![]() |
![]() |
На падставе археалагічных і гістарычных крыніц аўтар рэканструюе гісторыю Крычава, прасочвае яго генезіс, тэрытарыяльна-планіровачнае развіццё, заняткі і гандлёвыя сувязі яго жыхароў. Даецца нарыс палітычнай гісторыі горада. Упершыню ў беларускай гістарыягрыфіі горад разглядаецца разам з прылягаючай да яго акругай. Кніга ілюстравана. Разлічана на археолагаў, гісторыкаў, студэнтаў, краязнаўцаў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі. Болей »
Апавядаецца пра багатую гісторыю унікальнага помніка старажытнасці — Лідскага замка, своеасаблівага ваенна-абарончага збудавання XIV—XVII стагоддзяў, пра яго сённяшні дзень і далейшы лёс. Адрасуецца масаваму чытачу. Болей »
У кнігу ўключаны творы старажытнай пісьменнасці, творы вялікіх гуманістаў-асвстнікаў Ф. Скарыны, М. Гусоўскага, С. Буднага, В. Цяпінскага і інш. Гэта - палемічная і сатырычная літаратура, у якой ярка выявіліся настроі і мары беларускага народа ў розныя гістарычныя часы. Болей »
Вынік самаахвярнай працы чалавека, які прысьвяціў сябе цалкам дасьледваньню сапраўднай, а не “трыадзінай” гісторыі Беларусі. Сягаючы ў далёкія часы, зьбіраючы па абрыўках праўду пра гісторыю Беларусі пачынаючы ад часоў дагістарычных, пра якія засталіся крупіцы ўзгадак у самых старажытных летапісах. Аўтар паказвае гісторыю беларускага народа не паводле ідэалягічных штампаў, але паводле гістарычнай праўды і менавіта таму выданьне ўпершыню... Болей »
Працяг сэрыі Старажытная Беларусь вядомага беларускага гісторыка Міколы Ермаловіча прысьвечаны аднаму з найбольш важных пэрыядаў беларускай гісторыі – віленскаму. Паводле словаў самога аўтара пад акрэсьленьнем “віленскі” ён разумее пэрыяд, які вядомы як пэрыяд найбольшага тэрытарыяльнага росту Вялікага Княства Літоўскага. У сваёй працы Мікола Ермаловіч заўсёды спрабаваў знайсьці гістарычную праўду сярод невялікай колькасьці ацалелых н... Болей »
Чытач даведаецца пра адзін з найстаражытнейшых гарадоў Беларусі, гісторыя якога багатая на падзеі і знамянальныя, і драматычныя. Кніга знаёміць з матэрыяльнай культурай сярэдневяковага Мсціслава, з помнікамі архітэктуры і іншымі памятнымі мясцінамі горада. Расказваецца пра выпрабаванні, што выпалі на долю мсціслаўцаў і ў далёкім мінулым, і ў часы нядаўнія, пра славутых сыноў гэтай зямлі. Для шырокага кола чытачоў. Болей »
Аўтарамі кнігі асвятляюцца малавядомыя старонкі гістарычнага мінулага Беларусі. Увазе чытачоў прапаноўваюцца новыя матэрыялы, якія адлюстроўваюць ў гістарычнай рэтраспектыве розныя бакі жыцця беларускага народа. Разлічана не толькі на спецыялістаў, але і на ўсіх, хто цікавіцца беларускай гісторыяй. Болей »
Гэту кнігу склалі старонкі ўспамінаў Серафіма Андраюка, надрукаваныя ў часопісе “Тэрмапілы” ў 2013-2016 гадах. Выдатны беларускі літаратуразнаўца Серафім Андраюк наро джаны ў 1933 годзе ў вёсцы Грэдэлі каля Бельска, дзе прайшлі яго дзіцячыя гады. Кніга ўяўляе сабой вялікую цікавасць не толькі для творчай інтэлігенцыі Беларусі, але, мабыць, найперш - для беларусаў Польшчы. У ёй адлюстравана тутэйшая наша нацыянальная гісторыя - з яе драм... Болей »
На аснове археалагічных раскопак у 1980-я гады аналізуецца матэрыяльная культура старажытнага Гродна на тэрыторыі Старога замка. Кніга ілюстравана. Для гісторыкаў, археолагаў, краязнаўцаў, усіх, хто цікавіцца нацыянальнай культурай. Болей »
У выданьне “Старыя беларускія хронікі” зьмешчаныя п’есы аўтарства бацькі беларускай гістарычнай літаратуры Уладзіміра Караткевіча. Ніхто іншы акрамя Уладзіміра Караткевіча не патрапіў у самыя цяжкія часы савецкага рэжыму зьвярнуцца да тэмаў беларускай гісторыі, тэмаў перамогаў і паразаў. Уладзімір Караткевіч кліча нас у падарожжа па беларускай мінуўшчыне, дзе жывы Кастусь Каліноўскі, дзе віцебляне ўздымаюцьпаўстаньне супраць рэлігійнага... Болей »