![]() |
![]() |
У займальнай форме апавядаецца пра беларускую лекарку XVIII ст. Саламею Русецкую, якая працавала ў Турцыі, Аўстрыі, Расіі, Малдавіі і іншых краінах. Незвычайны лёс гэтай жанчыны, смелай і знаходлівай, нагадвае прыгодніцкі раман. Яна пакінула цікавыя ўспаміны пра жыццё і звычаі розных народаў, пра ўзровень медыцыны таго часу. Для шырокага кола чытачоў. Болей »
Байкі, вершы, пародыі, скорагаворкі, эпіграмы складаюць незвычайную, вясёлую азбуку, прапанаваную пісьменнікам Расціславам Бензеруком, які жыве ў прыгожым горадзе Жабінка. У другой частцы кнігі чытач пазнаёміцца са сцэнічным вершаваным жартам "Роднасныя душы”, які могуць выкарыстаць у сваіх выступленнях удзельнікі мастацкай самадзейнасці. Болей »
Новае выданне вядомай азбукі «Вясёлы вулей» Рыгора Барадуліна з яскравымі малюнкамі Лізаветы Лянкевіч, студэнткі слыннага мастака Паўла Татарнікава. Шырокафарматная, калярова-ілюстраваная дзіцячая кніга ў цвёрдай вокладцы! Цудоўныя малюнкі Лізаветы Лянкевіч, найвыдатныя вершыкі Рыгора Барадуліна і суперпаліграфія! Болей »
Малая бацькаўшчына а. Канстанціна Байко - Белавежа - на мяжы XIX і XX стагоддзяў перажывала небывалае дагэтуль развіццё. Усё пачалося з пабудовы ў 1889-1894 гадах мураванага палаца паводле жадання цара Аляксандра III. Праект шыкоўнай будоўлі, размешчанай на пагорку пры даліне Нараўкі зрабіў вядомы архітэктар граф Мікалай дэ Рэшэфорт. Побач палаца ўзводзіліся будынкі для службы і чыноўнікаў. На другім краі вёскі Стачок будавалі комплекс ... Болей »
У папулярнай форме апавядаецца пра К.Астрожскага (1460-1530), найвышэйшага гетмана Вялікага Княства Літоўскага, кога за шматлікія перамогі (больш чым у 60 бітвах) празвалі Ганібалам. Падрабязна разглядаюцца асобныя бітвы з удзелам К.Астрожскага. Значная ўвага адведзена адлюстраванню палітычнай гісторыі Беларусі таго часу, арганізацыі абароны ад знешніх ворагаў. Для шырокага кола чытачоў. Болей »
Кніга прысвечана некаторым падзеям жыцця і творчасці акадэміка Гаўрылы Іванавіча Гарэцкага (вядомага беларускага эканаміста, геолага, географа, грамадскага дзеяча), звязаным з Украінай, вывучэнню геалагічнай будовы якой ён аддаў шмат гадоў. Для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй беларускай навукі. Болей »
Аўгіння Кавалюк — аўтар, вядомы беларускаму чытачу сваімі паэтычнымі зборнікамі «Белае дзіва», «Маўклівыя скарбы», «Кропля бурштыну», «Імгненняў след». Пісала Аўгіння Кавалюк вершы і дзяўчынкай, і студэнткай Гродзенскага педагагічнага інстытута, і падчас доўгай настаўніцкай працы ў Рызе, а з 1987 года ў Ленінградзе. Выкладала Аўгіння Кавалюк паэтычнае майстэрства ў літаратурнай студыі падлеткаў у Ленінградзе (С.-Пецярбургу), падрыхтавал... Болей »
Кніга Леаніда Дранько-Майсюка “Акропаль” – гэта паэтычная вандроўка па Еўропе. Творы напісаныя пад уражаннем Грэцыі, Францыі, пад уплывам месцаў, якія бачыў, якія наведваў паэт. Гэта таксама сустрэчы з цікавымі людзьмі, іх гісторыі. У кнізе ўперамешку падаюцца паэзія і проза. Эсэ – аповеды, якія даюць магчымасць вельмі поўна пераказаць думкі, уражанні, досведы, характары людзей, гэта само жыццё. Паэзія – гэта перадусім пачуцці. Засваенн... Болей »
Беларускі мастак Алесь Родзін з'яўляецца адначасова прадстаўніком і неаавангарду, і "старога добрага жьвапісу": сюжэтнага і фігуратыўнага. У сваім творчым багажы ён мае перформансы і відэа, але палатно, алей як асноўная творчая зброя - гэта, вядома, не прашча, але і не лазерная стралялка з галівудскага блокбастару. Вядома, самарэалізацыяй з дапамогай традыцыйнай тэхпалагічнай схемы (падрамнік-палатно-фарба) і класічных відаў мастацтва з... Болей »
“Альбом салідарнасці” распавядае гісторыю зняволення і вызвалення палітычнага вязня ў адной аўтарытарнай краіне працягласцю ў 1052 дні. У цэнтры гэтай гісторыі — беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі. У выніку сфабрыкаванай справы за праваабарончую дзейнасць ён быў асуджаны на чатыры з паловай гады зняволення, але выйшаў на свабоду раней за прысуджаны тэрмін. Гэта адбылося дзякуючы надзвычай шырокаму руху інтэрнацыянальнай салідарнасці ... Болей »