![]() |
![]() |
Кніга "Талстой і фіялетавае крэсла" ("Tolstoy and the Purple Chair: My Year of Magical Reading", 2011) — першы і найбольш аўтабіяграфічны твор паспяховай амерыканскай пісьменніцы ў жанры нон-фікшн Ніны Занковіч. Аўтарка, а адначасова і стваральніца сайта www.readallday.org, распавядае пра праект чытання па кнізе штодзень, ажыццёўлены, каб пераадолець псіхалагічныя наступствы пасля смерці сястры. У прачытаных кнігах і ва ўласных успаміна... Болей »
Чарговая кніга з серыі “Бібліятэка “Бацькаўшчыны”. Зборнік эсэ, артыкулаў, аповедаў ды перакладаў беларускай публіцысткі, якая зараз жыве ў Канадзе. Чытаючы кнігу даведаемся пра жыцьцё і дзейнасьць беларускай дыяспары ў Канадзе. Філасофскія разважанні аб сутнасьці чалавечага жыцьця, асэнсаваньні значных падзей і момантаў у існаваньні чалавецтва, грамадскасьці і Бацькаўшчыны зацікавяць шырокае кола чытачоў. Кніга карысная тым, хто цікаві... Болей »
Уладзімір Арлоў вядомы як аўтар гістарычных апавяданняў і аповесцяў. У кнізе «Там, за дзвярыма» сабраны ягоныя вершы-версеты, якія ўзніклі на памежжы паэзіі і прозы, у тым магічным полі, дзе будзённае сустракаецца з ірэальным, сённяшняе пранікае ў далёкае мінулае, а мінуласць ператвараецца ў прышласць. Творы аб'ядноўвае адвечны матыў пошуку суладнасці паміж чалавекам і светам. Болей »
Чарговая кніга беларускага постканцэптуаліста Зміцера Вішнёва апроч вершаў, апавяданняў уключае дзённікавыя нататкі, апісанні перфомансаў і візуальныя творы. Неардынарнасць творчага падыходу да слова і вобраза, парадаксальнасць успрымання элементарных рэчаў даўно паставілі аўтара ў адзін шэраг з вядомымі дзеячамі мастацтва, такімі, як Сальвадор Далі, Канстанцін Алімпаў, Аляксандр Брэнер. Балансуючы на мяжы розных мастацкіх накірункаў, а... Болей »
Публікацыя ў 1966 годзе вершаў дзінаццацікласніка Алеся Разанава стала падзеяй у беларускай паэзіі. Але падзеяй у беларускай паэзіі стала наогул уся творчасць паэта, з чыім імем звязаны яе найбольш прынцыповыя дасягненні апошніх дзесяцігоддзяў. Класічны традыцыяналіст і разам з тым яркі наватар, А. Разанау увёў у паэзію свае, новыя, жанры, здзейсніўся, па словах крытыкі, як школа і як накірунак і, нягледзячы на шчыльныя ідэалагічныя заб... Болей »
Для кожнага чалавека маладосць — гэта час нястомных пошукаў. фарміравання жыццёвы» прынцыпаў, назапашвання духоўнага патэнцыялу. I таму творчасць Ірыны Хадарэнка — адзін са шматлікіх спосабаў самасцвярджэння i асэнсавання жыцця. Творы маладой аўтаркі вылучаюцца імпульсіўнасцю i філасафічнасцю. імпрэсімістычнай няўлоўнасцю i мінорным задуменным настроем, які часам мае хваравіта-разгубленае i даволі змрочнае адценне. Для іх характэрна спа... Болей »
Гэта новая кніга Уладзіміра Арлова, аднаго з самых улюбёных беларускіх празаікаў апошніх трыццаці гадоў. Героі аповесці «Танцы над горадам», што дала назву кнізе, — самнамбулы. Удзень яны незнаёмыя паміж сабой, а ўначы ўтвараюць сваё таемнае брацтва. Для шырокага кола аматараў метафізічных вандровак. Кніга атрымала Прэмію Гедройца ў 2018 годзе. Болей »
Гэтая кніга - першая ў Беларусі праца, у якой зроблены аналіз эвалюцыі тапанімікону аднаго горада на храналагічным адрэзку XII-XVIII стст. Аўтар, доктар гістарычных навук Юры Гардзееў, разглядае пытанне паходжання ўласнага імя Гародні і ракі Нёман, усебакова аналізуе асобныя назвы гарадзенскіх вуліц і плошчаў, а таксама іншыя імёны ўнутрыгарадскіх аб’ектаў (напрыклад: аграонімы, драмонімы, эклезіёнімы ці мікратапонімы). У працы зроблена... Болей »
У кнізе асвятляюцца асноўныя тэндэнцыі нацыянальна-культурнага i рэлігійнага жыцця татараў у XX — пачатку XXI ст. Паказана, што гэтая этнічная група была досыць цесна інтэгравана ў культуру тытульнага народа, разам з ім зведала вялікія страты ў выніку русіфікацыі, аднак знайшла ў сабе сілы, каб пад час гарбачоўскай перабудовы актыўна ўключыцца ў рух за сваё нацыянальнае адраджэнне. Адрасуецца тым, каго цікавіць жыццё нацыянальных мяншын... Болей »
Таямніца Веры, невымоўная рэальнасць - да яе мы імкнёмся дачытацца ва ўсіх выявах існавання: падчас Святой Імшы, у малітве, у малітоўным роздуме, у размаітым асэнсаванні рэчаіснасці, у моўленым і напісаным слове. А ў прапанаванай кнізе - у думках над перакладам на беларускую мову твораў Святога Айца Яна Паўла ІІ, над духоўна-рэлігійнымі вершамі і апавяданнямі беларускіх свецкіх аўтараў, у лірычна-філасофскіх эсэ, апавяданнях. Аўтар кніг... Болей »