![]() |
![]() |
"...У паэзіі Ніла Гілевіча ў вельмі выразнай форме знайшлі выяўленне грамадзянскасць, скандэнсаваная сацыяльнасць, аб чым сведчаць яго шматлікія лірычныя і ліра-эпічныя творы і асабліва ягоныя сатыра і гумар, у якіх паэт мае свой непаўторны голас, свой характэрны смех і сваю іронію. Сіла ягонай пагарды і выкрыцця такая вялікая, а смех такі з'едлівы, што часам здзіўляе ягоная здольнасць пераходу да вельмі шчырай замілаванасці, дабрыні ... Болей »
Аналізуюцца змены ў канфесіянальным становішчы Беларусі з канца XVIII ст. да сённяшняга дня. На падставе багатага матэрыялу, прац рускіх, польскіх, беларускіх даследчыкаў, выдадзеных у XIX — XX стст., аўтары імкнуліся праўдзіва паказаць нялёгкі гістарычны шлях розных канфесій, іх узаемаадносіны, уплыў на стан грамадства. Для навуковых супрацоўнікаў, выкладчыкаў і студэнтаў ВНУ, усіх, хто цікавіцца гісторыяй нашай Бацькаўшчыны. Болей »
Аматарам беларускай паэзіі ўжо знаёмая творчасць Валянціны Аксак па першым яе зборніку «Цвінтар». У новай кнізе паэтка заглыбляецца ў раней пазначаныя тэмы і вобразы, якія вядуць чытача да хрысціянскай ціхай малітвы, да касмічнай прыўзнятасці над дробязнасцю быцця ў прадчуванні непазбежнага лёсу. Матывы эстэтыкі розных культур у вершах Валянціны Аксак гарманічна спалучаюцца ў складаную мелодыю тонкай жаночай душы, якая, страціўшы юны ра... Болей »
Зь вёскі на Браслаўшчыне празь Сібір у Польшчу — так у вялікім скарачэньні можна прадставіць жыцьцёвы шлях Мар’яна Пецюкевіча, беларускага дзеяча і этногафа, сібірскія ўспаміны якога ўпершыню прапануюцца чытачам. Аўтар пісаў гэтыя ўспміны ў 70-я і 80-я гадах ХХ ст. у Польшчы, жывучы і працуючы ў Торуні. Аддаленасьць ад роднай Беларусі, пражываньне сярод палякаў не прычынілася да страты беларускай сьвядомасьці. Наадварот, Мар’ян Пецюкеві... Болей »
На працягу 2 гадзін аўтар распавядае гісторыю нашай зямлі ад з’яўлення славян у 5-6 ст. да абвяшчэння незалежнасці Рэспублікі Беларусь у 1991 г. Глыбінныя працэсы, найважнейшыя з’явы і падзеі беларускай гісторыі пераказаныя літаратурнай мовай. Асобныя з’явы, падзеі, героі і антыгероі існуюць самыя па сабе, адасоблена, адарваныя ад агульнага гістарычнага кантэксту. Гэтая аўдыякніга якраз прэзентуе гісторыю краіны ў лагічнай сістэмнай і х... Болей »
„Кароткая гісторьія Беларусі" — гэта першае папулярнае перавыданне кнігі, напісанай беларусам і для беларусаў, якая была надрукавана ў 1910 годзе ў Вільні. Яе аўтар, Вацлаў Ластоўскі, з'яўляўся гісторыкам і пісьменнікам, грамадскім і палітычным дзеячам. Ён быў у ліку ініцыятараў нацыянальнага і культурнага адраджэння сваёй рэспублікі ў пачатку XX ст. Аднак гэтага неардынарнага, вельмі цікавага і перакананага чалавека напаткаў, на жаль, ... Болей »
Перадрук з выдання "Беларуская школа" Кліўленд - Нью Йорк, 1968 У даўнія часы Беларусь выглядала інакш, як цяпер. тады ўвесь наш край быў пакрыты густымі спрадвечнымі лясамі. Гэтых лясоў ніхто ніколі не сек. Дрэвы расьлі сотні гадоў і самі валіліся на зямлю ў часе буры. Болей »
Віктар Ярмалковіч нарадзіўся 23 снежня 1917 года ў вёсцы Юшкі Віленскага вая-водства. Вучыўся ў Беларускай гімназіі ў Вільні. Пасля прадаўжаў навуку на Юрыдычным факультэце Універсітэта Стэфана Баторыя. Супрацоўнічаў з часопісам „Крыніца”. За дзейнасць у беларускім студэнцкім руху быў пасланы сана-цыйнымі ўладамі ў канцлагер у Картуз-Бярозе. У 1944 годзе разам з жонкай Аўгінняй трапіў у Біскупец, што на Мазурскім паазер’і. У 1949 г. был... Болей »
Імя беларускага вучонага-гісторыка У.М.Ігнатоўскага (1881-1931) больш чым паўстагоддзя было забыта. Кніга апошні раз выдавалася ў 1926 годзе. Тэкст перадаецца за захаваннем беларускага правапісу 20-х гадоў. Прадмова напісана доктарам гістарычных навук А.П.Грыцкевічам. Выданне ілюстраванае. Для масавага чытача. Можа быць выкарыстана як дапаможнік для навучальных устаноў. Болей »
Беларускі пераклад кнігі Станіслава Александровіча “Картаграфія Вялікага Княства Літоўскага ад 15 да сярэдзіны 18 стагоддзя”. Менавіта ў гэтай манаграфіі Станіслаў Александровіч давёў, што выданне Радзівілаўскай карты Вялікага Княства Літоўскага 1603 года існавала і было падрыхтавана ў Нясвіжы (на жаль, яно не захавалася і вядома толькі па амстэрдамскім перавыданні 1613 года). Навукоўцу прыйшлося знайсці неабвержныя доказы, каб пераадол... Болей »