![]() |
![]() |
Паэзія Сержука Сыса, знаёмая аматарам з перыядычнага друку ды інтэрнету, упершыню сабраная пад адной вокладкай. Запамінальныя вобразы, элементы самабытнай міфалогіі, філасофскія і настальгічныя матывы, іронія і гумар, уласцівыя творам паэта, далучаюць чытача да непаўторнага свету лірычных перажыванняў аўтара. More »
Першы ў гісторыі навучальны дапаможнік па стэнаграфіі на беларуск ай мове. У кнізе прэзентуецца беларуск ая сістэма стэнаграфіі, распрацаваная аўтарам на аснове сістэмы Сакалова, якая ляжыць у аснове многіх славянскіх сістэмаў. У дапаможніку ўлічаны досведы трохгадовага выкладання аўтарам беларускай сістэмы стэнаграфіі ў Лідскім каледжы, сямігадовага выкладання рускай сістэмы ў іншых навучальных установах, а таксама правядзення аглядных... More »
Некалькі слоў аб паэзіі У акце натхнення з самотай спараджаецца паэтычнае слова. Няма паэзіі без самоты, як слова без думкі. У сучасным свеце назіраецца недахоп думкі ды слова. Паэзія з’яўляецца злучнікам унутранага свету творцы са знешнім ды яго адносін з ім. Паэзія ёсць імпульсіўнай дзялянкай мастацтва, хвілінай, якую схопліваецца ў некалькіх словах,хвілінай, якая затрымліваецца ў вершы. Паэзія ёсць душэўнай тэрапіяй. Сам паэт павінен... More »
Неба плавілася. Неба гарэла і палала. Рушылася сонца. Надломвалася пластамі і навальвалася на парныя ўжо ад спёкі просіні, на бляклую сцяжынку ад самалёта, які праляцеў над горадам, пэўна, яшчэ цемнатой. Агонь і спёка цяклі на зямлю, і вось агонь і спёка дасягнулі зямлі. Сонца рэдкай і празрыстай лавай ахутала лес і памчала па зямлі, асляпляючы ўсё на сваім шляху нясцерпнай зыркасцю. (фрагмэнт) More »
Творы Віктара Казько добра вядоммя беларускаму чытачу. Па аповесцях «Суд у Слабадзе», «Выратуй і памілуй нас, чорны бусел» і апавяданні «Літары на мармуры» зняты кінафільмы. Яны знітаваны адной тэмай — вайна, экалогія, Чарнобыль. Экалогія нашай душы, яе стан, здароўе і хвароба, мінулае і будучае — тос, што цалкам залежыць ад чалавека. Чытач адчуе непакой аўтара за лёс роднай Беларусі, за ўсё жывое на зямлі. More »
Федарэнка Андрэй нарадзіўся ў 1964 годзе ў вёсцы Бярозаўка Мазырскага раёна. Скончыў Мазырскі палітэхнікум, Мінскі інстытут культуры, служыў у Савецкай Арміі, працаваў у часопісах “Полымя”, “Маладосць”, на кінастудыі “Беларусьфільм”, цяпер – у часопісе “Дзеяслоў”. Аўтар дзесяці кніг прозы, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя І. Мележа за кнігу «Смута» (1995). Новую кнігу Андрэя Федарэнкі «Сузіральнік» складаюць творы, напісаныя ў апошнія га... More »
“Poetry is a special knowledge,” says one of his znomas. As regards znoma, this is a branch of knowledge in which poetry crystallizes into conclusions and takes a certain shape while doing so. Znoma is a new type of poem invented by Ales Razanau and introduced into the Belarusian and foreign literature. The new book by Razanau is the first and only Belarusian literature manual. It is interesting to read his reflections on the well-known... More »
А з маім пісаннем то так: вершы, асаджваюць навокал мяне і змушаюць выбіраць. Выбар жа надта цяжкі, бо сярод іх безлічы ёсць многа такіх, якія трэба адкінуць. Таму іменна верш у моманце яго запісвання есць светам ламінуючым нада мною. Але я знаходжуся ў ім. Вельмі цешылася б я, калі б ведала, што ў гэтых вершах, якія я паспела запісаць, Чытач знайшоў частачку сябе, для сябе. (Іра Баравік) More »
Ці ж усе з нас свядомыя, да якой справы ў Беларусі прыдатная звычайная вясковая лаванка і тая, якая апынулася раптам перад гарадскім шматпаверхавіком? Гэта месца, у якім мы даведаемся пра ўсё багацце беларускіх уяўленняў пра справядлівасці і несправядлівасці гэтага свету. Тут свабодна можна панаракаць на ўладу, мужа ці жонку, сусветную палітыку і рост цэн у крамах і на рынках. I менавіта лавачка, а не агульнавядомая з літаратуры савецка... More »
У зборніку змешчаны пераклады вершаў паэтаў народаў свету на беларускую мову і пераклады вершаў С. Панізьніка. More »