![]() |
![]() |
Сама назва зборніка гаворыць, што крыецца ў ім нешта - не тое, каб сарамлівае, але такое, пра што з сябрамі-аднагодкамі пагутарыш без засцярогаў, незнаёмаму душу выльеш, а вось, каб мама дазналася – нейкі сорам, нейкая няёмкасьць. Кожны з нас у дзяцінстве і ў маладосьці ( а часам і ў сталым узросьце – тыя, каму пашчасьціла мець маці–даўгажыцельку) прыхоўваў нешта ад пільнага вока матулі. І няхай загадзя было вядома, што за тое, што стар... Болей »
Кніга народнага паэта Беларусі Р. Барадуліна, як заўсёды, незвычайная, змястоўная. Яе склалі артыкулы і ўспаміны пра знаных дзеячаў яўрэйскай культуры, пераклады паэзіі Х.-Н. Бяліка, М. Надзіра, М. Шагала, І. Харыка, Х. Мальцінскага, Р. Рэлеса і многіх інш. Аснова апошняга раздзела — вершы, прысвячаныя яўрэйскім святыням, а таксама вершы і дарчыя надпісы (захаваныя ў рабочых блакнотах) творцам, блізкім сябрам і калегам — Н. Кісліку, А. ... Болей »
У кнігу народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча «Толькі мы самі» ўвайшлі публіцыстычныя артыкулы, прамовы, інтэрв'ю, нататкі апошняга дзесяцігоддзя (1995-2005). Разлічала кніга на самае шырокае кола чытачоў. Болей »
Кніга прысвечана нраблеме традыцый і наватарства ў беларускай паэзіі 50—60-х гадоў. У цэнтры ўвагі аўтара — пытанні сувязі мастака са сваім часам і народам. У рабоце разглядаюцца тэарэтычныя асновы праблемы традыцый і наватарства — тыя эстэтычныя прышіыпы савецкай паэзіі, якія маюць непасрэдпыя адносіны да праблемы традыцый і наватарства і да жывой мастацкай практыкі. Болей »
Першыя дні, тыдні і месяцы пасьля 17 лістападу 1989 году ў «Каардынацыйным цэнтры Грамадзянскага форуму», які знаходзіўся пасярод Прагі, мы былі максымальна засяроджаныя і разам з тым па-свойму сьляпыя. Засяроджаныя на разьвіцьці сытуацыі ў краіне, мы заставаліся сьляпымі ў замежнай палітыцы. Мы ня ведалі, як нас успрымаў сьвет, як ён ацэньваў тое, што мы рабілі. Штаб «цэнтра» спачатку месьціўся ў сапраўдным падзямельлі. Тэатр «Латэрна ... Болей »
Параход адплыў, самалёт паляцеў, а трап застаўся. Прыступкі яго сумуюць па падэшвах i галетах. Аднак трап, які пабудаваў Вішнёў, не пустуе. Ен населены сябрамі аўтара і... сусьлікамі — маленькімі лядашчымі зьвяркамі. Зьвяркі мітусяцца i агрызаюцца, точаць, точаць свае зубкі аб нашыя вочы i думкі. Так, яшчэ трэба паведаміць, што трап скалочаны з аўтарскіх асацыяцыяў, зьвязаных зь яго біяграфіяй. Вішнёў — майстра лоўлі асацыяцыяў. Ен узаб... Болей »
Новая кніга Сяргея Календы - трохлітровы слоік зь вельмі неаднароднай субстанцыяй. "Архітэктурныя апавяданьні" ваняць зазірнуць у дамы, што стаяць на вуліцах розных гарадоў, але з вокнаў якіх ліецца цьмянае сьвятло шэрай безвыходнасьці. Аповесьць "Генэрацыя фанцікаў і фішак" забясьпечвае сеанс сьветлай, пяшчотнай настальгіі для тых, чыё дзяцінства прыпала на пачатак 90-х. У апавяданьнях з разьдзелу "Скура зямлі" можна знайсьці і фірмовы... Болей »
Кніга гутарак журналіста Сяргея Шапрана з Рыгорам Барадуліным, размова ў якой ідзе не толькі пра чалавечы і творчы лёс народнага паэта Беларусі, але і пра родную Ушаччыну, пра маму Акуліну Андрэеўну і самых блізкіх сяброў: Васіля Быкава, Уладзіміра Караткевіча, Міхася Стральцова, Генадзя Бураўкіна, Уладзіміра Някляева. І ў непарыўнай сувязі з гэтым — пра літаратуру, родную мову і пра краіну, у якой Барадулін даўно адчувае сябе, па ўласн... Болей »
Анатоль Ільіч Вярцінскі (нар. 18 лістапада 1931, в. Дзямешкава Лепельскага р-на Віцебскай вобл.), беларускі паэт, драматург, публіцыст, крытык, перакладчык. Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў аддзяленне журналістыкі БДУ (1956). Працаваў у рэдакцыях раённых газет (Давыд-Гарадок, Камянец, Клімавічы, Рагачоў). У 1962 пераехаў у Мінск, супрацоўнічаў у рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва», быў рэдактарам выдавецтва «Беларусь». Член СП... Болей »
У зборнік духоўнай прозы і паэзіі Анатоля Кудласевіча “Трынаццаць дзён” уваходзяць творы, якія часткова друкаваліся ў перыёдыцы або выходзілі асобнымі выданнямі. Кніга зацікавіць перш за ўсё людзей увацаркоўленых альбо тых, хто толькі набліжаецца да царквы і пачынае самастойна шукаць адказы на вечныя пытанні. Аўтарскае крэда палягае ў думцы, што літаратура павінна абуджаць душу і розум чалавека, каб скіраваць яго да вечных каштоўнасцей ... Болей »