![]() |
![]() |
У нумары: грунтоўны аналітычны даклад "Венесуэла: рэвалюцыя Уга Чавеса", развагі Алеся Белага "Доўгая сьмерць славянскай Літвы. Да дыскусіі пра беларускую гісторыю і беларускую ідэнтычнасьць", нарыс Алеся Аркуша "Недазьняты Быкаў", палемічны выступ Аляксея Бацюкова "Найноўшае ліцьвінства як праект карэкцыі сучаснасьці", і інш. Болей »
Нумар прыствечаны руйнаваньню аўтэнтычнай архітэктуры Гародні. Сьцяпан Стурэйка піша пра "Хамства ў камені" і "Горадню пад ударам савецкай ідэнтычнасці", друкуюцца таксама артыкулы Юрыя Гардзеева і Андрэя Вашкевіча. Яшчэ ў нумары: адказ Валера Булгакава крытыкам яго кнігі "Гісторыя беларускага нацыяналізму" пад назвай "Злыя дэманы беларускай гісторыі", нарыс Анатоля Сідарэвіча "Антон Луцкевіч і Беларуская Сялянска-Работніцкая Грамада", ... Болей »
Цэнтральная публікацыя нумару — пераклад на беларускую мову раману нарвэскага пісьменьніка Тар’ея Вэсаса "Лядовы палац". Яшчэ ў выпуску: рэцэнзія Алеся Пашкевіча "Пратэстантызм і беларускі нацыяналізм у міжваеннай Польшчы", агляд Марыі Мартысевіч "Апісаньне ляндшафту сучаснай беларускай паэзіі. Картаграфічны этуд", і інш. Болей »
У нумары — нарыс Андрэя Казакевіча "Палітычная геаграфія Беларусі", дасьледаваньне Барбары Скінэр "Грамадзкія каштоўнасьці Ўніяцкай царквы ў XVIII ст.", артыкул Андрэя Вашкевіча пра нацыянальную сымблоліку ў Заходняй Беларусі "Нашы сьцягі над Заходняй", эсэ Герта Ловінка "Блогі і падзеньне ўлады традыцыйных мэдыяў", мэтадалягічны аналіз Анджэй Сулімы Камінскага "Сутыкненьне Захаду і Ўсходу пад Воршай і Віцебскам. Аб антыімпэрскай візіі... Болей »
Цэнтральная публікацыя нумару — "слоўнік-дэтэктыў" Юрася Пацюпы "Крывіцкі лексыкон". Слоўнік заснаваны на лексыцы цэнтральнай і паўночнай Беларусі, г.зн. "крывіцкага арэалу" беларускай мовы. Яшчэ ў выпуску: аналітыка Эндру Уілсана "Беларусь паміж «каляровай рэвалюцыяй» і «контрарэвалюцыйнай тэхналёгіяй»", а таксама цыкль публікацый пра мясцовыя выбары 2007 году. Болей »
У нумары: рэцэнзія Віталя Сіліцкага на кнігу Пятра Краўчанкі "Беларусь на распутье, или Правда о Беловежском соглашении" "Частка формулы, якая мела вынікам Лукашэнку", тэарэтычныя разважаньні Міраслава Гроха "Ад этнічнай групы да мадэрнай нацыі: чэскі прыклад", артыкул Ліі Грынфэльд "Нацыяналізм і сьвядомасьць", крытыка Зьмітра Саўкі новай рэдакцыі «Правілаў беларускага правапісу і пунктуацыі», і інш. Болей »
Асноўная публікацыя нумару: пераклад культавага раману канадзкага пісьменьніка Ўільяма Гібсана "Нэўрамантык", напісанага ў жанры кіпэрбанк. Таксама ў нумары: аналітыка Андрэя Казакевіча "Ідэалягічная інфраструктура беларускае палітыкі" і Міколы Рабчука "«Апошняя дыктатура ў Эўропе» — гэта Захад сур’ёзна?", а таксама іншыя тэксты. Болей »
Найбольшая публікацыя нумару — пераклад на беларускую мову культавага раману ўкраінскага пісьменьніка Сяргія Жадана "Дэпэш Мод". Таксама ў нумары: "Лісты Антона Луцкевіча з часу Парыжскай мірнай канферэнцыі", падрыхтаваныя да друку гомельскім гісторыкам Рыгорам Лазьком, гістарычны артыкул Андрэя Вашкевіча "Прадбачанні «Беларускага Фронту»" пра друкаваны орган міжваеннай беларускай хадэцыі. Болей »
У гэтым нумары: Віталь Сіліцкі пра вынікі Памаранчавай рэвалюцыі ва Ўкраіне "Выбары палітычнагавыбару", Пётра Рудкоўскі пра ірацыянальнае ў палітычным "Чатыры кулі для прэзыдэнта. Каханьне і сьмерць у беларускай палітыцы", Андрэас Капэлер пра "двухсэнсоўнасці русіфікацыі". Таксама ў нумары — гутарка з Алегам Латышонкам "Цяпер мне падабаецца толькі опэра", раман Уільяма Фолкнэра "Гоман і ятра" ў перакладзе Яна Максімюка, і іншае. Болей »
Тэма нумара — Полацак. Яго цэнтральная — паэтычная анталёгія "Полацак і палачане ў беларускай паэзіі ХХ стагодзьдзя". Таксама сярод аўтараў нумару — Алег Латышонак "Доўгае вяртаньне ў Полацак", Вітаўт Кіпель "Полацак у фармаваньні беларускага нацыянальнага сьветагляду", Сяргей Шыдлоўскі "Зьбіраньне Полацку ", Янка Брыль "Чатыры сустрэчы з Сафіяй", гутарка з Уладзімерам Арловым "Ленін ня раз бываў у Полацку…" і інш. Апрача гэтага, публік... Болей »