![]() |
![]() |
Самы скандальны паэтычны зборнік беларускай літаратуры першай паловы 90-х. Выйшаў (1994) у легендарнай тэвээлаўскай сэрыі “Паэзія новай генэрацыі”. Вершы аб’яднаны ў два разьдзелы: 1. Танкі бяз хоку 2. Арганаўтыка. У апошні разьдзел акрамя вершаў уключаны чатыры міні-аргазм-паэмы: “Споведзь самагубцы”, “Споведзь зьняверцы”, “Споведзь цнатліўца”, “Споведзь ганарліўца”. Пасьля выхаду “Санаты Арганаты”, пасьля пастаноўскі В. Мазынскім п’ес... Болей »
Уваэе нашаму чытачу пралануем зборнік паазіі Зьніча- "Саната Ростані". Вершы прысвечаны 1000-чу годдзі Хрышчэння Русі. Хрысаіянскі матыў не ёсць новым у беларускай літаратуры. Вяртвліся да яго ў сваёй творчасці Я. Колас, Я. Купала, У. Жылка, Н. Арсенева і другія. Зборнік гэты набірае большай вартасці тым, што ўсе вершы змешчаны у iм узніклі на пад Савецкай Беларўсі, дзе безупынна праводзіцца пастаянная атэізацыя грамадства. Нават "пер... Болей »
Што такое палітыка? Наўрад ці хто, каб адказаць на гэтае пытанне палезе ў тлумачальныя слоўнікі ці стане доўга пра тое разважаць. У лепшым выпадку, большасць людзей, з нейкім незразумела з чаго ўзятым гонарам скажуць, што яны палітыкай не займаюцца. Маўляў, яны вышэй гэтага. Альбо таму, што лічаць сябе дзелавымі людзьмі і не маюць часу на бессэнсоўны, на іх думку, занятак. Або таму, што на свеце ёсць, зноў жа іх меркаваннем, безліч ціка... Болей »
Вялікі мастак-наватар Янка Купала ўвёў у беларускую літаратуру адну з самых дасканалых формау верша — санет, стаў заснавальнікам беларускай традыцыі санетапісання, якая знайшла плённы працяг у вершатворчасці многіх яго сучаснікаў і пасладоўнікаў. Усе 22 санеты, створаныя паэтам, пададзены ў гэтай кніэе ў арыгінале і ў перакладэе на 7 моваў свету. Болей »
Гэтая кніжка паўстала на зломе эпохаў. Здавалася, што сыходзіла у нябыт савецкае панаваньне, а новая эпоха патрабавала зусім іншых палітычных правілаў. Беларускія палітычныя лідары мусілі стаць ня проста больш вядомымі, а больш адкрытымі. А з такой моцнай фігуры, як Зянон Пазьняк, камуністычная прапаганда пасьпела стварыць дэманічны вобраз. Вось з задачы лепшай рэпрэзэнтацыі Пазьняка і быў выдадзены зборнік ягоных публікацыяў пад назвай... Болей »
У апавяданнях Сяргея Астраўца чалавек мусіць азірацца на часы мінулыя, шукаць апірышча ў душы. Каралеўскую карону носіць каваль. Вуграм перашкаджаюць вяртацца ў Саргасава мора. Вежавы гадзіннік хавае ў сабе механізм, пакінуты продкамі. Сама краіна выклікае дэпрэсію. Што нам рабіць? Нельга не існаваць у сваім часе. Толькі быць, прысутнічаць, але не жыць па-сапраўднаму. Я толькі пабуду і пайду да сябе… Нельга адкладаць сваё жыццё, калі не... Болей »
Кніга Міхася Скоблы — сплаў асабістых успамінаў і ўдумлівых развагаў на літаратурныя і гістарычныя тэмы. “Прознае” — гэта і палемічнае эсэ, і блог-даследаванне, і водгук на цікавае выданне. “Гуслям, княжа, не пішуць законаў” —гэты радок Янкі Купалы мог бы стаць эпіграфам да большасці тэкстаў, чые героі словам і чынам разбуралі здаўна прысутныя ў нашай культурнай прасторы “саркафагі страху”. Болей »
У сучаснай беларускай паэзіі не вельмі выразна праглядаецца глыбіня культурнай традыцыі. Прычына тут у тым, на маю думку, што Першае беларускае Адраджэнне на пачатку гэтага веку ня толькі прыйшло пасля шматгадовага нацыянальна-культурнага заняпаду, але і было, у духу свайго часу, занадта моцна сацыялізаванае. Яно любіла Бацькаўшчыну і спачувала "простаму" народу, які жадаў "людзьмі звацца". І забывала пра тое, што Бог даў аднаму — адзін... Болей »
Сёньняшняя грамадзкасьць, на жаль - і старэйшыя, і маладзейшыя людзі — не падрыхтаваная пакуль што да аб'ектыўнага ўспрыняцьця драматычнага шляху, на які ступіў падчас Другой Сусьветнай вайны шмат хто з сыноў і дачок Беларусі. Людзі якія дзеля марнай надзеі на лепшую будучыню сваёй краіны апынуліся „па той бок", вымушаны былі ахвяраваць спачатку бясьпекай — сваёй і сваякоў, пасьля — жыцьцём альбо воляй. Закляймёныя потым, як здраднікі Р... Болей »
«Свет першы і апошні» - зборнік вершаў Яна Чыквіна – выкладчыка Беластоцкага універсітэта, старшыні Літаратурнага аб'яднання «Белавежа» - дапаўняе раней выдадзеныя творы аўтара. Лірыка Чыквіна прыцягвае сваёй шчымлівай тугой і светлай радасцю, якія арганічна спалучаюцца ў ягоных вершах. Філасофскія разважанні на будзённыя тэмы і тэмы маштабу сусвету раскрываюць перад намі ўражлівую і вельмі ранімую душу паэта. Чытаеш вершы і ўяўляеш аўт... Болей »