![]() |
![]() |
Кніга складаецца з літаратуразнаўчых нарысаў, прысвечаных розным жанрам, аўтарам і творам айчыннага пісьменства. Сярод аб’ектаў цікавасці даследчыка беларускай эміграцыі і архівіста з Нью-Ёрка — творчасць З. Бядулі, Ю. Віцьбіча, Я. Дылы, У. Караткевіча, Р. Крушыны, В. Ластоўскага, Я. Юхнаўца і іншых. Пры гэтым паэзія і проза эміграцыйных ды метрапольных аўтараў разглядаецца ў непарыўнай сувязі, як неад’емныя элементы беларускай літарату... Болей »
"Герой нашага часу – хто ён? Чалавек з двайной ідэнтычнасцю? Асоба з другім, прыхаваным жыццём? Партызан? Пярэварацень? Палітык, які прамаўляе тое, што хоча чуць ад яго публіка, але ніхто дакладна не ведае, што ў яго ў галаве". Месца дзеяння раману – кожнае беларускае мястэчка, тыповае і адметнае. Эпоха – нашая. Дзеючыя асобы – героі сучаснасці, людзі з патаемным жыццём: бізнэсоўцы, мастакі, рабацягі, чыноўнікі, кульработнікі, якіх спас... Болей »
Крыніца творчасці паэта, географа, краязнаўца Ігара Пракаповіча — непаўторны ў сваёй прыгажосці Нарачанскі край. Райскай пекнаты азёры ў аздобе зеляніны сівых пушчаў, a ўзгоркі старадаўніх гарадзішчаў вартуюць вежы сучасных храмаў. Але i тут шчасце — побач з болем, надзея змяняецца адчасм, каханне пераплятаецца са здрадай, роспач загойваецца малітвай... Усе гэтыя складаныя варункі сучаснага жыцця знайшлі адлюстраванне ў новым паэтычным ... Болей »
Кніга Юркі Віцьбіча «Лшоно Габоо Бійрушалайм» — 19-я ў серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны», заснаванай МГА «ЗБС «Бацькаўшчына» ў 2004 годзе, — складаецца з найбольш адметных твораў даваеннай прозы, якія ўпершыню ў Беларусі публікуюцца асобным выданнем. Гэтыя тэксты сведчаць пра своеасаблівы стыль пісьменніка, што выразна вылучаўся з канонаў тагачаснага савецкага пісьменства. Акампануюць ім успаміны і лісты, прысвечаныя літаратурнаму працэсу... Болей »
Кніга народнага паэта Беларусі, заслужанага дзеяча навукі, прафесара Н. С. Гілевіча пісалася амаль паўстагоддзя. Яна не толькі ярка выяўляе яго сыноўнюю любоў да роднай мовы, яго грамадзянскую заклапочанасць яе лёсам. У кнізе — назіранні, думкі і высновы аўтара па такіх праблемах, як мова і дзяржава, мова і гістарычны лёс народа, мова і асоба чалавека, мова і нацынаяльная культура, мова і школа, мова гутарковая і літаратурная, мова як р... Болей »
Даведнік складаецца з артыкулаў-персаналій пра вядомых людзей культуры, якія нарадзіліся на Гродзеншчыне. Выданне адрасуецца краязнаўцам, работнікам музеяў, бібдіятэк, настаўнікам, студэнтам і ўсім, хто цікавіцца культурай гродзенскага рэгіёну. Болей »
У гэтай кнізе чытач знойдзе радкі: «Мне так шкада, што неўзаметку гады Афеліі прайшлі...» Жыццё рухаецца, i хто як не жанчына ўсёй сваёй трапяткой прыродай адчувае гэты няўтольны, а часам жорсткі pyx. Мінаецца маладосць, i ўсё большае смутку. Сама назва зборніка адлюстроўвае гэты праўдзівы смутак, шчыры жаль. Кнігу завяршае драматычная наэма «Барбара Радзівіл» — вострасюжэтны, гістарычны твор. «1545 год. У чэрвені месяцы ў Пятроў пост ... Болей »
У кнізе расказваецца аб творчасці Р. Барадуліна, Г. Бураўкіна, В. Зуёнка і іншых. Гэта майстры розных творчых індывідуальнасцей. Сёння яны разам са сваімі старэйшымі таварышамі нясуць «галоўную службу» ў літаратуры, пішуць таленавіта і цікава. Ідэйна-мастацкая праблематыка іх творчасці, звернутай да сучасніка, выключна багатая і разнастайная. Аб гэтым і вядзе гаворку аўтар. Болей »
Мінулае начы ў табары зноў бачылі Белагаловую. Яна прыходзіла ўжо трэці раз i забрала трэцяе жыццё. Пярэпалах сярод нямецкіх наймітаў, прысланых маркграфам магдэбургскім, узняўся раніцою, калі недалічыліся рыцара Зігфрыда фон Бока. Ягоны намёт стаіць побач з абозам караля i вялікага князя, значыцца, Белагаловая прайшла зусім побач. Першым i другім яе абраннікамі былі вугорцы. Тыя браты-блізняты, што не пахавалі Белагаловую разам з астат... Болей »
Баюся тых дарог, што я прайшоў аднойчы: яны з напрамкаў трох — ад сьцюж, ад зор, ад ночы. Пад'юджвалі ісьці паіць вадой гнаявай. Я-ж ня прыпомню, ці было хоць што на яве. I славячы камлі хваін і пух гусіны, ішоў я па зямлі, нібы у небе сінім. I цьвіў на градах мак і піў ваду я з лосем, аж покуль цела ў смак муроў не напілося. Таго ўсяго няма, лёс нахлусіў паганы... Кудысь, у глухамань, качу зямлю нагамі... Болей »