![]() |
![]() |
Ян Чыквін (нар. 18 траўня 1940, в. Дубічы Царкоўныя), паэт, празаік, перакладчык, даследчык рускай і беларускай літаратур. Рэдактар штогодніка Тэрмапілы (выдаецца з 1989 г.). Закончыў Інстытут рускай філалогіі Варшаўскага універсітэта. Прафесар. More »
У зборнік увайшлі эпісталярна-публіцыстычныя творы, напісаныя ў форме звароту да рэальнай Асобы, ва ўшана-ваньне яе патрыятычнай і грамадзянскай чыннасьці на мацерыку Бацькаўшчыны. Вершы-прысьвячэньні ствараліся пры сьвячэньні галін радаводнага дрэва, знакавых падзей, духоўных і пачуцьцёвых пратубэранцаў на натхнёным чале чалавека. More »
Сваімі вершамі вядомы паэт, лаўрэат літаратурных прэмій А. Каско горача адстойвае духоўны пачатак у чалавеку, погляд на яго як на неад’емную часцінку сусвету, веру ў чысціню ягоных помыслаў, накрэсленых Усявышнім. У той жа час ён крытычна ацэньвае рэальныя людскія паводзіны і справы, разглядае іх праз прызму хрысціянскіх гуманістычных каштоўнасцей. Аўтар шчыры ў сваіх перажываннях, не ўтойвае ўласных сумненняў і часовых слабасцей у цязе... More »
Асноўны тон новай паэтычнай кнігі Ірыны Багдановіч — камэрнасьць і інтымнасьць. Нават тады, калі пэрсанажамі і суразмоўцамі ў яе вершах становяцца такія знакамітыя постаці, як Адам Міцкевіч, Ігнат Дамейка, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Янка Купала, Уладзімір Дубоўка ды іншыя дзеячы нацыянальнай культуры мінуласьці і сучаснасьці. Ключавой ідэяй кнігі стала думка з дзёньнікаў Уладзіміра Караткевіча аб сэнсе пісьменьніка, які «ня толькі за Цэ... More »
«Гэта здарылася ў тыя часы... калі савецкі народ з упэўненасцю ўзіраўся ў сваю будучыню...» Жыў-быў тады студэнт Валенты Круткоўскі, родам з Заходняй Беларусі, здаваў з пераменным поспехам іспыты, гуляў у «храпа» і «Спортлато», тушыў неіснуючыя пажары, паіў адмысловай гарбатай нямецкага генерала, кахаў і расчароўваўся і, на жаль, дзюбаў гарэлачку ды «чарніла». Адным словам, быў сапраўдным студэнтам, якім ніколі няма зводу, — ні цяпер, н... More »
Кніга ўлучае пераклад “Прыгодаў барона Мюнхгаўзэна”, зроблены паводле класічнай нямецкай версіі твора — другога нямецкага выдання Г. А. Бюргера 1788 года на аснове пятага ангельскага выдання Р. Э. Распэ. Упершыню на беларускай мове друкуецца поўная версія кнігі, прызначаная не для дзяцей, а для дарослых. More »
«Прыгоды Пінокіа» — адна з самых вядомых у свеце гісторый для дзяцей, якую пераклалі на дзясяткі моў і чытаюць на розных кантынентах. Аўтар твора — журналіст Карла Ларэнціні, больш вядомы нам пад псеўданімам «Карла Калодзі». Аповед пачынаецца словамі: «Жыў-быў…» — толькі далей гаворка ідзе не пра караля ці прынца, як бывае ў казках, а пра незвычайны кавалак дрэва, з якога майстар Джэпета выразаў марыянетку — драўляную ляльку, і даў ёй і... More »
М а к с і м (ляжыць на ложку і разглядаецца па хаце). Цьфу, каб цябе паляруш! Куды мяне, самдзеле, загнала нядобрае? Ці гэта я жыву, ці гэта я не жыву, ці гэта я толькі сон сьню? Папрабую сам сабе па носе стукнуць, ану ж пазнаю, на каторым я сьвеце. (Ударае сябе па твары рукой.) Ай, баліць, каб цябе немач! Значыцца, я на гэтым сьвеце і нават ня сплю. Але як тут споўзаць па розум да галавы і навясьці спраўку, куды мяне ліхаманка з сваёй ... More »
Вясёлыя вершы, гумар, пародыі, эпіграмы, радкі з усмешкай, з сяброўскім пажад'аннем склалі новы зборнік Рыгора Барадуліва. More »
Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова Сяргей Законнікаў нарадзіўся пасля вайны. Але легендарная партызанская Ушаччына наклала глыбокі адбітак на яго творчасць. Прадаўжальнік традыцый Петруся Броўкі і Еўдакіі Лось Сяргей Законнікаў — тонкі лірык і палкі барацьбіт за нашы высокія ідэалы, за новага чалавека. У кнізе — усё лепшае, створанае аўтарам. More »