![]() |
![]() |
Кніга Леаніда Дранько-Майсюка “Акропаль” – гэта паэтычная вандроўка па Еўропе. Творы напісаныя пад уражаннем Грэцыі, Францыі, пад уплывам месцаў, якія бачыў, якія наведваў паэт. Гэта таксама сустрэчы з цікавымі людзьмі, іх гісторыі. У кнізе ўперамешку падаюцца паэзія і проза. Эсэ – аповеды, якія даюць магчымасць вельмі поўна пераказаць думкі, уражанні, досведы, характары людзей, гэта само жыццё. Паэзія – гэта перадусім пачуцці. Засваенн... Болей »
Беларускі мастак Алесь Родзін з'яўляецца адначасова прадстаўніком і неаавангарду, і "старога добрага жьвапісу": сюжэтнага і фігуратыўнага. У сваім творчым багажы ён мае перформансы і відэа, але палатно, алей як асноўная творчая зброя - гэта, вядома, не прашча, але і не лазерная стралялка з галівудскага блокбастару. Вядома, самарэалізацыяй з дапамогай традыцыйнай тэхпалагічнай схемы (падрамнік-палатно-фарба) і класічных відаў мастацтва з... Болей »
“Альбом салідарнасці” распавядае гісторыю зняволення і вызвалення палітычнага вязня ў адной аўтарытарнай краіне працягласцю ў 1052 дні. У цэнтры гэтай гісторыі — беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі. У выніку сфабрыкаванай справы за праваабарончую дзейнасць ён быў асуджаны на чатыры з паловай гады зняволення, але выйшаў на свабоду раней за прысуджаны тэрмін. Гэта адбылося дзякуючы надзвычай шырокаму руху інтэрнацыянальнай салідарнасці ... Болей »
У паэтычным альманаху "Альтанка" змешчаны вершы маладых беларускіх паэтаў - сяброў літаратурнага гуртка "Альтанка", што распачаў сваю творчую дзейнасць у 2008 годзе на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам дацэнта БДУ паэтэсы Ірыны Багдановіч. Гэта шчыра прамоўленае ад глыбіні душы і сэрца Слова пра наш час, пра вечныя каштоўнасці быцця, пра повязь пкаленняў і малады, імклівы лёт у назведаныя даля... Болей »
Макс Шчур – паэт тонкі і геамэтрычны. Хочацца нават сказаць пра паэтычнае піфагарэйства, альхімію лічбы. Ён паэт сярэдзіны, паэт формы, – але не фармальны. І вось нарэшце – Амальгама – першая яго кніга, што выходзіць у Менску. (Ігар Бабкоў) Болей »
У другую кнігу Марыі Мартысевіч увайшлі яе ўласныя вершы і вершы замежных паэтаў, пераствораныя ёй па-беларуску. Кніга таксама змяшчае два адносна вялікія тэксты: другое (папраўленае і дапоўненае) выданне паэмы «Сястра Зоя і Канец Свету» і новую драматычную паэму «Амбасада». Паводле аўтаркі, рэйтынгавы серыял з такой назвай можна было б зняць у Беларусі. Болей »
Вершы, эпіграмы, гумарэскі складаюць зборнік Рыгора Барадуліна “Амплітуда смеласці”. Тут вершы пра родную зямлю, пра тыя праблемы. што хвалююць сучасніка, а таксама нізкі вершаў пра Балгарыю і Чэхію. «Загоншчыкі славы» — у гэтым раздзеле вясёлыя вершы і гумарыстычная паэма. Паэму гэтую сам аўтар акрэсліў, як наравістую і назваў «Смаргонская акадэмія». Назва п'есы абраная невыпадкова, ды і не з'яўляецца яна аўтарскай. У беларускай энцыкл... Болей »
АНАҐРАФЫ маюць на мэце інфармаваць беларусаў дзеколечы яны жывуць, гэтак як і амэрыканскую супольнасьць, - што да ідэяў, мэтаў і сродкаў Беларускага Харытатыўна-Адукацыйнага Фонду; падаваць да публічнага ведама тыя пераважна дакуманты, зьвязаныя з працамі падобных арганізацыяў, якія зьяўляюцца маладаступнымі ў васяродзьдзі беларускім. Яна і Аліцыі Пятроўскіх Беларускі Харытатыўна-Адукацыйны Фонд зьяўляецца фондам кажнага чалавека, які с... Болей »
Творчасць фантаста Алеся Бычкоўскага ахоплівае невядомыя сегменты Сусвету, дзе адбываюцца неверагодныя прыгоды і адкрыцці і дзе можна па-іншаму ад прывычнага адчуць час і прастору. У кніжцы ёсць караблі-зоркалёты і мужныя космапраходцы, хітрыя кантрабандысты. Два супертворы сучаснай беларускай фантастыкі змешчаныя ў гэтай кнізе: дзве фантастычныя навелы «Ён прыйдзе апоўначы» і «Муары Лідлу». А разам з імі — захапляльныя аповесці і твор ... Болей »
Прэмія "Дэбют" 2016 года! "Анаталогія" — кніга апавяданняў, запісаў і эсэ, некаторыя з якіх апублікаваныя пад сапраўдным іменем упершыню. Усе яны напісаныя ў 21-м стагоддзі і закранаюць тэмы, блізкія тым, чыё дзяцінства і ранняе юнацтва прыпадаюць на "ліхія 90-я". Творы лаканічныя і ў вялікай ступені аўтабіяграфічныя: прасочваецца шлях галоўнага героя ад 13-гадовага хлапчука да 35-гадовага мужчыны, ад першых спробаў спазнання свету да с... Болей »