![]() |
![]() |
У каталёзе «Пазацэнзурны пэрыядычны друк Беларусі (1971 -1990)» пададзеныя тытулы і праанатаваныя ўсе нумары непадцэнзурных выданьняў, якія выходзілі пэрыядычна, альбо выданьне якіх распачыналася як пэрыёдыкаў. Каталёг сьведчыць пра існаваньне традыцыяў вольнага слова і незалежных грамадзкіх ініцыятываўу Беларусі. Каталёг падрыхтаваны паводле калекцыяў грамадзкага Архіву Найноўшае Гісторыі. Болей »
Што наш лёс, як не вынік дзейнасці дзясяткаў і соцень чалавек вакол? Што містыка, як не збег шматлікіх абставін? Што чалавек у сістэме? Жывёлінка дрыжачая ці права мае на свой суд, калі сляпыя і глухія суд дзяржаўны, суд людскі і суд Божы? Што ўрэшце наша жыццё, як не адзіны вялізны пазл, дзе кожны фрагмент счапляецца з іншымі, якія не намі маляваліся, не намі выразаліся… Жорсткі рэалізм на зрэзе сучаснага беларускага грамадства з героя... Болей »
Галіна Тварановіч - паэтэса, літаратуразнаўца. Закончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, аспірантуру пры Інстытуце літаратуры АН Беларусі. Доктар філалагічных навук. Прафесар Універсітэта ў Беластоку. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў. З 1999 года жыве ў Бельску Падляскім. Аўтар паэтычных зборнікаў: Ускраек тысячагоддзя (Мінск 1996); Верасы Дараганава (Мінск 2000); Чацвёртая стража (Беласток 2004); Бурштына... Болей »
Пакаленне вайны – трэцяя кніга тэтралогііі “Штодзённае жыццё беларусаў Беласточчыны”. Кніга ахоплівае перыяд вайны і акупацыі – 1939-1944 гады. Так, як і папярэднія часткі тэтралогіі, яна базуецца на ўспамінах сведкаў мінулых гадоў і мінулых здарэнняў. Людзі, чыя памяць захавана на старонках кнігі, у часы вайны былі падлеткамі, часам, нават, дзяцьмі. Іх успрыняцце свету і моцныя перажыванні, звязаныя з акупацыяй, напаўняюць кнігу эмоцыя... Болей »
Выданне прысвечана жыццю і дзейнасці ўражэнкі Гомеля, народнага сакратара Беларускай Народнай Рэспублікі, лідэра Партыі беларускіх эсэраў Палуты Бадуновай – палымянай змагаркі за беларускае дзяржаўна-нацыянальнае вызначэнне. Заснавана на архіўна-дакументальных матэрыялах. Адрасавана ўсім, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі ХХ ст. Болей »
У сваёй кнізе Алесь Бельскі, разглядае духоўна-вобразны свет сучаснай паэзіі, запыняецца на тых балявых праблемах, якія знаходзяцца ў полі зроку літаратуры: чалавек і прырода, трагедыя Чарнобыля і выжыванне нацыі, праўда і ўрокі вайны ў Афганістане і інш. Маладога аўтара хвалюе стан развіцця дзіцячай паэзіі, не абмінае ён вострых пытанняў літаратурнага працэсу і жыцця, спрабуе весці палеміку, імкнецца данесці да чытача ўласную маральную... Болей »
Зборнік пазначаны неаслабнай увагай паэта да пашага сучасніка, да яго працоўнай дзейнасці і духоўнага свету, любоўю і клапатлівымі адносінамі да ррднай прыроды. Вершы напоўнены роздумам аб сэнсе жыцця, аб чалавечай сіле і дабраце, душэўнай чысціні і шчырасці. У кнігу ўвайшла таксама паэма «Урбаны». Болей »
Усё пачалося раней. Было цудоўнае надвор'е 1990 го-да. У Белавежскай пушчы адбывалася першая сустрэча дзеячаў Беларускага народнага фронту і ягонага старшыні Зянона Пазняка з віднымі прадстаўнікамі замежнай беларускай дыяспары, сярод якіх былі Янка Запруднік, Вітаўт Кіпель, Вячка Станкевіч і іншыя. Гаспадаром сустрэчы было Беларускае дэмакратычнае аб'яднанне (БДА) у Польшчы. 3 нашага боку прысутнічалі - Сакрат Яновіч, Алег Латышонак, бр... Болей »
У кнізе ўпершыню разглядаецца маладаследаваная старонка гісторыі Беларусі канца XVIII ст., звязаная з паўстаннем 1794 г. Паказваецца роля Тадэвуша Касцюшкі ў кіраўніцтве паўстаннем, вайсковымі фарміраваннямі, вядзецца расказ і аб партызанска-дыверсійных рэйдах паўстанцаў на чале з М. Агінскім і С. Грабоўскім і інш. Для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Бацькаўшчыны. Болей »
Усе вершы і паэмы, якія склалі гэты не зусім звычайны зборнік, публікаваліся, адразу ж па напісанні, на старонках беларускіх перыядычных выданняў. Пра што яны? Пра тое, што іх аўтару, народнаму паэту Бсларусі, наймацней балела і баліць, што было і есць адзнакай яго грамадзянекай пазіцыі і асновай яго творчага крэда. Болей »