сапраўднай Беларусі. Максім Гарэцкі – клясык беларускае літаратуры, якога можна паставіць у адзін шэаг са славутымі і знакавымі імёнамі першае паловы ХХ стагодзьдзя: Янкам Купалам, Якубам Коласам,... Болей »
Данный сборник посвящен событиям, произошедшим в Бресте и Брестской крепости в июне— июле 1941 г., и впервые вводит в научный оборот широкий спектр источников, делает доступными документы и материалы, наиболее важные для понимания событий начального периода войны. Издание ориентировано на историков, краеведов, студентов, а также всех, кто интересуется историей города Бреста и Брестской крепости. Все текстовые источники приводятся на язы... Болей »
Кніга на аснове археалагічных раскопак апавядае пра першабытнаабшчынны лад на тэрыторыі нашай рэспублікі ў эпоху з'яўлення першых металічных прыладаў, распаўсюджвання земляробства i жывёлагадоўлі. Болей »
Успаміны дзяцінства: дзедава хата і бацькоўскія прысады... не, або так: чароўная сіметрыя двара і запаветныя аркі... Новая кніга Алеся Аркуша "Брызгалаўка" — не пра тое і не пра тое. Прыгадваючы, Аркуш малюе трэцюю Беларусь, што прарасла бетонам проста пасярод палеткаў. Глядзець, як азёры ўтвараюцца з торфакапальняў, вадаспады — з водаачышчальных канструкцыяў, а як краявід пачынаюць фармаваць не толькі блізкі ўзлесак, але і фабрычныя ко... Болей »
Кніга Аляксея Каўкі, што пабачыла сьвет ў 1998 стала зборам твора аўтара розных па тэматыцы, але аб’яднаных адной тэмай любоўю да роднай Беларусі. У сваіх публікацыях, што друкаваліся ў розных выданьнях як самой Беларусі, гэтак і ўсходняй суседкі спадар Аляксей спрабуе адкрыць і наблізіць да нас постаці нашай, часам і прызабытай гісторыі. Пачэснае месца заўмаюць развагі пра мову і беларускую літаратуру. Знайшлося мейсца і асобам вядомым... Болей »
У вершах новай кнігі Алены Ігнацюк рэальнасць трапляе ў свет фантазіі лірычнай гераіні і набывае адваротны змест, нечаканыя формы. Для філасофскага асэнсавання быцця, для пошукаў ідэальнага хараства, для размовы з паэзіяй паэтка абрала імпрэсіяністычную манеру пісьма, асацыятыўную вобразнасць і галоўнае — шчырасць. Болей »
У маладога паэта звычайная біяграфія — вясковае дзяцінства, служба ў арміі, вучоба на філфаку універсітэта. Лірычна асэнсоўваючы гэты свой невялікі жыццёвы вопыт, Алесь Бадак свабодна ператварае яго ў паэзію пачуцця, у паэзію настрою. На схіл ідзе другая палова 80-х гадоў, на ветах — апошняя чвэрць стагоддзя... Час, калі ў цэлым у літаратуры назіраецца спад, пакуль што не яўны, не відавочны для чытачоў, для крытыкі, бо наўкол — дэкарацы... Болей »