![]() |
![]() |
У кнігу ўвайшлі вершы для дзяцей малодшага і сярэднага школьнага ўросгу, напісаныя аўтарам у розныя гады. Сяргей Панізьнік (псеўданім Сяргей Папар) мае трыццацігадо-вы стаж супрацы з юнымі чыта-чамі. У выдавецтве «Юнацтва» ён падрыхтаваў да друку дзесяць зборнікаў гістарычнай літаратуры пад назвай «Бацькаўшчына» (1990-2002). Прымаў удзел у вы-данні шматтомнай «Бібліятэкі дзіцячай літаратуры народаў СССР », у тым ліку і зборніка « Пес-ня... More »
Кніга ўключае паэмы і балады “ліцвінскай” тэматыкі, напісаныя аўтарам у розныя гады, а таксама пераклады Яна Чачота, Міхаіла Лермантава, Антонія Гарэцкага, Юліюша Славацкага, Камілы Эміліі Макрэцкай на тую ж тэму. У якасці ілюстрацый узяты сярэднявечная гравюра і малюнкі ЯнаМатэйкі. More »
У гэту кнігу ўвайшлі ўспаміны, запісаныя ў розныя гады Даляй Грынкявічутэ — 14-гадовай дзяўчынкай, высланай у чэрвені 1941 года разам з сям’ёй далёка за палярны круг, на голую выспу ў вусці ракі Лены. Палярная зіма без дроў і амаль што без ежы, уцёкі з месца ссылкі без дакументаў і з хворай маці ў Літву, смерць маці і яе пахаванне ў падвале ўласнага дома — усё гэта магло б падацца нейкім трылерам, калі б не было чыстай праўдай. More »
Кніга складаецца з літаратуразнаўчых нарысаў, прысвечаных розным жанрам, аўтарам і творам айчыннага пісьменства. Сярод аб’ектаў цікавасці даследчыка беларускай эміграцыі і архівіста з Нью-Ёрка — творчасць З. Бядулі, Ю. Віцьбіча, Я. Дылы, У. Караткевіча, Р. Крушыны, В. Ластоўскага, Я. Юхнаўца і іншых. Пры гэтым паэзія і проза эміграцыйных ды метрапольных аўтараў разглядаецца ў непарыўнай сувязі, як неад’емныя элементы беларускай літарату... More »
"Герой нашага часу – хто ён? Чалавек з двайной ідэнтычнасцю? Асоба з другім, прыхаваным жыццём? Партызан? Пярэварацень? Палітык, які прамаўляе тое, што хоча чуць ад яго публіка, але ніхто дакладна не ведае, што ў яго ў галаве". Месца дзеяння раману – кожнае беларускае мястэчка, тыповае і адметнае. Эпоха – нашая. Дзеючыя асобы – героі сучаснасці, людзі з патаемным жыццём: бізнэсоўцы, мастакі, рабацягі, чыноўнікі, кульработнікі, якіх спас... More »
Крыніца творчасці паэта, географа, краязнаўца Ігара Пракаповіча — непаўторны ў сваёй прыгажосці Нарачанскі край. Райскай пекнаты азёры ў аздобе зеляніны сівых пушчаў, a ўзгоркі старадаўніх гарадзішчаў вартуюць вежы сучасных храмаў. Але i тут шчасце — побач з болем, надзея змяняецца адчасм, каханне пераплятаецца са здрадай, роспач загойваецца малітвай... Усе гэтыя складаныя варункі сучаснага жыцця знайшлі адлюстраванне ў новым паэтычным ... More »
Кніга Юркі Віцьбіча «Лшоно Габоо Бійрушалайм» — 19-я ў серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны», заснаванай МГА «ЗБС «Бацькаўшчына» ў 2004 годзе, — складаецца з найбольш адметных твораў даваеннай прозы, якія ўпершыню ў Беларусі публікуюцца асобным выданнем. Гэтыя тэксты сведчаць пра своеасаблівы стыль пісьменніка, што выразна вылучаўся з канонаў тагачаснага савецкага пісьменства. Акампануюць ім успаміны і лісты, прысвечаныя літаратурнаму працэсу... More »
Кніга народнага паэта Беларусі, заслужанага дзеяча навукі, прафесара Н. С. Гілевіча пісалася амаль паўстагоддзя. Яна не толькі ярка выяўляе яго сыноўнюю любоў да роднай мовы, яго грамадзянскую заклапочанасць яе лёсам. У кнізе — назіранні, думкі і высновы аўтара па такіх праблемах, як мова і дзяржава, мова і гістарычны лёс народа, мова і асоба чалавека, мова і нацынаяльная культура, мова і школа, мова гутарковая і літаратурная, мова як р... More »
Даведнік складаецца з артыкулаў-персаналій пра вядомых людзей культуры, якія нарадзіліся на Гродзеншчыне. Выданне адрасуецца краязнаўцам, работнікам музеяў, бібдіятэк, настаўнікам, студэнтам і ўсім, хто цікавіцца культурай гродзенскага рэгіёну. More »
У гэтай кнізе чытач знойдзе радкі: «Мне так шкада, што неўзаметку гады Афеліі прайшлі...» Жыццё рухаецца, i хто як не жанчына ўсёй сваёй трапяткой прыродай адчувае гэты няўтольны, а часам жорсткі pyx. Мінаецца маладосць, i ўсё большае смутку. Сама назва зборніка адлюстроўвае гэты праўдзівы смутак, шчыры жаль. Кнігу завяршае драматычная наэма «Барбара Радзівіл» — вострасюжэтны, гістарычны твор. «1545 год. У чэрвені месяцы ў Пятроў пост ... More »