![]() |
![]() |
Кніга падрыхтавана да 500-годдзя з дня нараджэння вялікага сына беларускага народа Ф. Скарыны. Яе аснову складаюць матэрыялы Скарынаўскіх чытанняў, якія адбыліся ў Мінску ў 1986 г. Артыкулы прысвечаны самым розным аспектам жыцця і дзейнасці першадрукара, яго гістарычнай ролі ў развіцці беларускай культуры і ўсходнеславянскага кнігадрукавання. Адрасуецца як спецыялістам, так і шырокаму колу чытачоў Болей »
У зборнік увайшлі выбраныя апавяданні Барыса Пятровіча (Сачанкі), якія друкаваліся ў кнігах «Ловы», «Сон між пачвар», «Фрэскі», «Шчасьце БЫЦЬ…», а таксама напісаныя ў апошні час. Героі твораў балансуюць на мяжы явы і сну, адчаю і надзеі, мінулага і будучыні, хаосу і гармоніі, кахання і… Болей »
Міра Лукша нарадзілася 9 лістапада 1958 г. у Гайнаўцы. Родам з вёскі Баравыя Нараўчанскай гміны на Падляшшы. Кончыла польскую і рускую філалогіі ў Філіяле Варшаўскага ўніверсітэта ў Беластоку. Жыве ў Беластоку. Журналістка, пісьменніца, перакладчыца, рэдактар. Дэбютавала ў тыднёвіку беларусаў Польшчы "Ніва" ў 1973 г. Член Беларускага літаратурнага аб'яднання "Белавежа" і Саюза беларускіх пісьменнікаў. Ад 1985 г. з'яўляецца журналісткай ... Болей »
Новая кніга Змітра Вішнёва складаеццй з ггадарожных вершаў. Аўтар вядзе хітрую гульню са словам і вобразам, слухае “грукат цягніковых зубоў” і “булькае пра свабоду”, правакуе чытача да пабудовы фантазійных краявідаў. Каларыт гэтага зборніка стварае марская тэма: баркасы, якары, шторм, камбала, вясёлыя піраты. Болей »
До книжки відомого білоруського прозаїка Бориса Петровича увійшло три повісті, пов'язані темою пробудження національної свідомості у сучасній Білорусі. У повісті "Спочатку була темрява" молодий опозиціонер дивом виживає після фізичної розправу за політичну діяльність. Потрапивши до будинку-інтернату для самотніх людей, до чоловіка повертається втрачена пам'ять. На його пошуки водночас вирушають кохана і кошиній убивця. Болей »
Кажучы пра Алеся Бяляцкага, я бязь лішняга патасу згадваю пра найлепшыя якасьці чалавека. Прыцягальнае спалучэньне ўпартасьці і дабрыні дазволіла яму стаць пасьпяховым архітэктарам чалавечых супольнасьцяў. Ёсьць такое трапнае назіраньне. Два незнаёмыя расейцы, заходзячы ў пусты вагон электрычкі, як правіла, сядаюць побач. Два незнаёмыя беларусы — у розных канцах вагона. Беларусы — індывідуалісты, ім не ўласьцівая абшчыннасьць. Для іх не... Болей »
Гэты зборнік — першая кніга славугага барда Алеся Камоцкага — вынік плённае працы некалькіх гадоў, дзе прадстаўлена ня толькі песенная лірыка, a i паэзія Болей »
Францішак Кушаль (16. 02.1895 — 25. 05.1968) - адметны вайсковы й палітычны дзеяч Беларусі, адзін са стваральнікау першых беларускіх вайсковых фармаваньяу, яго успаміны й публіцыстычныя артыкулы упершыню выходзяць асобнай кнігай. Рыхтуючы тэксты да друку, мы імкнуліся палегчыць іх успрыняцьце і разам з тым як найбольш захаваць аутарскую адметнасьць: яны падаюцца у аднастайнай артаграфіі зь мінімальнай рэдакцыйнай праукай. Болей »
Аповесць-казка Ірыны Жарнасек, адрасаваная перадусім дзецям, але чытаць яе варта супольна – бацькам і дзецям. Пра існаванне анёлаў некаторыя ведаюць напэўна, другія – толькі здагадваюцца, іншыя увогуле адкідаюць такую магчымасць. Ірына Эарнасек у вельмі даходлівай форме, як для дзяцей, апісвае захаванне анёлаў, розных – добрых і злых, бо менавіта на такія две катэгорыі дзеляцца гэтыя ахоўнікі. Праз спрэчнасць характараў і ўзнікае варажн... Болей »
Кніга прысвечана пакаленню, што нарадзілася і гадавалася ў зямлянках. Ім прыйшлося зведаць ваеннае ліхалецце, нялёгкія пасляваенныя гады, але яны пад апекаю старэйшых здолелі набыць дастатковы запас трываласці i дабрыні. Пісьменнік імкнецца пазнаёміць юнацтва ca светам дарослых людзей, не асцерагаецца падкрэсліць яго складанасць, але пры гэтым найперш выяўляе ідэалы маралі, шчырасць, чуласць, паэтызуе дзіцячы i юнацкі свет, першае пачуц... Болей »