![]() |
![]() |
Былыя, не такія ўжо i далёкія часы, якія сёння справядліва. ахрысцілі застойнымі, выцягнулі на свет нямала негатыўных з'яў i праблем, нарадзілі нямала людзей, чыё духоўнае аблічча, мараль і норавы ніяк не стасуюцца з сённяшнім абноўленым днём. Менавіта супроць іх — кар'еры стаў і падхалімаў, бюракратаў і валакітчыкаў і скіраваны вострыя выкрыdальныя словы паэта-сатырыка Міколы Чарняўскага. Болей »
Унікальная кніга рукапісаў Рыгора Барадуліна, якую ў такім незвычайным выглядзе Народнаму паэту Беларусі дапамог выдаць ягоны маладзейшы калега Глеб Лабадзенка. Выданьне месьціць таксама набор паштовак і кружэлку з аўдыётворамі, якія начытала Народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка. Болей »
Прадложаная гэтым праца тварылася ў атмасфэры перакананьня, што "Усе людзі родзяцца свабоднымі і роўнымі адносна свае годнасьці і сваіх правоў". У межах гэтых правоў існуе права на карыстаньне духовымі асягненьнямі людзкасьці, як і гонар індывідуальнага прыняцьця адказнасьці ўгаліне культурнага поступу ў васяродзьдзі нашае расы. Роўнасьць і права вымерваюцца ахвочасьцю ўзяць і даць. Іншымі словамі: роўнасьць вымерваецца нормаю вышэйшых ... Болей »
Успаміны Кастуся Сідаровіча, Юстына Пракаповіча, Янкі Жамойціна і Віктара Ярмалковіча, якія змяшчаюцца ў гэтай кніжцы, з’яўляюцца асаблівым дакументам гісторыі беларусаў дваццатага стагоддзя. Раней час ад часу ў Польшчы і Беларусі друкаваліся ўспаміны капэзэбоўцаў, грамадоўцаў ды іншых беларускіх змагароў за чужыя інтарэсы ў розных перыядах нашага сгагоддзя. Найчасцей публікацыя такіх матэрыялаў была формай узнагароды, дадаткам да медал... Болей »
У кнізе асвятляецца гісторыя аднаго з найцікавейшых мястэчак Беларусі. Менавіта тут адбываліся падзеі, што вызначылі лёс краіны на многія стагоддзі. Чытач даведаецца пра напаўлегендарную Нальшанкую зямлю, пра своеасаблівасць Крэўскага замка — улюбёнай рэзідэнцыі вялікіх князёў літоўскіх, атрымае звесткі пра шматлікіх крэўскіх старостаў, пазнаёміцца з жыццём Крэва ў далёкім І не вельмі далёкім мінулым. Шырокаму колу чытачоў. Болей »
У кнізе сабрана 50 інтэрв'ю-маналогаў розных па грамадскім і палітычным статусе людзей. Сярод іх прозвішчаў ёсць шырока вядомыя, а ёсць і тыя, каго ведаюць толькі спецыялісты. Агульнае для ўсіх — складаны жыццёвы лёс і ўспаміны, якія мы не пачуем на мітынгах і не прачытаем у газетных артыкулах. Для шырокага кола чытачоў. Болей »
Сабраны Сакратарыятам ТБМ і рэдакцыяй газеты “Наша слова” паводле звестак, знойдзеных у СМІ, у архівах арганізацый Таварыства, у пратаколах з’ездаў, радаў і сакратарыятаў. Утрымоўвае інфармацыю пра дзейнасць ТБМ за перыяд ад Устаноўчага з’езду 27 чэрвеня 1989 года да канца 2004 года. Болей »
Манагарафія “Летапісны звод сусьвету Чалавека Сьведамага” – восьмая ў серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” ды першая ў сумесным выданні Міжнароднага Грамадскага Аб’яднання “Згуртаваньне Беларусаў Сьвету “Бацькаўшчына” і Беларускага Інстытуту Навукі і Мастацтва (ЗША). Кніга, аснованая на архіўных дакументах, распавядае гісторыю газетаў “Бацькаўшчына” і “Беларус” на працягу 1947 - 2000 гадоў. Апрача гісторыі аўтар пільна прасочвае лёсы сяброў ... Болей »
Кніга, якую рэдакцыя аддае ў рукі чытача, утрымлівае практычна ўсе вядомыя на сённяшні дзень беларуска-літоўскія летапісы. Яе змест укладзены на базе 32-га і 35-га тамоў Поўнага збору рускіх летапісаў і забяспечаны прадмовай, якую напісаў да іх Мікола Улашчык. У Дадатках змешчаныя ўрыўкі з Іпацьеўскага, Наўгародскага, Пскоўскага першага, Пскоўскага другога, Пскоўскага трэцяга, Цвярскога летапісаў і Рагожскага летапісца, якія істотна дап... Болей »
У даступнай і сціслай форме раскрываецца палітычная і творчая біяграфія Льва Сапегі - палымяннага патрыёта і гуманіста, канцлера ВКЛ, аднаго з стваральнікаў знакамітага Літоўскага Статута 1588 г. Адрасавана дэпутатам і дзеячам мясцовага самакіравання, сябрам грамадскіх аб'яднанняў, усім, хто цікавіцца выдатнымі людзьмі сваёй Айчыны. Болей »