![]() |
![]() |
11 красавіка 1983 года ад дома №7 па вуліцы Савецкай у Зэльве ад’ехаў рафік, пад завязку наладаваны пакаўнымі мяхамі. Валюхаючыся на брукаванцы яшчэ польскіх часоў, няспешна прамінуў старыя могілкі, аўтастанцыю і схаваўся, як за брустверам, за высокай насыпной дамбай, што мелася неўзабаве запыніць хуткаплынную Зальвянку. Сталічныя нумары на мікрааўтобусе падказвалі, што ў далёкую дарогу ён выправіўся няйначай па пільнай патрэбе, па нейк... Болей »
«Асоба і час» — альманах пра людзей, чые жыццё было звязанае з Беларуссю. У першы выпуск альманаха ўвайшлі матэрыялы, прысвечаныя як добра вядомым асобам (Васіль Быкаў, Пётр Машэраў, Зоська Верас, Фёдар Фёдараў), так і тым, хто пакуль не стаў часткай свядомасці нашага народа, але заслугоўвае. Болей »
Другі выпуск беларускага біяграфічнага альманаха «Асоба і час» складаецца з матэрыялаў, прысвечаных як шырока вядомым у нашай гісторыі князю Вітаўту Вялікаму, пісьменнікам Уладзіміру Караткевічу, Васілю Быкаву і Максіму Лужаніну, архітэктару Івану Жалтоўскаму, так і сціплым грамадзянам Беларусі, успаміны і дзённікі якіх дапамагаюць лепш зразумець іхні час. Усе публікацыі падрыхтаваныя адмыслова для нашага выдання. Альманах адрасуецца ву... Болей »
У кнізе сабраны палітычныя нарысы пра вядомых у краіне і за яе межамі людзей, якія на працягу апошніх 15—20 гадоў, мелі самае непасрэднае дачыненне да навейшай беларускай гісторыі. Аўтар не толькі нагадвае некаторыя біяграфічныя звесткі, але і аналізуе ролю кожнага з іх у развіцці Беларусі. Для шырокага кола чытачоў. Болей »
У дэбютным зборніку «Астэроід» ўвазе чытача прадстаўленыя выбраныя творы, створаныя аўтарам цягам апошніх сямі гадоў. У трох раздзелах «Мір, падобны да раю», «На арбіце тваёй», «Бог ёсць зіма» змешчаныя вершы створаныя ў класічнай манеры, якія напоўніцу раскрываюць унутраны свет шчырай душы паэта, што гартуецца ў пакутах, спасцігаючы вечныя ісціны: паклікання, кахання і зямнога прызначэння чалавека. Болей »
Гэтую кнігу Алесь Бяляцкі планаваў выдаць да свайго 50-годзьдзя. У 2011 годзе ён пачаў зьбіраць тэксты, якія пісаў, пачынаючы з 80-х гадоў ХХ стагодзьдзя, - тэксты па гісторыі беларускай літаратуры, крытыка, успаміны пра беларускіх пісьменьнікаў, эсэ (да гэтага ў Алеся Бяляцкага ўжо выходзілі кнігі - манаграфія "Літаратура і нацыя" 1991 і кніга нарысаў і эсэ "Прабежкі па беразе Жэнеўскага возера" 2006). Праца па ўкладаньні кнігі была ра... Болей »
Атлас уключае каля 200 каляровых карт, схем, планаў, ілюстрацый, якія адлюстроўваюць асноўныя этапы гісторыі Беларусі ад старажытнасці — пачатку засялення чалавекам тэрыторыі сучаснай Беларусі—да стварэння незалежнай Рэспублікі Беларусь. Болей »
Аўтографы — гэта не толькі радкі, пакінутыя на старонках кніг. Шматлікія незабыўныя сустрэчы з цікавымі, неардынарнымі людзьмі, наведванне мясцінаў, што захоўваюць памяць пра іх, — гэта таксама своеасобныя аўтографы, якія ўтрымліваюцца ў архівах аўтара. Болей »
«Калі ёсць сябра, тады няма чаго баяцца!» Мядзведзік і Тыгрык — блізкія сябры. І яны нічога не баяцца, таму што разам яны надзіва моцныя, моцныя, як мядзведзь і тыгр. У доме ля ракі ім добра жывецца. Але аднойчы яны выпраўляюцца ў дарогу на пошукі Панамы, краіны сваёй мары. У дарозе з імі здараюцца розныя прыгоды. Але дзе знаходзіцца Панама? Ліс, Карова, Мыш — яны нічога пра гэта не ведаюць, толькі Варона дапамагае сябрам. У рэшце рэшт ... Болей »
Гэтая кніга з серыі «Людзі беларускай навукі» прысвечана жыццю і дзейнасці братоў Максіма і Гаўрылы Гарэцкіх — вядомых дзеячаў нацыянальнага адраджэння Беларусі. Прыведзены архіўныя матэрыялы КДБ пра іх арышты. Для шырокага кола чытачоў. Болей »