![]() |
![]() |
Кніга, выдадзеная ў серыі “Бібліятэка беларускай паэзіі” увабрала ў сябе лепшыя вершы пяці кніг, якія з’явіліся раней. Творы лаўрэаткі прэміі імя Аркадзя Куляшова пранізаны светлым пачуццём дасваёй Бацькаўшчыны, да людзей, да жыцця. Пранікнёныя словы любові да маі, словы прызнання ў шчырым каханні гучаць у вершах Ніны Мацяш, хвалююць чытача, бо каб слова брала за душу, той, хто кажа ці піша яго, сам павінен мець шчырую душу ды чулае і г... Болей »
У кнігу ўвайшлі найлепшыя мужчынскія апавяданьні 1991 —2007 гадоў у выбарцы «Нашай Нівы». Гэта апавяданьні: Вячаслава Адамчыка, Аляксандра Апона, Арцёма Арашонка, Уладзімера Арлова, Ігара Бабкова, Аляксея Бацюкова, Васіля Быкава, Лявона Вольскага, Адама Глёбуса, Андрэя Дынька, Севярына Квяткоўскага, Леаніда Маракова, Вінцэся Мудрова, Уладзімера Някляева, Сержука Сокалава і інш. — усяго 30 аўтараў. Прадмову да кнігі напісаў Даніла Жукоўс... Болей »
Здараецца, што хлопчыкі i дзяўчынкі, асабліва тыя, што жывуць у горадзе, не звяртаюць увагі на прыгажосць акаляючай прыроды. A заўважаць няспынныя змены, якія ў ёй адбываюцца, радавацца кожнаму новаму дню, навучыцца быць назіральнымі на самай справе не менш цікава, чым бавіць час перад тэлевізарам або камп'ютэрам. Бо свет прыроды — жывы, рэальны, поўны паэзіі i хараства. I ён неаднойчы парадуе вас цікавымі знаходкамі i ўражаннямі, як i ... Болей »
Першыя цэрквы на Палессі з’явіліся ў XVII-XVIII стагоддзі. Пра што казаць? З’яўленне цэркваў на астатняй тэрыторыі Беларусі таксама датуецца XV-XVI стагоддзем. Вось і ўсё! Гэта адказ на вялікае пытанне: хрысціянства як інстытут прыйшло сюды 400-500 гадоў таму! А на Палессі – 200 ці 150! А перад гэтым існавала культура, якой 10-20 тысячагоддзяў. Зразумела, што людзі не могуць вось так хуценька змяніць свой лад жыцця, сваё стаўленне да на... Болей »
Бежанцы, высланцы, эмігранты, паяжджане - гэтыя тэмы й вобразы занялі сталае месца ў беларускай гісторыі ды літаратуры. Кніга, якую трымае ў руках чытач, менавіта з гэтай паліцы. Аўтар кнігі, Алесь Алехнік, знакаміты дзеяч беларускай эміграцыі паваеннай пары. Раней бязьлітасны камуністычны рэжым, а цяпер цяжар пражытых гадоў не дазволілі яму вярнуцца, ці хоць бы адведаць сваю Бацькаўшчыну. Спадар Алесь вяртаецца да яе з дапамогай гэтай ... Болей »
Зборнік знаёміць з творчасцю выдатнага шведскага паэта, лаўрэата Нобелеўскай прэміі 2011 г. Тумаса Транстромера (1931—2015), мастацкай і чалавечай скарбонкай якому служыла сусветная літаратура. Антычныя, а збольшага біблійныя крыніцы, а таксама хрысціянская містыка і барочная паэзія ўдыхнулі жыццё ў яго тонкую і пранікнёную лірыку. Пры гэтым ён дасканала бачыў традыцыі, якімі наўпрост прасякнутая сучаснасць. Над перакладамі працаваў ква... Болей »
Мэта кніжкі - перадаць для гісторыі праўдзіва падзеі на нашай бацькаўшчыне ў Другую Сусьветную вайну, паказаць вялікі ўэдым народу ў змаганьні за свае правы ды ягоную працу над адбудовай вольнага жыцьця. Яна разам і прызнаньне тысячам суродзічаў, якія ў цяжкую пару змаганьня з ворагамі не шкадавалі сваіх сілаў, здароўя, маёмасьці, свайго жыцьця. Што апісаў у кніжцы, таго ў бальшыні быў сьведкам, тое сам перажыў. Чаго-ж ня бачыў, тое зап... Болей »
Міра Лукша — журналістка, перакладчыца і пісьменьніца. нарадзілася ў 1958 годзе ў Гайнаўцы, паходзіць з этнічна ў значнай ступені беларускага рэгіёну на Беласточчыне, які належыць Польшчы. Па сканчэньні беларусістыкі і русістыкі ў Беластоку працуе журналісткай у тыднёвіку беларусаў у Польшчы "Ніва". У літаратуры дэбютавала ў 1973 г. Выдала некалькі зборнікаў вершаў і апавяданьняў. Майстар кароткіх лірычных нарысаў. Піша па-беларуску і п... Болей »
Сакрат Яновіч у сваім выданні "Пад знакам Арла й Пагоні" выступае перад чытачом як даследчык. Перш-наперш аўтар падкрэслівае, што фарміраванне беларускай культуры пачалося ў даўні перыяд падчас існавання Вялікага княства Літоўскага, а пазней Рэчы Паспалітай. Сцвярджэнне, што Беларускі народ малодшы брат у "славянскай супольнасці", на думку аўтара, выклікае шмат крытыкі. Падчас фарміравання этнасу і культуры беларусаў, уздзеянне Расіі і ... Болей »
Паэзія не табака, малакроўным нюхаць. Паэт не застыглая ў статыцы мумія. Паэзі'я — ў сэрцы будзіць завірухі. Паэт за мільёны адзін думае. У квактаньні жаб прытажосьці крупінка. Для сэрца закон? Не ўтаймуеш кратамі. Буду йсьці ад сябе, як заўжды, і прыпынкі Рабіцьму над тым, што натхніць і раскратае. Болей »