![]() |
![]() |
Тэма нумару — Аўстрыя: ад імпэрыі да нацыі. У выпуску: пераклады твораў Франца Кафкі, Райнэра Марыя Рыльке, Штэфана Цвайга, Артура Шніцлера, Інгеборг Бахман, Фрыдэрыке Майрокер, Томаса Бэрнхарда, Эльфрыдэ Елінэк, Марціна Полака. Алег Гардзіенка піша пра беларусаў у пасьляваеннай Аўстрыі, Зузана Палачкава пра фармаваньне аўстрыйскай ідэнтычнасьці ў ХХ ст. Таксама ў нумары: нарыс Жанны Кромэр пра аўстрыйскую прастытуцыю і гутарка Сяргея С... Болей »
Нумар прапануе ўзбагаціць веды аб гісторыі і культуры найстаражытнейшага беларускага гораду — Полацку. Тэматычныя вузлы выпуску: узьнікненьне Полацкага княства, лацінскія крыніцы пра полацкія ўладаньні ў Прыбалтыцы, гістарычныя стасункі Вялікага Княства Літоўскага і Полацкага княства, рыторыка кампаніі Івана IV супраць Полацку (1563), полацкі магістрат і разьмеркаваньне канфэсійных роляў у яго складзе (праваслаўныя, уніяты, каталікі, яў... Болей »
Нумар прысьвечаны беларускай лінгвістыцы 1920-х гадоў. У ім публікуюцца колькі працаў мовазнаўцаў Міколы Байкова, Анатоля Багдановіча й Лява Цьвяткова, невядомы раней водгук пачынальніка беларускае лінгвістыкі Яўхіма Карскага на выданьне працаў Акадэмічнае канфэрэнцыі 1926 году. Узнаўляюцца фрагмэнты палемікі паміж Я. Лёсікам і І. Ваўком-Левановічам, а таксама ўпершыню друкуецца даклад Ваўка-Левановіча «Пра некаторыя важнейшыя недахопы ... Болей »
Зборнік рэцэнзій і кніжных аглядаў па гісторыі, літаратуры, этналогіі, мовазнаўстве, мастацтве, кнігазнаўстве і іншых галінах гуманітарыстыкі. Сярод аўтараў нумара — Алесь Смалянчук, Аляксандр Пашкевіч, Дзмітрый Віцько, Андрэй Катлярчук і іншыя. Болей »
Гэты нумар ужо другі з серыі «ARCHE», прысвечанай аглядам сучаснай беларускай гуманітарыстыкі і замежнай беларусістыкі. У ім вы знойдзеце крытыку таго, што пішацца ў Беларусі (а значыць адлюстроўвае навуковыя кампетэнцыі, светапогляд і жыццёвую пазіцыю беларускай інтэлігенцыі), а таксама таго, што пішацца пра Беларусь за мяжою. Сярод аўтараў нумара — Сцяпан Стурэйка, Валерый Дубоўскі, Анатоль Тарас, Павел Баркоўскі, Алесь Смалянчук, Сяр... Болей »
У дадзеным нумары сабраныя артыкулы, якія ахопліваюць шырокі спектр штодзённага жыцця насельніцтва Беларусі ў розныя эпохі. Сярод аўтараў нумара — Наталля Сліж, Алег Ліцкевіч, Iрына Герасiмава, Дзмітрый Віцько, Ірына Кітурка, Аляксандр Радзюк і інш. Болей »
Немагчыма ўявіць вывучэньне гісторыі і аналіз сучаснасьці Беларусі без дасьледаваньня і асэнсаваньня пратэстанцкай спадчыны. Многія пытаньні гісторыі пратэстантызму ў Беларусі яшчэ чакаюць свайго дасьледчыка, але галоўнае палягае ў тым, каб пачаць гэтую справу. Спадзяемся, што гэты нумар часопісу «ARCHE» адкажа на некаторыя пытаньні і паспрыяе лепшаму веданьню нашай гісторыі і нашай сучаснасьці. (З прадмовы да нумара) Болей »
Нумар прысвечаны беларускаму Палессю. У ім сабраныя гістарычныя, этналягічныя, этнасацыялягічныя, крытычныя й іншыя дасьледаваньні й матэрыялы, прысьвечаныя рэгіёну. Часопіс зьмяшчае карты палескай тапанімікі, рэдкі падбор фотаздымкаў Палесься міжваеннага часу, якія былі знойдзеныя да трактату польскага сацыёляга Юзафа Абрэмскага, праца якога таксама зьмешчана у нумары. Сярод іншых тэмаў аўтарка Дарота Міхалюк асьвятляе спрэчку вакол Па... Болей »
Нумар прысвечаны падзеям канца 2010 года: чарговым прэзідэнцкім выбарам, брутальнаму разгону Плошчы-2010 і яго наступствам. Аснову нумара склалі сведчанні відавочцаў падзеяў, меркаванні экспертаў. Анатоль Сідарэвіч, Пачатак чарговага цыклу # Андрэй Пачобут, Час закручваць гайкі # Віталь Сіліцкі. Русіфікацыя + каланіялізм = грамадзянская нацыя? Сацыялогія моўна-культурнага пытання ў беларус # Выбары 19 снежня: аналітычная справаздача # ... Болей »
Тэма нумару: Гістарычная памяць і гістарычная палітыка. У нумары разглядаюцца праблемы гістарычнай памяці беларусаў і ўплывы на яе савецкай ідэалогіі і дзяржаўнай ідэалёгіі сучаснай Рэспублікі Беларусь. Гістарычная амнезія беларусаў не можа не экстрапалявацца на рэчаіснасць. Яна праяўляецца ва ўвядзенні прадмета дзяржаўнай ідэалогіі, будове лініі Сталіна, якая сведчыць аб імкненні да маніпуляцыі грамадскай думкай, ці акцэнтаванні ўвагі ... Болей »