![]() |
![]() |
Аўтар дзеліцца сваімі развагамі пра шляхі ўдасканалення беларускага правапісу, аналізуе тыповыя парушэнні сістэмы нашае мовы ў галіне марфалогіі і сінтаксісу, на шматлікіх канкрэтных прыкладах разглядае праблемы яе лексічнага нармавання. Кніга будзе карыснаю журналістам, выдаўцам, настаўнікам, студэнтам, усім, хто цікавіцца пытаннямі культуры сучаснай беларускай мовы. Болей »
У кнізе сэкс разглядаецца як складаная філасофска-фізіялагічная з’ява. Звернута ўвага на мужчынскія і жаночыя ідэалы ў Вялікім Княстве Літоўскім, літаратуру пра каханне і сэкс, візуалізацыю цела ў мастацтве, медыцыну, гігіену, уяўленне пра цела, практыку старабеларускага сэксу, законныя і незаконныя інтымныя стасункі, прастытуцыю, згвалтаванні. Даследаванне зроблена на шырокай крыніцазнаўчай базе і паказвае асаблівасці інтымнага жыцця ў... Болей »
Кніга “Культура як зносіны” — гэта цэлы шэраг арыгінальных разваг славацкага пісьменніка Дамініка Татаркі пра мастацтва, культуру, палітыку, жыццё. Творчасць пісьменніка доўгі час была пад забаронай, да сённяшняга дня яго імя згадваецца ў кантэксце барацьбы, супрацьстаяння гвалту, няпраўдзе і несвабодзе. Дамінік Татарка сфармуляваў канцэпцыю нацыянальнай культуры, заснаванай на архаічных міфах. Культура — гэта зносіны, гэта прастора пар... Болей »
У кнізе асвятляецца шматграннае, плённая культурнае супрацоўніцтва беларускага і ўкраінскага народаў, паказана яго вырашальная роля ў захаванні іх нацыянальнай ідэнтычнасці, ва ўзбагачэнні культурнай разнастайнасці славянскай этнічнай супольнасці, у прадухіленні негатыўных наступстваў усходняга вектару сусветнай глабалізацыі. Разлічана на шырокае кола чытачоў і найперш тых, каго цікавяць праблемы культурнага жыцця славянскіх народаў. Болей »
Валянцін і Ляіля Варэцы сваімі калярытнымі літаграфіямі выдатных постацяў Беларусі асьвятлілі найбольш сутнасны элемент мінуўшчыны народу — ягоны чалавечы фактар, людзей таленту і дасягненьняў. Вялікі беларускі паэт Янка Купала (1882 — 1942) пісаў у адным са сваіх дарэвалюцыйных вершаў, які сьпяваўся, быў пэўны час як народны гімн: "Не загіне край забраны, покуль будуць людзі". Цяпер у посткамуністычным часе, стагодзьдзі беларускае міну... Болей »
Курапаты - месца, дзе амаль кожны можа адчуць востры боль перажывання трагедыі... Трагедыі тысяч і тысяч людзей, якіх метадычна - дзень за днём, год за годам - прывозілі сюды на чорных "варанках" каты ў скуранках і фуражках з чырвонымі зорачкамі, забівалі па адным, у скронь, бязлітасна, а потым хктка, по-злодзейску закопвалі на гэтым невялікім лясным узгорку. Болей »
Ня трэба думаць, дарагі чытач, што гэта нейкая асаблівая, праклятая людзьмі і Богам зямля, - па сутнасьці, гэта тыя-ж самыя мясьціны, па якіх штодня ходзім мы, дзе адпачываем на лагоднай прыродзе ў выхадныя і сьвяточныя дні, дзе весяла гуляюць, нічога ня ведаючы аб мінулым, нашы бесклапотныя дзеці. Так, яны ня шмат што ведаюць з тых жахлівых часоў, ды і мы, дарослыя, інфармацыю такога роду пачалі атрымліваць толькі ў апошні час. Шмат го... Болей »
Курапаты – наша сумленне, наш боль. Курапаты – рана ў душы кожнага беларуса. Курапаты – урочышча, дзе з рук службоўцаў НКВД гінулі бязвінныя людзі. Гінулі толькі таму, што былі адукаваныя, што называліся беларусамі, за тое, што марылася ім лепшая будучыня. Яны мелі далёкасяжныя жыццёвыя планы, мелі жаданні, не саромеліся сваёй беларускасці, але не мелі часу, каб споўніць свае намеры і жаданні. Ім адабралі магчымасць жыць, тварыць, адабр... Болей »
За истекший период белорусские исследователи обработали более 20 тысяч трофейных немецких карточек более чем на 11 тысяч военнопленных – уроженцев Беларуси. Работа над проектом продолжается. Уверены, он будет иметь огромное значение, прежде всего, с человеческой точки зрения. Следует также отметить, что попытка объединить в единую компьютерную базу архивные данные из белорусских, российских, украинских и немецких архивов не знала до нас... Болей »
«Лаліта, Споведзь Светласкурага Удаўца»: такая была дваістая назва, пад якой аўтар гэтай нататкі атрымаў дзіўнаваты тэкст, на чале з ёю. Сам «Гумберт Гумберт» памёр у турме, ад закупоркі аорты, 16 лістапада 1952 г„ за некалькі дзён да пачатку судовага разбору сваёй справы. Яго абаронца, мой сваяк і добры сябар Клэрэнс Кларк (цяпер ён адвакат, прыпісаны да Калумбійскага Акруговага Суда), папрасіў мяне прарэдагаваць манускрыпт, грунтуючыс... Болей »