![]() |
![]() |
Гэта мілосны шасцікутнік, дзе менскі псіхатэрапеўт выбірае паміж каханай жанчынай і любай прабабуляй, і дзе фігуруюць яшчэ тры пацыенткі, якім былі выратаваныя жыцці. Гэта сямейная сага з моцным чухонска-галіцыйскім акцэнтам, дзе чатыры пакаленні прыбышоў усё жыццё навылёт заўзята аспрэчваюць мэтазгоднасць свайго перабывання ў Менску. Гэта найноўшая гісторыя Беларусі на прыкладзе адной мандражнай радзіны. Болей »
"Плошча" – расповед пра адное каханьне, якое здарылася ў Беларусі на пачатку ХХІ стагоддзя... Галоўныя героі аповесці — маладыя людзі, жыхары намётавага гарадка на Кастрычніцкай плошчы, удзельнікі пратэстовых акцыяў у часе папярэдніх прэзідэнцкіх выбараў 2006 году. Барыс Пятровіч: У нашай літаратуры надта мала твораў пра сучаснасць. Збольшага беларуская літаратура абапіраецца на мінулае, гістарычнае, XVIII-XIX стст., зноў жа на вайну, н... Болей »
Героі кнігі «Плошча Калумба» — збольшага людзі незвычайныя, па сутнасці, дзівакі. Філосаф-выпівоха, што калісьці ўцёк у Бруклін, марыць вярнуцца ў краіну, якой больш няма. Пахілага веку мастак адбірае ў дачкі сына, каб выхаваць у ім сапраўдны талент. Кранальная Надзя вучыць усіх простасці, ламаючы лёсы. Паспяховы менеджар спрабуе адшукаць парэшткі сэнсу ў сабе і навакольным свеце. Экзістэнцыйны кантэкст, псіхалагізм і дакладнасць дэталя... Болей »
Тыднёвік беларусаў Польшчы "Ніва" штогод аб'яўляе літаратурны конкурс для трох узроставых групаў - для дзяцей, моладзі і дарослых. Па выніках конкурсу традыцыйна з'яўляецца зборнік конкурсных твораў, узнагароджаных і не толькі. У Зборніку знойдзеце вершы пачаткоўцаў, а таксама масцітых складальнікаў словаў. Не знойдзеце затое тут ні таго, што публікавалася дзе-колечы раней, ні твораў нічкіх прафесійных літаратараў, ці сяброў літаратурны... Болей »
Анатолий Апанасевич, Под фатальнрй тенью. Сборник стихов, Лида 1997 Болей »
Адметнасць у тым, што гэтая кніга — білінгва, у ёй змешчаныя рускія арыгіналы і адпаведныя беларускія пераклады, над якімі працавалі знаныя нашыя пісьменнікі, сябры і калегі аўтаркі. Перастварылі вершы па-беларуску Людка Сільнова, Мікола Шабовіч, Рэгіна Рэўтовіч, Сяржук Сыс, Галіна Дубянецкая. Любоў Турбіна — паэтка, празаік, літаратурны крытык, перакладчыца з беларускай, украінскай і балгарскай моў. Аўтарка дзесяці кніг вершаў, выдадзе... Болей »
Вобраз колішняй вёскі, яе тадышніх нораваў і псіхалогіі, светапогляду і спадзяванняў, беспамерна прэцыёзнейшым знаходжу я ў Петручуковай кніжцы чымсьці ў навуковым на гэту тэму, з чым дагэтуль даводзілася мне сутыкацца. Ён, Васіль, даў нам не звычайча ўспаміны, але і мастацка паглыблены, аналіз рэчаіснасці, на фоне якой набываем здольнасць разумець актуальны наш дзень, турботы ды радасці, удачы з марамі. Я ўдзячны яму за гэта! (Сакрат Я... Болей »
Вершы Эдуарда Дубянецкага вызначаюцца пачуццёвасцю, фантазійнасцю і яснасцю стылю, імкненнем да зразумення метафізічных праблем быцця. У новай кнізе змяшчаюцца творы лірычнага, філасофскага і смехавога гучання, узніклыя за два апошнія дзесяцігоддзі. Чытач мае мажлівасць пазнаёміцца з беспрэцэдэнтным россыпам класічных і аўтарскіх жанравых формаў. Болей »
Упершыню складзены польска-беларускі слоўнік сярэдняга памеру (звыш 40 тыс. слоў), прызначаны для шырокага кола карыстальнікаў: перакладчыкаў, студэнтаў, навуковых даследчыкаў і г. д. Універсальны характар дазваляе выкарыстоўваць яго для розных мэт у пісьмовай і вуснай камунікацыі. Шырокі набор сінанімічных адпаведнікаў робіць слоўнік прыдатным для перакладу мастацкіх тэкстаў; тэрміналагічная лексіка з розных галін навукі і грамадскага ... Болей »
Кнігу «Полюс цяпла» вядомага гісторыка і тэарэтыка літаратуры, доктара філалагічных навук, прафесара Вячаслава Рагойшы склалі асобныя вершы, якія на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў «здараліся» ў яго побач з напісаннем артыкулаў, манаграфій, «Паэтычнага слоўніка», перакладамі на беларускую мову паэтычных і празаічных твораў іншамоўных аўтараў. Агульнае, што іх аб'ядноўвае - гэта выяўленне любові да роднага кута, Бацькаўшчыны-Беларусі, я... Болей »