Главінскі Томаш, Забыты гарнізон, 2-е

Забыты гарнізон

Аддзелы Корпуса памежнай аховы ў Івянцы ў 1924–1939 гадах

Главінскі Томаш

Кніга прысвечана гісторыі аднаго з польскіх гарнізонаў на польска-савецкай мяжы, які існаваў у міжваенны перыяд. У той жа час яны з’яўляецца і фрагментам гісторыі Івянецкага краю. Паводле аўтара, гэта «аповед аб свеце, які хоць і не ідэальны, але абуджае сёння ў нас сантыменты і сімпатыю». Гэтая кніга не ёсць аповедам пра вялікую палітыку, вялікія бітвы, ці, нарэшце, пра вялікія падзеі. Гэта аповесць пра малое мястэчка і яго пушчанскія ... Болей »


pdf
Забытых таямніцаў чар

Забытых таямніцаў чар

Легенды, паданні, аповесці ваколіц Белавежскай Пушчы

Кніга з такой прыгожай назвай – вынік агульнай працы настаўнікаў, вучняў і апантаных цудоўнай ідэяй пошуку таямніц мінулага людзей шаноўнага ўзросту, якія жывуць па абодва бакі Белавежскай пушчы. Рэдактарам выдання выступае Наталля Герасімюк, адначасова аўтар аднайменнага праекту, прадуктам якога і з’яўляецца публікацыя. Гэта двухмоўнае выданне (польска-беларускае) знаёміць наз з міфамі і легендамі, звязанымі з паходжаннем назваў асобны... Болей »


Мельнікаў Ігар, Забытыя героі

Забытыя героі

Мельнікаў Ігар

Кніга прысвечаная гісторыі ўдзелу беларусаў у барацьбе с нацызмам у складзе Польскіх узброеных сіл на Захадзе. Аўтар на падставе шматлікіх унікальных архіўных матэрыялаў паказвае лёс звычайных жаўнераў Другога польскага корпусу, а таксама Першай асобнай польскай паветрана-дэсантнай брыгады. Выданне багата ілюстраванае фотаздымкамі з архіва аўтара. Болей »


Грыбоўскі Ю.В, Козак К.І., Забытыя жаўнеры Польскага войска ў часы Другой сусветнай вайны

Забытыя жаўнеры Польскага войска ў часы Друго...

Матэрыялы і ўспаміны

Грыбоўскі Ю.В, Козак К.І.

Аналітычны матэрыял характэрызуе час, складаныя падзеі, цяжкі людскі лёс напярэдадні і пачатку Другой сусветнай вайны. Упершыню прадстаўлены спісы загінуўшых у часе вайны жаўнераў беларускага паходжання Польскага войска на баку заходніх саюзнікаў. Матэрыялы разлічаны на гісторыкаў, краязнаўцаў, усіх хто цікавіцца падзеямі беларуска-польскіх адносін. Болей »


epub
Аксак Валянціна, Завінены рай

Завінены рай

Кніга паэзіі

Аксак Валянціна

Гэта сёмая кніга Валянціны Аксак. У ёй мала словаў і шмат знакаў, строгі стыль і разьняволеныя вобразы, бяздонны вір пачуцьцяў і бяскрайні краявід мараў, старасьвецкія нетры мовы і немінучая вусьціш бязмоўя. У афармленьні вокладкі выкарыстаны фрагмэнт карціны Аннёла Брандзіна «Партрэт Джавані Мэдычы» (1545). Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Яновіч Сакрат, Загоны

Загоны

Яновіч Сакрат

Зборнік кароткіх лірычных замалёвак, дзённікавых запісаў, абразкаў і невялікіх аповесцяў. Кожнае апавяданне Сакрата Яновіча – гэта гісторыя цэлага жыцця. Некалькі сказаў, а змест у іх, як на некалькі тамоў. Аўтар працуе над сваімі творамі доўга і крапатліва, дабіраючы словы так, каб кожнае з іх нясло цэлую гаму пачуццяў. “Загоны” – адзін з першых зборнікаў, выдадзены беларускім літаратурным аб’яднаннем у Польшчы “Белавежа”, і першы, у я... Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Іпатава Вольга, Задарожжа

Задарожжа

Лірыка, вершаваныя эцюды, прысвячэнні

Іпатава Вольга

Вольга Іпатава вядома беларускаму чытачу перадусім як празаік, аўтарка гістарычных аповесцяў і раманаў. «Задарожжа» - зборнік вершаў, дарэчы, не першы на творчым шляху пісьменніцы. Як паэтка Вольга Іпатава дэбютавала ў 1969 годзе зборнікам «Раніца». У «Задарожжы» сабраныя вершы апошніх гадоў. Лірычныя, гістарычныя, грамадска-публіцыстычныя вершы. У зборніку знойдзем вершы-роздумы, вершы-прысвячэнні, вершы-заклікі, вершы-рэтраспекцыі. А... Болей »


Пракаповіч Ігар, Залатая выспа

Залатая выспа

гісторыі і вершы з крыніц народных

Пракаповіч Ігар

Гісторыя зямлі беларускай насычана загадкамі і таямніцамі, якія з глыбокай даўніны, а то і з блізкай сучаснасці дай-шлі да нас у вобразах легенд, паданняў і цікавых гісторый. Новую кнігу пісьменніка і краязнаўца Ігара Пракаповіча якраз і складаюць невялікія апавяданні і вершы, сюжэты якіх ён пачуў і запісаў падчас шматлікіх вандровак па родным краі. Выданне будзе карысным для ўсіх, хто цікавіцца духоўнай спадчынай беларускага народа. Болей »


pdf
Рублеўская Людміла, Замак месячнага сяйва

Замак месячнага сяйва

Вершы

Рублеўская Людміла

Значнае мейсца ў кнізе Людмілы Рублеўскай займаюць вершы і балады на гістарычныя тэмы – як пра канкрэтны час і канкрэтныя асобы – ад Ефрасіньні Полацкай да Валянціна Таўлая, так і міфалягічна-прытчавыя. Паэтка нарадзілася і жыве ў горадзе, і ня дзіўна, што ў яе шмат вершаў пра горад, яго мінулае і сёньняшні дзень. Болей »


Ўолпал Хорас, Шэлі Мэры, Замак Отранта / Франкенштайн, ці Сучасны Праметэй

Замак Отранта / Франкенштайн, ці Сучасны Прам...

Ўолпал Хорас, Шэлі Мэры

Кніга ўлучае два класічныя ангельскія творы — “Замак Отранта” Хораса Ўолпала (1717—1797), гатычную аповесць, што заклала асновы жанру, і “Франкенштайн, ці Сучасны Праметэй” Мэры Шэлі (1797—1851), адзін з найлепшых узораў готыкі і першы навукова-фантастычны раман. Абодва гэтыя творы ўводзяць чытача ў свет загадкавага і дзівоснага, аднак у кожнага з двух творцаў — свой арсенал сродкаў для стварэння вусцішнай атмасферы. Болей »


Першая   Папярэдняя   [1] [2] [3] [4] [5] [6] [7] [8] [9] [10] [11] [12] [13] [14] [15] [16] [17] [18] [19] [20] [21] [22] [23] [24] [25] [26] [27] [28] [29] [30] [31] [32] [33] [34] [35] [36] [37] [38] [39] [40] [41] [42] [43] [44] [45] [46] [47] [48] [49] [50] [51] [52] [53] [54] [55] [56] [57] [58] [59] [60] [61] [62] [63] [64] [65] [66] [67] [68] [69] [70] [71] [72] [73] [74] [75] [76] [77] [78] [79] [80] [81] [82] [83] [84] [85] [86] [87] [88] [89] [90] [91] [92] [93] [94] [95] [96] [97] [98] [99] [100] [101] [102] [103] [104] [105] [106] [107] [108] [109] [110] [111] [112] [113] [114] [115] [116] [117] [118] [119] [120] [121] [122] [123] [124] [125] [126] [127] [128] [129] [130] [131] [132] [133] [134] [135] [136] [137] [138] [139] [140] [141] [142] [143] [144] [145] [146] [147] [148] [149] [150] [151] [152] [153] [154] [155] [156] [157] [158] [159] [160] [161] [162] [163] [164] [165] [166] [167] [168] [169] [170] [171] [172] [173] [174] [175] [176] [177] [178] [179] [180] [181] [182] [183] [184] [185] [186] [187] [188] [189] [190] [191] [192] [193] [194] [195] [196] [197] [198] [199] [200] [201] [202] [203] [204] [205] [206] [207] [208] [209] [210] [211] [212] [213] [214] [215] [216] [217] [218] [219] [220] [221] [222] [223] [224] [225] [226] [227] [228] [229] [230] [231] [232] [233] [234] [235] [236] [237] [238] [239] [240] [241] [242] [243] [244] [245] [246] [247] [248] [249]   Наступная   Апошняя