![]() |
![]() |
Цвінтар — пляц перад Храмам. Цераз гэты пляц да алтарных прыступкаў — некалькі дзесяткаў крокаў... Вершы Валянціны Аксак звернутыя да тых чытачоў, у чыім жыцці Каляды й Вялікдзень — не этнаграфія ў гарадской кватэры, а дзве брамы, цераз якія ўваход на цвінтар і выхад з Храма. Адсюль — лучнасць зямнога й вечнага нават у любоўнай лірыцы. Болей »
Кніга знаёміць чытача з альтэрнатыўнай культурай Беларусі 1990-х гадоў (ТВЛ, Бум-Бам-Літ, мастацкі андэграўнд, экспэрымэнтальны балет) у кантэксьце агульнаэўрапейскіх культурных працэсаў ХХ стагодзьдзя. Літаратуру аўтар разглядае як працяг жывапісу і харэаграфіі, а ў малюнку і танцы шукае праявы вэрбальнага тэксту. Дасьледуюцца шляхі выжываньня мастацтва і літаратуры ў грамадзтве, якое ўжо не яднаюць кнігі і яшчэ не аб’яднаў Інтэрнэт. Болей »
Гэтая кніга — своеасаблівае выбранае Валерыя Казакова. Аўтар быў непасрэдным удзельнікам шэрагу пераломных падзеяў, сведкам — сярод іншага — і апісаных у сваіх творах перыпетыяў сучаснай гісторыі. Высокія ўладныя гульні, сутыкненні кланаў, службовыя інтрыгі адлюстроўваюцца ў прозе Валерыя Казакова ярка і востра. Мастацкая праўда, грамадзянская мужнасць, метафарычнасць і душэўнасць запамінальна адрозніваюць мастакоўскі стыль. Раман «Цень... Болей »
Першая кніга творчасьці Марыі Мартысевіч — узважаны намер аўтаркі апавесьці з дапамогай разнастайных літаратурных жанраў пра рэчы, якія яе сапраўды кранаюць. Сюжэтныя вершы і лірычная проза прадстаўляюць чытачу яе саму, яе погляды на жыцьцё, яе сьвет, яе (Беларусь) тэрыторыю, яе (1982 — ХХІ) “эпошку”. Болей »
Раман “Цудоўныя гады сабаку пад хвост” Міхала Вівэга, выдадзены ў 1992 годзе, адразу прынёс свайму аўтару славу як на радзіме, так і за мяжой і зрабіўся адной з самых прадаваных і перакладаных чэшскіх кніг у гісторыі. Настальгічна-іранічны аўтарскі погляд надае сумным, а часам і трагічным падзеям, апісаным у кнізе, непаўторнае гучанне, а аўтабіяграфічнасць, па-майстэрску спалучаная з фантазійнасцю і літаратурнай гульнёй, дадае напружана... Болей »
Дакументальна-мастацкая хроніка «Галасы Утопіі» — пяць кніг, у якіх «маленькі чалавек» сам апавядае пра свой лёс. Гэта адметны жанр — шматгалосыя раманы-споведзі, у якіх з малых падзеяў складваецца вялікая гісторыя. Перад чытачом — апошняя аўтарская рэдакцыя цыкла ў найноўшым беларускім перакладзе. Пісьменніца паводле свайго творчага метаду дапрацавала хроніку: скасавала цэнзурныя праўкі, далучыла новыя эпізоды, а таксама старонкі з ула... Болей »
Апавяданні і аповесці, сабраныя ў „Цэнзарскіх нажніцах” пісаліся на працягу апошніх сама менш пятнаццаці гадоў. Аўтар — журналіст — прыглядаўся пераменам у Свеце і Горадзе, апісваў гэта, як і тое, што нязменнае ў чалавеку і прыродзе. Чытач знойдзе тут надзеі беларускага інтэлігента часоў гарбачоўскае перабудовы і станаўлення незалежнасці Беларусі ды крах гэтых спадзяванняў у пазнейшых гадах. Побач вытанчаных лірычных апавяданняў ёсць па... Болей »
Проза Уладзіміра Някляева, як і ягоная паэзія, адметная псіхалагізмам, вастрынёй адчування і глыбінёй асэнсавання часу. У новую кнігу ўвайшлі апавяданні і аповесці, напіса ныя ў замежжы і па вяртанні з эміграцыі. Болей »
Зьмест кнігі Зянона Пазьняка – гэта збор выбраных артыкулаў, выступаў, аналітычных матэрыялаў аўтара, надрукаваных у пэрыядычным Беларускім і замежным друку на працягу другой паловы 90-х – пачатку 2000-х гадоў (па 2002 год уключна). Кніга складаецца з дзьвух частак. У першай частцы сабраныя выбраныя артыкулы, у якіх акрэсьленыя праграма і задачы палітычнай дзейнасьці Беларускага Адраджэньня (найперш Беларускага Народнага Фронту і паліты... Болей »
Новая кніга Сяргея Панізmніка — спроба раскрыць праз думкі i пачуцці сучасніка духоўны змест сённяшняга дня. У зборніку — вершы аб грамадзянскім i салдацкім абавязку, пра подзвіг абаронцаў краіны ў час фашыстоўскай навалы, пра той пезгасальны агонь, які запалены нашчадкамі ў памяць герояў. Болей »