pdf
Ермаловіч Мікола, Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд

Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд

Віленскі перыяд

Ермаловіч Мікола

Працяг сэрыі Старажытная Беларусь вядомага беларускага гісторыка Міколы Ермаловіча прысьвечаны аднаму з найбольш важных пэрыядаў беларускай гісторыі – віленскаму. Паводле словаў самога аўтара пад акрэсьленьнем “віленскі” ён разумее пэрыяд, які вядомы як пэрыяд найбольшага тэрытарыяльнага росту Вялікага Княства Літоўскага. У сваёй працы Мікола Ермаловіч заўсёды спрабаваў знайсьці гістарычную праўду сярод невялікай колькасьці ацалелых н... Болей »


pdf
Ткачоў Міхась, Трусаў Алег, Старажытны Мсціслаў

Старажытны Мсціслаў

Ткачоў Міхась, Трусаў Алег

Чытач даведаецца пра адзін з найстаражытнейшых гарадоў Беларусі, гісторыя якога багатая на падзеі і знамянальныя, і драматычныя. Кніга знаёміць з матэрыяльнай культурай сярэдневяковага Мсціслава, з помнікамі архітэктуры і іншымі памятнымі мясцінамі горада. Расказваецца пра выпрабаванні, што выпалі на долю мсціслаўцаў і ў далёкім мінулым, і ў часы нядаўнія, пра славутых сыноў гэтай зямлі. Для шырокага кола чытачоў. Болей »


Старонкі гісторыі Беларусі

Старонкі гісторыі Беларусі

Аўтарамі кнігі асвятляюцца малавядомыя старонкі гістарычнага мінулага Беларусі. Увазе чытачоў прапаноўваюцца новыя матэрыялы, якія адлюстроўваюць ў гістарычнай рэтраспектыве розныя бакі жыцця беларускага народа. Разлічана не толькі на спецыялістаў, але і на ўсіх, хто цікавіцца беларускай гісторыяй. Болей »


pdf
Андраюк Серафім, Старонкі на захадзе сонца

Старонкі на захадзе сонца

Андраюк Серафім

Гэту кнігу склалі старонкі ўспамінаў Серафіма Андраюка, надрукаваныя ў часопісе “Тэрмапілы” ў 2013-2016 гадах. Выдатны беларускі літаратуразнаўца Серафім Андраюк наро джаны ў 1933 годзе ў вёсцы Грэдэлі каля Бельска, дзе прайшлі яго дзіцячыя гады. Кніга ўяўляе сабой вялікую цікавасць не толькі для творчай інтэлігенцыі Беларусі, але, мабыць, найперш - для беларусаў Польшчы. У ёй адлюстравана тутэйшая наша нацыянальная гісторыя - з яе драм... Болей »


djvu
Трусаў Алег, Собаль Валянцін, Здановіч Ніна, Стары замак у Гродне XI-XVIII cтст.

Стары замак у Гродне XI-XVIII cтст.

Гісторыка-археалагічны нарыс

Трусаў Алег, Собаль Валянцін, Здановіч Ніна

На аснове археалагічных раскопак у 1980-я гады аналізуецца матэрыяльная культура старажытнага Гродна на тэрыторыі Старога замка. Кніга ілюстравана. Для гісторыкаў, археолагаў, краязнаўцаў, усіх, хто цікавіцца нацыянальнай культурай. Болей »


pdf
Караткевіч Уладзімір, Старыя беларускія хронікі

Старыя беларускія хронікі

П’есы

Караткевіч Уладзімір

У выданьне “Старыя беларускія хронікі” зьмешчаныя п’есы аўтарства бацькі беларускай гістарычнай літаратуры Уладзіміра Караткевіча. Ніхто іншы акрамя Уладзіміра Караткевіча не патрапіў у самыя цяжкія часы савецкага рэжыму зьвярнуцца да тэмаў беларускай гісторыі, тэмаў перамогаў і паразаў. Уладзімір Караткевіч кліча нас у падарожжа па беларускай мінуўшчыне, дзе жывы Кастусь Каліноўскі, дзе віцебляне ўздымаюцьпаўстаньне супраць рэлігійнага... Болей »


Ствараем культурнае асяроддзе разам!

Ствараем культурнае асяроддзе разам!

Практычныя рэкамендацыі для ўсіх зацікаўленых

“Будзьма беларусамі!” - культурніцкая кампанія, заснаваная ў 2008 годзе шэрагам грамадскіх аб’яднанняў Беларусі пад каардынатарствам Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”. Вось ужо 7 гадоў як кампанія ладзіць па ўсёй Беларусі рознага кшталту мерапрыемствы і камунікацыйныя кампаніі дзеля папулярызацыі беларускай культуры, мовы і гісторыі, заахвочвае людзей звярнуцца да іх як да асновы нацыянальнай ідэнтычнасці, без чаго не можа існа... Болей »


Краўцэвіч Аляксандр, Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага

Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага

Краўцэвіч Аляксандр

Праблема ўтварэння Вялікага Княства Літоўскага - адна з самых важных у гісторыі Беларусі, паколькі ў гэтай дзяржаве адбылося фарміраванне беларускага народа. Кніга складаецца з аналізу беларускай, польскай, летувіскай, расейскай і інш. гістарыяграфій генезы ВКЛ і аўтарскай версіі ўзнікнення беларуска-літоўскага гаспадарства. Аўтар прыйшоў да высновы, што ўтварэнне названай дзяржавы было праявай і арганічнай часткай буйнейшай з'явы ў гіс... Болей »


pdf
Несцяровіч Уладзімір, Сто дарог

Сто дарог

вершы

Несцяровіч Уладзімір

Уладзімір Несцяровіч – мастак, выкладчык, паэт, цікавы суразмоўца. Ягоныя вершы – адкрыты дыялог з прыродай, шчыры аповед пра ўбачанае, аднойчы перажытае. Як чалавек творчай прафесіі ён заўсёды ў пошуку: тэматыка ўключаных у зборнік вершаў даволі шырокая і разнастайная. У ёй знаходзяць сваё аллюстраванне аўтабіяграфічныя эпізоды, згадкі пра незабыўныя сустрэчы з сябрамі і знаёмымі, гістарычная памяць народа пра мінулае нашай Айчыны і мн... Болей »


pdf
Хадановіч Андрэй, Сто лі100ў на tut.by

Сто лі100ў на tut.by

Хадановіч Андрэй

Насамрэч вершаў у кнізе ня сто, а сто дзесяць. Пра гэта ж у караценькай прадмове піша і сам аўтар: "У кнізе сабраныя вершы, напісаныя збольшага ўвосень і ўзімку 2004 году й дапоўненыя пазьнейшымі тэкстамі. Дапоўненыя настолькі, што лістоў выйшла болей за сто – прашу прабачэньне ў аматараў круглых лікаў і шчыра смуткую разам зь імі. Кніга складаецца з чатырох асноўных разьдзелаў, якія можна чытаць запар, а можна – чаргуючы іх з трыма "ды... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1] [2] [3] [4] [5] [6] [7] [8] [9] [10] [11] [12] [13] [14] [15] [16] [17] [18] [19] [20] [21] [22] [23] [24] [25] [26] [27] [28] [29] [30] [31] [32] [33] [34] [35] [36] [37] [38] [39] [40] [41] [42] [43] [44] [45] [46] [47] [48] [49] [50] [51] [52] [53] [54] [55] [56] [57] [58] [59] [60] [61] [62] [63] [64] [65] [66] [67] [68] [69] [70] [71] [72] [73] [74] [75] [76] [77] [78] [79] [80] [81] [82] [83] [84] [85] [86] [87] [88] [89] [90] [91] [92] [93] [94] [95] [96] [97] [98] [99] [100] [101] [102] [103] [104] [105] [106] [107] [108] [109] [110] [111] [112] [113] [114] [115] [116] [117] [118] [119] [120] [121] [122] [123] [124] [125] [126] [127] [128] [129] [130] [131] [132] [133] [134] [135] [136] [137] [138] [139] [140] [141] [142] [143] [144] [145] [146] [147] [148] [149] [150] [151] [152] [153] [154] [155] [156] [157] [158] [159] [160] [161] [162] [163] [164] [165] [166] [167] [168] [169] [170] [171] [172] [173] [174] [175] [176] [177] [178] [179] [180] [181] [182] [183] [184] [185] [186] [187] [188] [189] [190] [191] [192] [193] [194] [195] [196] [197] [198] [199] [200] [201] [202] [203] [204] [205] [206] [207] [208] [209] [210] [211] [212] [213] [214] [215] [216] [217] [218] [219] [220] [221] [222] [223] [224] [225] [226] [227] [228] [229] [230] [231] [232] [233] [234] [235] [236] [237] [238] [239] [240] [241] [242] [243] [244] [245] [246] [247] [248] [249] [250] [251] [252] [253] [254] [255] [256] [257] [258] [259] [260] [261] [262] [263] [264]   Наступная   Апошняя